Замалёўкі бабулі-5

30-07-2017, 22:05
З цудоўнай Унорыцы вярнуліся ў Віцебск. І што ж летам малым у горадзе рабіць? Як толькі няма дажджу, выпраўляемся ў ровэрныя падарожжы. Гэтым разам недалёка – наўпрост ад мікрараёна Білева-2 у вёску Білева, што па левую руку ад пр. Маскоўскі, за невялікае, але аблюбаванае рыбакамі возера – на лугі, дзе расце кіпрэй, у народзе - іван-чай.

Замалёўкі бабулі-4

24-07-2017, 21:53
Ёсць у Беларусі ўлюбёнае месца маіх дзяцей. Гэта вёсачка Унорыца, што недалёка ад Рэчыцы, Гомельшчына. Тут нарадзіўся дзед Кастусь, тут доўгія гады ў любы час сустракала сваіх дзяцей і ўнукаў баба Маруся. Любяць сюды ездзіць і нашыя ўнукі, ужо незлічонае пакаленне Севярынцаў. Усё тут таямніча і цікава. Кожны раз з’яўляецца нешта новае, бо дзядзька Мікола, які зараз тут гаспадарыць, любіць здзіўляць і зрабіць так, каб было па-сапраўднаму зручна, утульна і прыгожа.

У Віцебску новае графіці, сугучнае таму, за якое ўжо судзілі

24-07-2017, 20:49
Графіці на трансфарматарнай падстанцыі, прысьвечанае віцебскай мастацкай суполцы «УНОВИС» («Утвердители Нового Искусства»), стварае выпускніца тэхналягічнага ўнівэрсытэту Ірына Бараган. Яна стала пераможцай адмысловага конкурсу, які праводзіўся кампаніяй «Экапраект», Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэтам і Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва. Адной з умоваў конкурсу было, што графіці мае быць разьмешчаным менавіта на гэтай пляцоўцы.

Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...

20-07-2017, 22:58
Чарговы раз назіраю, як дзяржаўная палітыка з касмічнай хуткасцю вядзе краіну да жудаснага калапсу. Выканаўцы ж, самі ні на што не здольныя, глядзяць кіраўніку дзяржавы ў рот істуканамі, ажываючы толькі тады, калі адтуль выляце якая бздура кшталту кольканевысыпаецца.

Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў

18-07-2017, 13:27
Ідэя зняць фільм з’явілася падчас працы над матэрыяламі “чарнобыльскай” тэматыкі. “Калі год таму "Зялёны партал" пачаў праект "Чарнобыль у асобах" і даручыў кожнаму рэгіёну адшукаць тых, хто мінімізіраваў наступствы на ЧАЭС, я пазнаёмілася з Анатолем Гнеўкам. Для мяне стала адкрыццём, што героі-ліквідатары жывуць побач. Бо пра іх у горадзе няма ніякіх сведчанняў: няма музею, няма дошкі гонару, у рэшце рэшт няма іх саміх на гарадскіх мітынгах, у школах, на знакавых мерапрыемствах. Але гэтым людзям ёсць што сказаць! Значыць, мы мусім даць ім магчымасць выказацца. Распавесці тую праўду, якую

Не смотрите городу в паспорт!

18-07-2017, 13:05
Хочу признаться в любви лучшему городу в мире - Витебску. Я не коренная витеблянка, но вот уже более 40 лет Витебск моя родина. За эти годы я изучила его достаточно хорошо. Знаю много замечательных уголков, в которых можно отдохнуть, присев на скамейку и послушать шум фонтанов, или порадовать глаз, созерцая отреставрированные старинные здания и церкви, или насладиться чудесными видами природы, или восхититься громадами новостроек, или получить заряд энергии во время праздников и фестивалей, или окунуться в провинцию времён Шагала.

Павел Севярынец сустрэўся ў Віцебску з аднадумцамі

16-06-2017, 10:12
15 чэрвеня Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта партыі БХД правёў сустрэчу з прыхільнікамі і сябрамі БХД у Віцебску.

Вучаніца: сорамна за краіну, у якой такія людзі, як Павел Левінаў, пазбаўлены волі

14-06-2017, 17:56
14 чэрвеня з ІЧУ пасля 15 сутак зняволення выйшаў праваабаронца, Павел Левінаў. Такі тэрмін яму прызначыў суд за тое, што 25 і 26 сакавіка ён назіраў за падзеямі на плошчы Перамогі падчас пратэстаў віцяблян супраць бязглуздых указаў і пагаршэння дабрабыту беларусаў.

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыеме ў старшыні гарсавета

14-06-2017, 10:10
13 чэрвеня беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятыў "Віцебск - горад наш" і “Разам” зробім Віцебск лепшым” сустрэліся са старшынёй Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімірам Бялевічам і галоўным спецыялістам Матвеем Марозавым. Былі акрэслены набалелыя для віцяблян пытанні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.

Ці можа віцяблян задаволіць тое, як зрабілі паркоўку ля кардыяцэнтру?

12-06-2017, 22:49
Хаця на прыёме 7 чэрвеня намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргей Саглаеў і заявіў актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, што паркоўка каля абласнога кардыялагічнага цэнтра ўжо робіцца, аднак тое, што там робіцца, цяжка назваць паркоўкай.

Ці будуць хадзіць віцябляне па асфальце на Віцебскай, Кіеўскай, Рыжскай, Зялёнай вуліцах?

7-06-2017, 18:03
7 чэрвеня беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятыў "Віцебск - горад наш" і “Разам” зробім Віцебск лепшым” сустрэліся з намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргеем Саглаевым і начальнікамі аддзелаў гарвыканкама.

Сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" перадалі дэпутату калектыўныя звароты

5-06-2017, 22:20
5 чэрвеня беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" перадалі ў прыёмную дэпутата Сяргея Занько два камлекты подпісаў пад калектыўнымі зваротамі: за асвятленне Новааршанскай шашы і асфальтаванне дарожак у Парку Тысячагоддзя і за падаўжэнне маршруту аўтобусаў №№22, 18.

Пяцідзесятніца - гэта не нагода ісці на могілкі, гэта нагода святкаваць нараджэнне царквы ў царкве!

4-06-2017, 00:02
4 чэрвеня - свята Пяцідзесятніцы! Гэта дзень, калі Гасподзь Іісус Хрыстос паслаў на Зямлю Святога Духа. У гэты дзень Святы Дух сышоў на апосталаў. Падзеі таго часу апісаны ў Бібліі, у Кнізе Дзеяў.

Сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" сабралі подпісы за добраўпарадкаванне Парка Тысячагоддзя

3-06-2017, 15:55
Беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш", сабралі 96 подпісаў за асвятленне Новааршанскай шашы, асфальтаванне дарожак ў Парку Тысячагоддзя і прымыкаючых да яго з мікрараёна вуліцы П.Броўкі, а таксама 37 подпісаў за працяг маршруту аўтобусаў №№18, 22 да прыпынку "Медцэнтр", што палегчыла б месьцічам дабірацца да станцыі Лучоса, адкуль яны едуць на лецішчы.

Павал Левінаў сеў на 15 сутак і будзе кантраляваць віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня

1-06-2017, 01:21
Віцебскі праваабаронца накіраваўся ў ІЧУ, каб адбыць 15-суткавы арышт, прысуджаны яму нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25-га і 26-га сакавіка. З таго часу міліцыянты рабілі некалькі спробаў, каб зьмясьціць Левінава за краты. 26-га сакавіка, адразу па затрыманьні, яго завезьлі ў ІЧУ, аднак празь некалькі гадзінаў ён трапіў на «хуткай дапамозе» ў шпіталь. Праблемы зь ціскам сталі падставай і для адтэрміноўкі судовага працэсу над праваабаронцам. Толькі 17-га красавіка, прычым у адсутнасьць самога Левінава, судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская пастанавіла пакараць

Сябры ініцыятывы БХД "Віцебск - горад наш" запісаліся на прыём у гарсавет і выканкам

30-05-2017, 15:58
Сябры ініцыятывы БХД "Віцебск - горад наш" за пашырэнне паркоўкі каля абласнога кардыялагічнага Цэнтра на чале з яе кіраўніком Марынай Клімавай перадалі сабраныя 174 подпісы ў Віцебскі гарвыканкам, гарсавет, галоўурачу Цэнтра.
Узнайте о строительстве дома и что же такое бесшовные трубы




Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Сапраўдная Беларусь-2 (працяг)

Жыхарка вёскі Суйкава, актывіст БХД Алена Янушкоўская працягвае паказваць нам сапраўдную Беларусь – зусім не тую, што мы прызвычаіліся бачыць на дзяржаўных каналах БТ. Сёння гаворка пойдзе пра падтапленні агародаў і гаспадарчых пабудоў у жыхароў вёскі і пра чарговыя хлуслівыя адпіскі мясцовага

Гусі-лебедзі і Ліхадзей ( сумная віцебская казка)

Жыў-быў Ліхадзей, доўга жыў. Час ад часу мяняў аблічча, паказваючыся перад падданымі то пад адным імем, то пад іншым. А ўжо як ён любіў гуляцца ў абяцанкі-цацанкі, што ўсім нават надакучыў, добрыя людзі адмахвацца пачалі ды патаемна пляваліся ўбок Палацу, дзе жыў Ліхадзей са сваімі памагатымі.

Чыноўнікі закрываюць вочы на небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

Жыхары дамоў на вуліцы Церашковай сабралі 63 подпісы пад калектыўным зваротам у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваннем усталяваць дзіцячую пляцоўку, лаўкі ды выправіць праблему падтаплення двару. Маці, у якіх маленькія дзеці, папрасілі дапамагчы сабраць подпісы актывістаў Беларускай хрысціянскай