Адпраулены электронны зварот у абласное ўпраўленне аховы здароўя аб невыкананнi абяцанняў па будаўнiцтве медустаноў

10-08-2015, 09:54
10 жнiўня каардынатар кампаніі "За якасную медыцыну ў Віцебску" Таццяна Севярынец адправiла электронны зварот у абласное ўпраўленне аховы здароўя. У звароце ставяцца пытанні аб парушэнні афіцыйнага абяцання ўладамі (верасень 2014 года, за подпісам намесніка старшыні аблвыканкама У.У.Цярэнцьева) пачаць будаўніцтва першай чаргі паліклінічнага комплекса ў Білева ў 2 квартале 2015 года, чаго да сёй пары няма.

Таццяну Севярынец не пусцілі на сустрэчу з дэпутатам

6-08-2015, 19:39
4 жніўня ў “Віцебскдрэў” была абвешчаная сустрэча з дэпутатам. Афіцыйна ўваход на яе быў вольны. Наведаць сустрэчу паспрабавала каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску Таццяна Севярынец, якую цікавілі пытанні па стане медыцыны ў горадзе, даўгабудах, марудных рамонтах, доўгіх чэргах у рэгістратурах, тым больш, што маючы быць на сустрэчы дэпутат—галоўны доктар бальніцы №2 (дзе рамонт аднаго з карпусоў доўжыцца ўжо гады чатыры).

Рабочыя: рамонт віцебскай бальніцы, які плануюць завяршыць у 2015 годзе, няма чым скончыць

4-08-2015, 20:38
Рабочыя: рамонт віцебскай бальніцы, які плануюць завяршыць у 2015 годзе, няма чым скончыцьЯшчэ адзін аб’ект клопату ініцыятывы “За якасную медыцыну ў Віцебску”—інфекцыйная абласная бальніца. Завяршэнне рамонту першага корпусу ўнесена ў план горада на 2015 год. Жнівень. Спякота. Усе хворыя (а лета—гэта пара росквіту інфекцыйных захворванняў)— у другім корпусе, дзе аб рамонце мараць і хворыя, і лекары.

Віцебшчына: БХД супраць прарасейскай "Чорнай сотні"

27-07-2015, 14:46
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец 27 ліпеня падала ў Віцебскую абласную пракуратуру заяву грамадзян Беларусі па факце дзейнасці ў рэгіёне прарасейскіх арганізацый. Заяву падпісалі жыхары Віцебска, Глыбокага, Оршы, Наваполацка, Віцебскага і Аршанскага раёну ды іншых.

Колькі панчох каштуе буханка хлеба? або Як віцебскія ўлады выконваюць свае абяцанні

22-07-2015, 12:44
За адказам на гэтае пытанне адправіліся мы, сябры ініцыятыўнай групы “За якасную медыцыну ў Віцебску”, праверыць аб’екты запланаваных паліклінік. Зразумела, паўнамоцтваў на праверку нам ніхто не даваў, але ў такіх выпадках дзейнічаем самастойна. Бо менавіта нам удалося напрыканцы мінулага і на пачатку бягучага года прымусіць аблвыканкам і гарвыканкам звярнуць увагу на якасць медыцынскага абслугоўвання ў абласным цэнтры і на даўгабуды медыцынскіх устаноў.

Бацькам трэба мець да 7 млн рублёў, каб сабраць дзіця ў школу

10-07-2015, 22:21
Паводле ацэнак галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама адзенне школьнікаў малодшых класаў абыдзецца бацькам ад 1,5 да 5,8 млн рублёў, старшакласнікаў - ад 1,9 да 7 млн рублёў. У гэтую суму ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, школьныя прыналежнасці.

БАЖ настойвае на поўным расследаванні ўсіх абставін знікнення аператара Дзмітрыя Завадскага

7-07-2015, 23:53
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 7 ліпеня на пасяджэнні праўлення арганізацыі прыняла заяву з нагоды 15-годдзя знікнення тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага, у якім у чарговы раз запатрабавала ад праваахоўных органаў Беларусі правесці поўнае расследаванне ўсіх абставін знікнення журналіста, паведамляе БАЖ.

Са студзеня ў Беларусі будуць пераходзіць на новыя стандарты лячэння пацыентаў з ВІЧ

7-07-2015, 11:04
У адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з наступнага года ў Беларусі павінен пачацца паэтапны пераход на новыя стандарты лячэння ВІЧ-станоўчых пацыентаў, паведамляецца ў дзяржаўным дакладзе "Аб санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўцы ў Рэспубліцы Беларусь у 2014 годзе».

Першыя 2 кіламетры абяцаных веладарожак з'явіліся ў Віцебску на праспекце Перамогі

1-07-2015, 20:50
Першыя 2 кіламетры абяцаных веладарожак з'явіліся ў Віцебску на праспекце Перамогі. І гэта сапраўдная агульная ПЕРАМОГА: віцяблян над абыякавасцю чыноўнікаў, чыноўнікаў - над упартым жаданнем нічога не рабіць для паляпшэння жыцця грамадзян.

Зацверджаны план падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі

1-07-2015, 18:42
Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта Беларусі прыняты 1 ліпеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Качанава: Беларусь мае патрэбу ў рэабілітацыйных цэнтрах для наркаманаў

1-07-2015, 01:01
У Беларусі наспела неабходнасць стварэння рэабілітацыйных цэнтраў для нарказалежных, заявіла 30 чэрвеня намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава на сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня КДБ: становішча ў Беларусі стабільнае, пагроз няма

30-06-2015, 00:48
Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык 29 чэрвеня са справаздачай выступіў перад прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе сайт прэзідэнта РБ.

МЗС: перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму блізкія да завяршэння

25-06-2015, 19:37
Беларусь і Еўрасаюз працягваюць працу над пагадненнем аб палягчэнні візавага рэжыму, паведамляе прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Ён лічыць, што перамовы блізкія да завяршэння, але па-ранейшаму ёсць шэраг тэхнічных момантаў, якія маюць патрэбу ў узгадненні, паведамляе БелаПАН.

Прэзідэнт, які мае патрэбу ў жыллі, можа атрымаць арэнднае жыллё для дзяржслужачых

25-06-2015, 19:30
Аляксандр Лукашэнка дазволіў прадастаўляць іншым грамадзянам арэнднае жыллё, прызначанае для дзяржаўных служачых. 24 чэрвеня ён падпісаў указ № 258, які ўносіць адпаведныя змены ва ўказ № 535 ад 17 лістапада 2014 года, які ўстанаўлівае парадак прадастаўлення арэнднага жылля дзяржслужачым і пералік пасад, якім такое жыллё прадастаўляецца, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Тэрмін ўстаноўкі плацежных тэрміналаў для ІП падоўжаны да 1 студзеня 2016 года

24-06-2015, 18:25
Савет міністраў Беларусі падтрымаў прапанову Міністэрства гандлю аб пераносе тэрмінаў ўстаноўкі індывідуальнымі прадпрымальнікамі (ІП) плацежных тэрміналаў у гандлёвых аб'ектах, размешчаных у абласных цэнтрах і Мінску, на 1 студзеня 2016 года, паведамляе Мінгандаль Беларусі.

У Беларусі зацверджаны парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу

24-06-2015, 11:44
У Беларусі зацверджаны парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі, якое зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 19 чэрвеня і ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, паведамляе БЕЛТА.

22 чэрвеня ў Мінску пачаў працу візавы цэнтр Грэцыі

22-06-2015, 23:58
22 чэрвеня ў Мінску пачаў працу візавы цэнтр Грэцыі. Консульскі збор за візу трэба будзе аплачваць наяўнымі ў расійскіх рублях, так як цэнтр будзе працаваць праз консульства ў Маскве, паведамляе VFS Global.

У Віцебску ў Клубе жаночага лідэрства знаёміліся з псіхалагічнымі аспектамі камунікацый

21-06-2015, 23:07
20 чэрвеня ў Віцебску адбылося чарговае паседжанне Клуба жаночага лідэрства па тэме "Псіхалагічныя аспекты камунікацый".
Узнайте о строительстве дома и что же такое бесшовные трубы




Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Малая радзіма Пятра Машэрава гніе на вачох

Звычайная вёска з незвычайнаю гісторыяй. Цягам сямі гадоў пешшу ці на ровары школу ў Машканах наведваў Пётр Машэраў. Кіраўнік Савецкай Беларусі, што будаваў светлую будучыню, цяпер звысоку і без усмешкі ўглядаецца ў жыццё аднавяскоўцаў.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску

Героем дакументальнай стужкі стаў праваабаронца Павел Левінаў. Фільм “Ён такі”стваралі віцебская журналістка Алена Сцяпанава і відэааператар Аляксандр Зянкоў з Барысава.

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго