Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць

15-05-2017, 11:50
Па просьбе наведвальнікаў і хворых Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра, што на праспекце Люднікава, сябры аргкамітэта БХД, ініцыятары кампаніі “Віцебск –горад наш”, распачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам да гарадскога чынавенства зрабіць тут прыстойную паркоўку.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду

3-05-2017, 16:43
Прыходзіць да найстарэйшага віцебскага актывіста і распаўсюдніка незалежных СМІ па важных датах ужо стала традыцыяй для віцебскіх БАЖаўцаў. Летась журналісты падарылі Барысу Хамайду знакавы фотаздымак 25-гадовай даўніны — таго часу, калі Барыс Ханонавіч заснаваў газету “Выбар” — адно з першых дэмакратычных выданняў Віцебшчыны.

3 мая 1791 года была принята Первая Конституция первой европейской республики Речи Посполитой

3-05-2017, 16:07
3 мая далекого 1791 года была принята Первая Конституция нашей великой страны, первой европейской республики Речи Посполитой! Отмечая этот день, мы не только вспоминаем историческое событие, Первая Конституция и пониыне является основным законом Речи Посполитой Польши! Согласно 4 Статьи этой Конституции, каждый человек, подтвердивший своё польское происхождение, имеет право быть гражданином Польской республики.

Выйшлі на волю віцебскія праваабаронцы, якім за Дзень Волі далі па 15 сутак

10-04-2017, 19:01
Леаніда Сьвеціка і Канстанціна Мардзьвінцава міліцыя затрымала 26 сакавіка. З таго часу і пачаўся адлік 15 сутак, прысуджаных кожнаму нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Дзень Волі, 25 сакавіка. Канстанціна Мардзьвінцава судзілі, па сутнасьці, закрытым судом: судзьдзя Іна Грабоўская не пусьціла на працэс ні журналістаў — калег з ГА «БАЖ», ні сяброў. Мардзьвінцаў не адмаўляў, што 25 сакавіка для яго сьвяточны дзень, але падкрэсьліваў, што прысутнічаў на акцыі як журналіст. Бо меў на мэце апісаць падзеі для праваабарончага сайту «Віцебская вясна».

Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым

30-03-2017, 22:39
Інцыдэнт здарыўся 27-га сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, дзе суддзя Іна Грабоўская мусіла разбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць пасяджэнне ў сваім кабінеце, а таму нікога на разгляд не пусціць. У калідоры засталіся больш за 10 чалавек, ахвотных трапіць на разгляд, і яны пачалі адстойваць сваё законнае права трапіць на працэс.

У Віцебску “сам генерал” затрымлівае падлеткаў, а міліцыянеры збіраюць бел-чырвона-белыя стужкі

27-02-2017, 02:26
На плошчу Перамогі 26 лютага я спазнілася – свята было млявае, жадаючых адсвяткаваць язычаскае свята, арганізаванае Віцебскім гарвыканкамам, было вельмі мала. Некалькі дзяцей каталіся на каньках, хтосьці гуляў у мячык, тры дзяўчынкі спявалі на холадзе. Крыху пазней стала вядома, што забяспечыць яўку павінны былі школы, некаторыя вучні аказаліся паслухмянымі і пайшлі на масленіцу. Свята для іх скончылася ў Кастрычніцкім РАУСЕ. Але, па-парадку.

Аншлаг быў у Віцебску на прыёме ў Пазняка

16-02-2017, 16:27
16 лютага Таццяна Севярынец, каардынатар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебску і Віцебскай вобласці, пабывала на прыёме, які зладзілі прадстаўнікі адміністрацый вобласці і горада на чале з памочнікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Пазняком. Прыём праходзіў у адміністрацыі Першамайскага раёна.

Актывісты БХД сустрэліся са старшынёй Віцебскага гарсавета

14-02-2017, 16:03
14 лютага актывісты БХД, Таццяна Севярынец і Алена Шабуня, у рамках ініцыятывы "Віцебск - горад наш" сустрэліся са старшынёй Віцебскага гарсавета Уладзімірам Бялевічам і яго памочнікам Мацвеем Марозавым.

Віцябляне: Ды не верым мы, што яны нарэшце дабудуюць гэтую паліклініку!

11-02-2017, 00:26
Выступаючы з нагоды адкрыцця амбулаторыі для дарослых у м-не Білева Віцебска, начальнік упраўлення аховы здароўя Юры Дзеркач выказаў спадзяванне, што ў 2017 годзе паліклініка ў м-не абласнога цэнтра Поўдзень- 7А будзе дабудаваная. На грошы кітайскіх інвестараў. Пэўна, далі. Бо спроба №3 гэта здзейсніць мае пачатак.

Куды сплываюць грошы з Віцебскага абласнога бюджэта?

5-02-2017, 00:49
эндары на закуп куханькі для Віцебскага аблвыканкама за 1200 даляраў, 15000 даляраў на рамонт двухгадовага аўтобуса, 5000 даляраў на абслугоўванне кандыцыянераў і вентыляцыі аблвыканкама, 50000 даляраў на навагоднюю ялінку – гэта тыя лічбы, што трапіліся на вочы за апошнія два месяцы жыцця абласнога цэнтра. Апошняя інфармацыя пра намеры пабудаваць у Віцебску Палац шлюбаў, на які спатрэбіцца ў разы большыя сумы за 71200 даляраў ужо названых. Ды каб стаяў ён побач з сумнеўным помнікам Аляксандру Неўскаму, які чамусьці ў Віцебску сімвалізуе сям’ю.

Віцебскі гарсавет і зноў абвясціў тэрміны будаўніцтва сада і школы ў Білева

18-01-2017, 13:33
Віцебскі гарсавет у чарговы раз (каторы год запар) паведаміў аб тэрмінах будаўніцтва дзіцячага сада і школы ў м-не Білева-2. Сад запланаваны на трэцці квартал бягучага года, школа на 1020 вучняў - на чацвёрты.

Віцебская міліцыя спыніла справу за відэаролік зь нецэнзурнай лаянкай, які дыскрэдытаваў актывістаў БХД

5-01-2017, 17:56
Супрацоўнік Першамайскага РАУС, які скасаваў справу за абразу і паклёп, нават не паглядзеў ролік, бо «гэты дыск не адкрываўся на кампутары ў пастарунку». І не прыняў да ўвагі апошнюю выснову навукоўца, які рабіў лінгвістычную экспэртызу.

Для поўнага шчасця Віцебскаму аблвыканкаму не хапае толькі кухоннага гарнітура?

14-12-2016, 00:41
Электронны зварот у Віцебскі аблвыканкам накіравала Таццяна Севярынец з патрабаваннямі патлумачыць, навошта ў аблвыканкаме кухонная мэбля, і наогул, куды ідуць грошы падаткаплацельшчыкаў.

Віцебскі гарсавет: паліклінікі не будзе, папера ёсць, рэклама – была , ёсць і будзе

12-12-2016, 02:02
Будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева, што ў Віцебску, у 2017 годзе не прадугледжваецца. Пра лёс закапанай школы і пачатага будаўніцтва дзіцячага сада будзе вядома пазней - пасля зацвярджэння гарадской і абласной інвестыцыйных праграм. Пра паліклініку на Поўдні-7 – ні слова. Гэту інфармацыю паведаміў старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч у пісьмовым адказе хрысціянскім дэмакратам Віцебска, грамадскім актывістам ініцыятывы “За якасную медыцыну для усіх” і “Віцебск – горад наш”.

Ялінка за $ 50 000: Як чыноўнікі Віцебску рыхтуюцца да Новага году

30-11-2016, 13:54
Ялінка за $ 50 000: Як чыноўнікі Віцебску рыхтуюцца да Новага году

В годовщину референдума 1996 года беларусы провели акцию в Филадельфии

30-11-2016, 00:07
20 лет назад в Беларуси прошел референдум, который отобрал у народа право выбирать и сменять власть. В этот день беларусы Филадельфии собрались у Independence Hall (Зал Независимости) , чтоб показать действующей власти что в разных частях света беларусы помнят о события тех лет и хотят вернуть власть народу ,а так же в знак солидарности с Минской акцией (https://charter97.org/ru/news/2016/11/24/232202/).

«Хацеў, каб было ўтульна», — віцябляніна Вадзіма Кузьміна вымушаюць ліквідаваць створаны ім «пад’езд-музэй»

18-11-2016, 15:55
Вадзім Кузьмін абсталяваў самы незвычайны пад’езд у горадзе. Але вымушаны перарабіць яго ў самы звычайны. Прычына — патрабаваньні гарадзкой структуры МНС, якая лічыць спробы стварыць утульнасьць у пад’езьдзе пажаранебясьпечнымі. Падпалкоўніку ў адстаўцы, пэнсіянэру Вадзіму Кузьміну загадана прыбраць зь лесьвічных пляцовак дываны, акварыюмы, крэслы, паліцы з кнігамі... Карацей, амаль усё тое, чым ён на працягу апошніх гадоў аздабляў пад’езд дзевяціпавярховіка на вуліцы Караткевіча.

Віцебскія грамадскія актывісты сустрэліся са старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў

10-11-2016, 16:24
У Віцебскім гарадскім Савеце дэпутатаў адбылася сустрэча старшыні гарсавета Уладзіміра Бялевіча з хрысціянскімі дэмакратамі, грамадскімі актывістамі ініцыятывы “За якасную медыцыну для усіх” і “Віцебск – горад наш”.
Узнайте о строительстве дома и что же такое бесшовные трубы




Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Малая радзіма Пятра Машэрава гніе на вачох

Звычайная вёска з незвычайнаю гісторыяй. Цягам сямі гадоў пешшу ці на ровары школу ў Машканах наведваў Пётр Машэраў. Кіраўнік Савецкай Беларусі, што будаваў светлую будучыню, цяпер звысоку і без усмешкі ўглядаецца ў жыццё аднавяскоўцаў.

Праца над дакументальным фільмам “Ён такі” завяршылася. Прэм’ера адбудзецца ў Віцебску

Героем дакументальнай стужкі стаў праваабаронца Павел Левінаў. Фільм “Ён такі”стваралі віцебская журналістка Алена Сцяпанава і відэааператар Аляксандр Зянкоў з Барысава.

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго