На заснавальнікаў БХД ціснуць, каб адклікалі подпісы

28-02-2018, 16:16
У штаб аргкамітэта БХД прыйшлі звесткі аб пачаўшымся ціске на заснавальнікаў, асабліва новых, з Наваполацка Да людзей тэлефануюць, прыходзяць на працу, прымушаюць пісьмова адмовіцца ад подпісу.

Былы кандыдат у дэпутаты Алена Янушкоўская распавяла аб выніках выбараў у вершах

22-02-2018, 11:35
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былы кандыдат у дэпутаты ў Віцебскія абласны і раённы Саветы дэпутатаў Алена Янушкоўская выказала сваё меркаванне наконт «выбараў”. Яно эмацыйнае, але немагчыма на такое беззаконне глядзець без эмоцый, калі ты перажываеш за сваю краіну і за людзей, з якімі побач жывеш.

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Ірына Захарава і Алёна Шабуня не прызнаюць выбары на сваіх акругах сапраўднымі

21-02-2018, 01:41
Прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былыя кандыдаты ў дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Ірына Захарава і Алёна Шабуня 20 лютага падалі скаргі ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Віцебскую абласную і гарадскую выбарчыя камісіі, а таксама ў Пракуратуру з заклікам прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі па Чкалаўскай № 18 і Школьнай № 22 выбарчых акругах.

На сустрэчы з выбарцамі Шымчанка не прывёў ні воднага прыклада сваіх дасягненняў як дэпутата

17-02-2018, 18:06
14 лютага ў СШ 46 адбылася сустрэча з праўладным кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №22 Алегам Шымчанкам. Зараз ён з’яўляецца дзеючым дэпутатам 27 склікання па Білеўскай акрузе №23, калі глядзець па тэрыторыі, то гэта тая ж самая вуліца, толькі на іншым баку.

Дыскусія Алены Шабуні і Таццяны Сівачэнка (відэа)

17-02-2018, 15:31
"Людзям пара ўжо прачнуцца, час усвядоміць сваю значнасць", - лічыць кандыдат у дэпутаты Магілёўскага аблсавета Таццяна Сівачэнка. Намеснік дырэктара па навуковай працы ва "КБ "Прамысловыя тэхналогіі і комплексы", Таццяна Сівачэнка балатуецца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета па Вішнявецкай выбарчай акрузе №40. Алена Шабуня ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вылучаецца ў Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў па акрузе №22, якая знаходзіцца ў віцебскім мікрараёне Білева з насельніцтвам каля 40 тыс. чалавек. Сёння кандыдаткі сышліся ў

«Момент» замест ПВА. У Віцебску прапанавалі, як змагацца з фальсіфікацыямі

17-02-2018, 15:14
Свае спосабы барацьбы з фальсіфікацыямі прапаноўвае назіральнік Вадзім Кузьмін. Ягоны выбарчы ўчастак у лідарах па атрыманні скаргаў за парушэнні падчас галасавання. Незалежны назіральнік за выбарамі Вадзім Кузьмін паведаміў «Белсату» аб парушэннях падчас галасавання у віцебскай гімназіі №5, дзе размяшчаюцца ўчасткі №7 і №8 Першамайскага раёну.

Таццяна Севярынец патлумачыла сябрам камісіі, як звязаныя выбары і іх жыццё (відэа)

14-02-2018, 22:52
Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец 13 лютага перад пачаткам датэрміновага галасавання звярнулася да сябраў ўчастковай камісіі № 17 Чкалаўскай выбарчай акругі № 18 па выбарах у Віцебскі гарсавет, дзе яна з’яўляецца назіральнікам у межах кампаніі “Права выбару”.

Праўладныя дэпутаты запланавалі сустрэчы там, дзе нельга

13-02-2018, 20:04
Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебскі гарсавет Ірына Захарава 13 лютага падала скаргі ў Адміністрацыю Першамайскага раёна Віцебска і ў Віцебскую гарадскую выбарчую камісію.

“Жыццё да горшага змянілася” і “Вёску дабілі поўнасцю” – жыхары Тапорына і Пестуніцы пра сваё жыццё

13-02-2018, 17:36
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кандыдат у дэпутаты ў Віцебскія абласны і раённы саветы дэпутатаў Алена Янушкоўская наведала вёскі Тапорына і Пестуніцы і распытала мясцовых жыхароў пра іх праблемы.

Улады Віцебска плануюць у 2018 годзе спагнаць з грамадзянаў 1,8 млн. рублёў штрафаў у гарадзкі бюджэт

10-02-2018, 00:47
Згодна з апублікаваным 30 студзеня рашэньнем Віцебскага гарсавету «Аб бюджэце горада Віцебска на 2018 год», улады плянуюць папоўніць сёлета гарадзкі бюджэт за кошт штрафаў на суму 1 млн. 829 тысяч рублёў. Гэта больш за 920 тыс. даляраў.

У Віцебску прайшоў правацэнтрысцкі пікет

8-02-2018, 23:34
У Віцебску 8 лютага прайшоў супольны правацэнтрысцкі пікет у падтрымку прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Правацэнтрысцкай кааліцыі Ірыны Захаравай, Алены Шабуні і Алены Янушкоўскай.

Заходзьце на агеньчык

8-02-2018, 21:30
Прамоўца БХД Ірына Захарава разам з даверанай асобай Таццянай Гложык правялі адмысловую сустрэчу з выбаршчыкамі.

Сапраўдным дэпутатам і выбары не патрэбныя

7-02-2018, 23:05
Як заўсёды, прамоўцы БХД за перадвыбарчым працэсам (агітацыя, пікеты) не забываюць і аб праблемах, якія яны вырашаюць незалежна ад часу і кампаній.

Я –- Вольга Данцыт

7-02-2018, 08:29
Вольга Данцыт – адна з тысячаў ахвяр, што ў 1938-м годзе былі расстраляныя ў лесе пад вёскай Хайсы савецкімі НКУСаўцамі. Яе імя было ўстаноўлена па знойдзенаму на месцы расстрэлаў грабенчыку ў 2016 годзе сябрамі ініцыятывы "Хайсы".

Жанчыны супраць фальсіфікацый

5-02-2018, 09:02
Цягам дзвух дзён у Віцебску сябры БХД, БНФ, Руху за свабоду вывучалі асаблівасці выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Усе навучэнцы будуць назіральнікамі на розных акругах ад кампаніі "Права выбару".

Падрыхтоўка назіральнікаў

5-02-2018, 08:53
Трэцяга лютага 2018 г. адбыўся трэнінг па падрыхтоўцы назіральнікаў на Чкалаўскую акругу №18 г. Віцебска прамоўцы БХД Ірыны Захаравай і двух назіральнікаў з Глыбокага на адзіны ўчастак прамоўцы БХД Лупача Зміцера.
Узнайте о строительстве дома и что же такое бесшовные трубы




Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уік-энд супраць смяротнага пакарання ў Віцебску

Актывісты БХД прынялі ўдзел у мерапрыемстве праваабарончага цэнтру "Вясна 96" "Уік--энд супраць смяротнага пакарання". Распачаўся ён 20.04 прэдстаўленнем арганізатарамі вялікай выставы, што размесцілася ў культурніцкім цэнтры ВЗАР на Кастрычніцкай,2 у Віцебску, і будзе доўжыцца яшчэ 2 дні.

У Віцебску плануюць адкрыць беларускамоўную школу

Начальнік упраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзьмітры Хома паведаміў “Віцебскай вясьне”, што кіраўніцтва вобласьці падтрымала ідэю стварэньня ў горадзе школы з беларускай мовай навучаньня. Але дзе і калі яна будзе адчыненая – пакуль невядома.

Пасядзелкі на час (як віцебскія чыноўнікі праводзілі ў Заронаўскім сельсавеце сустрэчу з жыхарамі-першы раз за шмат гадоў)...

Віцебскі раённы выканкам спадобіўся нарэшце выехаць да людзей. Якой на чарзе была сустрэча, прызначаная раённым чынавенствам на 13.04.2018 у адміністрацыі Заронаўскага сельсавета, што месціцца ў Пестуніцах, невядома. Але ажна целую гадзіну працоўнага часу! Як кажуць, салдат спіць, служба ідзе, так