Віцебскія чыноўнікі: “государевы” слугі ці слугі народа?

Неяк пачула расповед маладой жанчыны, як на настаўніцкім паседжанні метадыст наракала: «Мы не маем права абмяркоўваць словы нашага міністра, мы – слугі гасударевы…” Учора зноўку пачула гэтае азначэнне.

Віцебскія  чыноўнікі: “государевы” слугі ці слугі народа?


Прыйшлі мы ў Віцебскі гарвыканкам запісацца на прыём да якога чына па пытаннях, што назапасіліся шмат за кароткі час. Бывае, электронны запыт адправім, а тут проста навала, колькі ўзнікла тых пытанняў. Размаўляем з загадчыкам аддзела па зваротах Уладзімірам Вераб’ёвым. Дарэчы, заўсёды выслухае, падзеліцца сваімі ўражаннямі, паразважае. І раптам: “ Мы ж государевы слуги...” - “Хто-хто? Не, шаноўны, вы не государев слуга, а слуга народа!”…

Тут сабака, як кажуць, і парыта…

З дуба рухнуўшы, Віцебскі ЖКГ абвяшчае тэндэр на (!) пад-рых-тоў-ку мес-ца пад помнік княгіні Вользе больш як за 500 тысяч даляраў.

Па-першае, толькі на падрыхтоўку месца, па-другое, княгіня Вольга аніякага дачынення да старажытнага Віцебска не мае!

Ну, мала па Віцебску сумнеўнай каштоўнасці скульптурных бязглуздзіц паналяпілі, час ад часу падаючы з таго дуба?! (Кой-што глядзіце самі на фота).

Грошай няма ні на што патрэбнае. Але грошы ёсць!

Грошы ёсць у аблвыканкама на жамчужнага колеру куханькі і спаленкі, ёсць грошы ў гарвыканкама на замену добрых дзвярэй на мадэрновыя, ёсць грошы на помнік сям’і з Расеі, на Залатую Рыбку, нават на Хатабыча, на парасончыкі, паравозікі, карэты, загадкавую пару на вакзале, галаваногаў каля Знешэканомбанку, бетонавую садавіну і г д. Ну, глянуў які турыст на ўсё гэтае ўбогае віцебскае упрыгожванне -- сімвал благога густу, і захацеў у прыбіральню бясплатную, што ў самым цэнтры горада - у парку Партызанскай славы, і капец!.. Макет прыбіральні Віцебскага ічу..

Віцебскія  чыноўнікі: “государевы” слугі ці слугі народа?


Віцебскія  чыноўнікі: “государевы” слугі ці слугі народа?


Доўга яшчэ водар той прыбіральні будзе з госця ванітамі выходзіць, а Віцебск ён наступны раз аб’едзе колам, бо, дарэчы, і на тым жа вакзале пасля капітальнага рамонту платная прыбіральня па водару мала чым адрозніваецца.

“Государевым” слугам на гэта пляваць, жывуць сабе, жыруюць, на куханьках тых кофій пацягваюць, у спаленках бясплатных варочаюцца з боку на бок ды сняць, з чаго б гэта яшчэ пажывіцца. “Государь” жа раз на год бывае, ды й то наскокам.

Віцебскія  чыноўнікі: “государевы” слугі ці слугі народа?


Спадар Вераб’ёў ужо добра ведае нашу заўсёдашнюю напаміналку пра слуг народа, таму хуценька пагадзіўся з папраўкай, апусціўшы вочы долу, ды запісаў нас на прыём да намесніка старшыні гарвыканкаму на 4-е кастрычніка, бо прыём слугамі народа прадстаўнікоў народа-гаспадара -- толькі раз на месяц. Астатні час рэпу чэшуць, як гэта сябе, любімых, яшчэ чым пацешыць, засядаюць і ўсё нешта вырашаюць. Толькі чамусьці нам з вамі ад гэтага аніяк не лепшае, бо пагадзіліся з такім стаўляннем да сябе – грэблівым і непаважлівым.

Віцебскія  чыноўнікі: “государевы” слугі ці слугі народа?


Дык дарагія віцябляне, кожны сябе адчуйце нарэшце ГАСПАДАРОМ!

Сканчваецца кадэнцыя дэпутатаў мясцовых Саветаў. Спытайма, як яны служылі сваім выбарцам? Кожны можа знайсці “свайго” дэпутата на сайце гарвыканкама. Там і тэлефончыкі пазначаны. Напрыклад, па маёй акрузе гэта Казак Дзмітрый Васільевіч, тэл. (80212) 293501.

Тут ужо не мае значэння, выбіралі асабіста вы ці не. Пагадзіліся дэпутаты на прызначэнне, няхай справаздачацца!
Такія вось бліны. З “государевымі” слугамі.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

У Віцебску ў гонар Раства Хрыстова адбыўся конкурс на лепшае выкананне песні

25 снежня ў Віцебску вернікі царквы хрысціян веры Евангельскай “Новае жыццё” па шматгадовай традыцыі зладзілі Дзень Нараджэння Ісуса Хрыста ў рэстаране, куды запрасілі сваіх знаёмых, якія наведваюць царкоўныя службы або вельмі рэдка, або ніколі.
Последние новости>> Все статьи

Уратуем Заронаўскае возера!

У Міністэрства прыродных рэсурсаў адпраўлены электронны зварот з просьбай правесці якасны маніторынг стану возера Заронава і яго асяроддзя.

Павал Севярынец прэзэнтаваў у Віцебску раман “Беларусалім. Золак”

Беларускі палітык і пісьменьнік Павал Севярынец прэзэнтаваў 14 студзеня ў Віцебску першую частку раману “Беларусалім” – кнігі, якую пісаў цягам апошніх 12 гадоў. Паводле слоў аўтара, “гэта кніга пра Беларусь, якая прачынаецца ў цемры”. Віцебская прэм’ера “Беларусаліму” выклікала вялікую цікавасьць

Алена Янушкоўская: я іду, каб вырашаць праблемы, якія гадамі не вырашаюць улады

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет дэпутатаў, распавяла пра праблемы, з якімі яна сутыкнулася падчас збору подпісаў у сваю падтрымку: