Рэгістрація кандыдатаў у мясцовыя саветы завершаная

19-01-2018, 17:26
18.01.2018 адбыліся паседжанні ўсіх камісій па рэгістрацыі кандыдаў у дэпутаты розных мясцовых Саветаў.

Сабачая пляцоўка замест дзіцячай

19-01-2018, 15:32
Вайна вайной, як кажуць, а абед па раскладзе... Менавіта гісторыя з пляцоўкай для выгула сабак стала адпраўной кропкай для таго, каб Ірына Захарава разам з суседзямі адправілася на пошукі справядлівасці і дайшла нават да кандыдацтва па выбарчай акрузе №18 Віцебска.

Уратуем Заронаўскае возера!

17-01-2018, 14:25
У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Ірына Захарава падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам ў Віцебскі гарсавет

8-01-2018, 01:43
6 студзеня, напярэдадні свята Раства Хрыстовага, сябра БХД, прамоўца Ірына Захарава падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам ў Віцебскі гарадскі Савет.

Прамоўца БХД Алена Янушкоўская падала дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты

4-01-2018, 23:19
4 студзеня прамоўца БХД, удзельніца кампаніі "Права выбару" Алена Янушкоўская падала пакет дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Віцебскага райсавета па Заронаўскай выбарчай акрузе №9. Усяго у Віцебскі райсавет вылучаюцца па 14 акругах.

Кожны мае права выбіраць ці быць абраным…

28-12-2017, 18:27
Віцебскія прамоўцы БХД Ірына Захарава, Алена Янушкоўская ды Алена Шабуня справіліся са зборам подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты.

Тактыка апазіцыі – удзел у выбарах, якіх няма

25-12-2017, 00:35
Адзін з кіраўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, а цяпер і патэнцыйны кандыдат на дэпутацтва па Старавіленскай акрузе № 41 у Менску Мікалай Казлоў вядомы жыхарам сталіцы не толькі словамі, але і справаю.

На вёсцы пад Віцебскам людзі гадамі п’юць іржавую ваду

25-12-2017, 00:22
На вёсцы пад Віцебскам людзі гадамі п’юць іржавую ваду. Ім абяцае дапамагчы Алена Янушкоўская. Жанчына вырашыла, што змагацца з вырашэннем гэта і іншых праблемаў можна праз мясцовыя саветы дэпутатаў. Іржавая вада ды чорныя столі. Здавалася б, звычайныя побытавыя праблемы, аднак у нашай краіне яны не вырашаюцца гадамі ды нават дзесяцігоддзямі. А мясцовым уладам да іх развязання – няма аніякай справы.

Сцяг як лакмусавая папера

21-12-2017, 16:00
20 снежня адбыўся пікет па збору подпісаў за вылучэнне прамоўцы БХД, актывісткі кампаній і ініцыятыў Алены Шабуні па Школьнай акрузе №22 у Віцебску, м-н Білева.

Упершыню за гісторыю Суйкава тут адбыўся пікет пад бела-чырвона-белым сцягам

18-12-2017, 12:23
16 снежня, у суботу, у вёсцы Суйкава пад Віцебскам адбыўся пікет пікет па зборы подпісаў за вылучэнне прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай раённай №9 акрузе і па Заронаўскай сельскай Алены Янушкоўскай. Суйкава яшчэ не бачыла ані сцягу нацыянальнага за апошнія 23 гады, ані пікетаў, не чула амаль беларускай мовы на вуліцах.

У Віцебску прайшлі першыя пікеты прамоўцы БХД Ірыны Захаравай

18-12-2017, 12:10
Ужо пяты дзень, як пачала каманда прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыны Захаравай з Віцебску кампанію па зборы подпісаў у падтрымку яе вылучэння ў кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага гарадскога савета па акрузе № 18.

Таццяна Севярынец атрымала адказ на электронны зварот па пытанні смеццесартавальнага завода

18-12-2017, 11:18
Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на Віцебшчыне Таццяна Севярынец атрымала адказ на электронны зварот у Віцебскі аблвыканкам па пытанні будаўніцтва смеццесартавальнага завода. Адказ падпісаны кіраўніком упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Ю.А.Дзядзёлам.

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

25-11-2017, 23:51
Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі адбываўся здымачны працэс. Яшчэ некалькі віцяблянаў былі адмыслова запрошаны да ўдзелу, каб распавесці пра свае ўражанні ад праваабарончай дзейнасці Паўла Левінава.

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

20-11-2017, 23:16
Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец 9 лістапада.

Мёртвыя душы. Як уратавацца

20-11-2017, 22:25
- А, гэта вы фатаграфуеце? Ну, дык вам можна. І працу маем, і справа робіцца, - мужчына ў працоўнай робе, што нечакана вынырнуў з-за плота будоўлі лазня-пральнага камбіната, занырнуў назад. Я не паспела ні сказаць што, ні здзівіцца, бо цэлілася аб’ектывам свайго старэнькага вернага фоціка на пашпарт аб’екту.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску

10-11-2017, 00:04
Героем дакументальнай стужкі стаў праваабаронца Павел Левінаў. Фільм “Ён такі”стваралі віцебская журналістка Алена Сцяпанава і відэааператар Аляксандр Зянкоў з Барысава.

Чыноўнікі вырашылі пабудаваць пад Віцебскам смеццесартавальны завод, жыхары абурыліся

25-10-2017, 23:07
Жыхары Білева і Тулава выступаюць супраць месца, якое абралі чыноўнікі. У Віцебску кастрычнік абвешчаны месяцам навядзення чысціні і парадку на вуліцах і ў дварах. Віцебскі гарвыканкам «запрашае» паўдзельнічаць у гэтым як арганізацыі, так і жыхароў.

Сепаратыст Віктар Каліна ездзіць па Беларусі з турам «Эх, разгуляемся»

14-10-2017, 15:22
Восеньскі тур Віктара Каліны распачаўся ў Дзяржынску і паволі кіруецца ў бок Віцебску. Там ягоны канцэрт плануецца ў мясцовай філармоніі 23-га кастрычніка. Віцебская актывістка Таццяна Севярынец, аднак, спадзяецца, што выступ атрымаецца адмяніць. Адпаведны зварот яна скіравала ў абласны аддзел культуры.
Узнайте о строительстве дома и что же такое бесшовные трубы




Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уік-энд супраць смяротнага пакарання ў Віцебску

Актывісты БХД прынялі ўдзел у мерапрыемстве праваабарончага цэнтру "Вясна 96" "Уік--энд супраць смяротнага пакарання". Распачаўся ён 20.04 прэдстаўленнем арганізатарамі вялікай выставы, што размесцілася ў культурніцкім цэнтры ВЗАР на Кастрычніцкай,2 у Віцебску, і будзе доўжыцца яшчэ 2 дні.

У Віцебску плануюць адкрыць беларускамоўную школу

Начальнік упраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзьмітры Хома паведаміў “Віцебскай вясьне”, што кіраўніцтва вобласьці падтрымала ідэю стварэньня ў горадзе школы з беларускай мовай навучаньня. Але дзе і калі яна будзе адчыненая – пакуль невядома.

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...

Віцебскі раённы выканкам спадобіўся нарэшце выехаць да людзей. Якой на чарзе была сустрэча, прызначаная раённым чынавенствам на 13.04.2018 у адміністрацыі Заронаўскага сельсавета, што месціцца ў Пестуніцах, невядома. Але ажна целую гадзіну працоўнага часу! Як кажуць, салдат спіць, служба ідзе, так