Сябра БХД запрасіла да актыўнага ўдзелу ў кампаніі “У абарону жыцця” хрысціян Віцебска

22-04-2016, 15:19
У Віцебску працягваецца кампанія “У абарону жыцця”. Алёна Шабуня, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, запрасіла да актыўнага ўдзелу ў кампаніі хрысціян Віцебска. Яна перадала лісты са зваротам для збору подпісаў у хрысціянскія евангельскія цэрквы і касцёлы абласнога цэнтра.

Віцебскі аблвыканкам вырашыў, што жанчынам жыць да 69 гадоў

22-04-2016, 11:42
Каардынатар ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх” Таццяна Севярынец атрымала адказ на электронны зварот у гарвыканкам ад галоўнага доктара ДУАЗ "Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка" Станіслава Цітовіча.

Жыхары Білева адправілі запыт дэпутату Палаты прадстаўнікоў з патрабаваннем справаздачы

20-04-2016, 09:26
20 красавіка будучы прамоўца на выбарах у Палату прадстаўнікоў, каардынатар стваранай Партыі БХД па Віцебску і Віцебскай вобласці, каардынатар ініцыятывы "За яканую медыцыну для ўсіх" па Віцебску і вобласці Таццяна Севярынец даслала дзеючаму дэпутату па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Міхаілу Волкаву зварот выбаршчыкаў акругі, у якім яны нагадваюць абяцанні напярэдадні выбараў і патрабуюць справаздачы.

У Віцебску сябры ініцыятывы "За якасную медыцыну для ўсіх" правялі пэрфоманс "Бурбалкі беларускай стабільнасці"

18-04-2016, 10:14
У Віцебску сябры ініцыятывы "За якасную медыцыну для ўсіх" правялі пэрфоманс "Бурбалкі беларускай стабільнасці". Усё, што абяцаюць улады наконт паляпшэння, умацавання дабрабыту свайго народа, якому яны служаць"верай і праўдай", - бурбалкі.

Віцебскія чыноўнікі ствараюць толькі імянныя веладарожкі

15-04-2016, 13:00
Новая веладарожка з’явіцца ў Віцебску – такую навіну паведамілі “Витебские вести». Зараз у Віцебску ёсць дзьве веладарожкі, адна з іх знахозіцца на праспекце Перамогі, другая – у канцы вуліцы Багатырова. І гэта на плошчу амаль 125 тысяч квадратных кіламетраў і амаль 400 тысяч насельніцтва.

Таццяна Севярынец: людзі зразумелі, што маюць права

14-04-2016, 11:39
Адна з мэтаў каманды каардынатара БХД па Віцебскай вобласці Таццяны Севярынец, што працуе па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 - абуджэнне грамадзкай актыўнасці.

У Віцебску працягваеца кампанія “За якасную медыцыну для ўсіх”

13-04-2016, 15:24
Актывісты ствараемай Партыі БХД Віцебска працягваюць чацвёрты этап кампаніі ”За якасную медыцыну для ўсіх”. Будучая прамоўца БХД Алёна Шабуня і яе каманда збіраюць подпісы жыхароў пад зваротам да прадстаўнікоў улады аб паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання ў горадзе. Таксама прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і неабыякавыя да лёсу сваёй краіны грамадзяне распаўсюджваюць адмысловыя ўлёткі з праўдзівай інфармацыяй аб стане медыцыны ў Віцебску сярод жыхароў Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19.

Жыхары Білева: мы грамадзяне Беларусі ці Марса?

13-04-2016, 13:17
У мікрараёнах Балева-1, 2 і 3 зранку на аўтобусных прыпынках – Майдан або несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, якія арганізоўвае аўтапарк (па вызначэнні жыхароў). Мікрараён маладзёвы: хто на працу, хто на вучобу, хто дзяцей вязе ў сад у другі канец горада, на ДСК ці Гагарына, куды дабірацца не менш гадзіны.

Каардынатар аргкамітэта БХД у Віцебску Таццяна Севярынец атрымала адмову на правядзенне пікета

12-04-2016, 09:18
Каардынатар аргкамітэта БХД у Віцебску Таццяна Севярынец атрымала з адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска адмову на правядзенне пікета "За якасную медыцыну для ўсіх". Усё як заўсёды, па замкнёным коле: ЖКГ і ўстановы аховы здароўя спасылаюцца на адсутнасць дазволу адміністрацыі, а тыя забараняюць, паколькі няма згоды вышэй названых устаноў.

Віцебскія актывісты "За якасную медыцыну для ўсіх" запісаліся на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў НС РБ

6-04-2016, 16:21
6 красавіка нарэшце віцебскім актывістам "За якасную медыцыну для ўсіх" ўдалося запісацца на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Республікі Беларусь па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Міхаіла Волкава. У сакавіку тэлефон яго прыёмнай у Віцебску не адказваў, зараз дэпутат на сэсіі. На прыём да яго можна будзе трапіць напрыканцы красавіка.
Узнайте о строительстве дома и что же такое бесшовные трубы




Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі