Актывісты патрабуюць скасаваць чарговы віцебскі канцэрт Віктара Каліны

Каардынатарка «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» на Віцебшчыне Тацяна Севярынец зьвярнулася да віцебскіх уладаў у сувязі з тым, што ў абласной філярмоніі на 23 кастрычніка заплянаваны канцэрт «шансанье» Віктара Каліны.
Яна падкрэсьлівае, што гэты сьпявак дазваляе сабе зьняважлівыя выказваньні пра Беларусь і беларусаў і што ёсьць агульнадаступная інфармацыя пра ягоны ўдзел у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне на баку незаконных фармаваньняў. Таму канцэрт, заплянаваны на 23-га кастрычніка, трэба адмяняць.

«Аб’ява пра канцэрт «Эх, разгуляемся!» зьмешчана на сайце абласной філярмоніі, і мне каштавала немалых высілкаў высьветліць, хто рэгулюе канцэртную дзейнасьць у Віцебску. Аказваецца, аблвыканкам, і ў прыватнасьці ідэалягічны адзьдзел. Ці там ня ведаюць, што гэта за сьпявак? Творчасьць Віктара Каліны супярэчыць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, яна ня мусіць прапагандавацца дзяржаўнымі структурамі. Але ў Віцебску ягоны выступ анансуецца як «Фэстываль шансону і добрай песьні», — адзначае Тацяна Севярынец.

Між тым на сваім сайце Віктар Каліна адкрыта зьмяшчае правакацыйныя выказваньні, дзе ўхваляе ДНР і ЛНР, ужывае нецэнзурныя выразы ў адрас беларускіх «патрыётаў» і «нацыяналістаў», палохае грамадзян Беларусі аповедамі пра існаваньне міфічных паўвайсковых фармаваньняў, якія нібыта рыхтуюць дзяржаўны пераварот...

Актывісты патрабуюць скасаваць чарговы віцебскі канцэрт Віктара Каліны


Ня першае патрабаваньне забараніць канцэрт Каліны

У Віцебску ўжо ня раз пратэставалі супраць выступаў спадара Каліны. У студзені супраць канцэрту сьпевака публічна выступіў Сяргей Сясіцкі. Ён апэляваў да ўказу № 542 Аляксандра Лукашэнкі, згодна зь якім на тэрыторыі краіны забароненыя мерапрыемствы, якія нясуць «пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян».

Дзякуючы неабыякавасьці спадара Сясіцкага, тады высьветлілася, што Віктар Каліна зьбіраўся гастраляваць па Віцебшчыне, ня маючы адпаведных дакумэнтаў. І паведамленьні пра гастрольны тур зьніклі з асабістага сайту сьпевака. Аднак на ім зьявіліся пагрозы і зьнявагі на адрас Сяргея Сясіцкага, які настойваў, што выступы Каліны трэба забараніць не часова, да атрыманьня ім дазволу на канцэрты, а назаўжды — бо ён зьневажае краіну, у якой жыве і зарабляе сваімі сьпевамі.

svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Музыка для цяжарных. У Віцебскай філармоніі ладзяць канцэрты для будучых маці

Восьмы год запар Віцебская абласная філармонія праводзіць цыкл праграм для будучых маці “Выткаць душу з нот”. Гэтую паэтычную назву ўзялі з усходняга павер’я, якое кажа, што кожная дзяўчына павінна выткаць сабе для пасагу дыван, а кожная жанчына – выткаць душу свайго дзіцяці з музычных нітак свайго голаса.
Последние новости>> Все статьи

Пах бяды

Я ведаю, як пахне бяда. Адна з тых, што могуць здарыцца з чалавекам, ягоным домам. Паленым дрэвам, саломай, нечым яшчэ жудасным, уедлівым, пах гэты не сыходзіць з вуліцы Савецкай у Бешанковічах, дзе згарэў дом нашых сяброў, Валодзі і Аляксандры Рамановічаў. Пяць гадоў працы над марай-экадомам з

У Віцебску на прэм’еры фільма гледачы скандавалі “Я такі, як Паша”

Прэзентацыя дакументальнай стужкі “Ён такі”, знятай сёлета ў Віцебску, адбылася 21 лістапада. Гэта была доўгачаканая падзея, асабліва для тых, хто браў удзел у здымках у той ці іншай якасці. Некалькі чалавек трапілі “у акцёры” міжволі, бо звярнуліся па дапамогу да праваабаронцы якраз тады, калі

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску