У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня.

У Полацку забаранілі  пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу  РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча


Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана міжнароднымі дакументамі, паводле якіх улады не павінны ўмешвацца ў справы прафсаюзаў, гаворыць прафсаюзны актывіст Мікола Шарах:

“Рада суполкі СПБ работнікаў ААТ “Полацак-Шкловалакно” яшчэ 1 верасня паведаміла мясцовай уладзе пра намер інфармаваць жыхароў гораду аб парушэнні правоў сяброў прафсаюзу на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно”. Яшчэ адной мэтай меркаванага пікету было выказванне пратэсту супраць пераследу лідэраў прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча. Выканкам у сваім адказе на заяўку забараніў правядзенне пікету, таму што ініцыятары не прадставілі дамоваў на аплату паслугаў камунальных службаў, міліцыі і медыкаў, спаслаўшыся на рашэнне гарвыканкаму ад 2010-га году. Гэта ўвогуле абсурднае патрабаванне, бо мы плацім падаткі на утрыманне гарадскіх службаў, і не мусім аплочваць іхныя паслугі як дадатковыя”.

Лідары полацкай суполкі СПБ збіраюцца абскарджваць забарону на пікет у райсудзе, і гатовыя дайсці да КПЧ ААН, калі дамагчыся перамогі праз суды не ўдасцца. Бо забароны з боку мясцовых уладаў – гэта не толькі незаконнае ўмяшанне ў дзейнасць прафсаюзу. Гэта яшчэ і парушэнне права грамадзянаў на мірныя сходы: паводле згаданага вышэй рашэння гарвыканкаму, дадатковых дамоваў з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі патрабуюць ад любога заяўніка масавай акцыі.

Паводле Міколы Шараха, прафсаюзныя актывісты гатовыя да стратэгічнага судовага працэсу, каб спыніць незаконнае ўмяшанне дзяржавы ў справы прафсаюзаў, забароненае Канвенцыяй Міжнароднай арганізацыі працы.

Выразным адлюстраваннем гэтага працэсу стала мінулагодняя спроба правесці прафсаюзнае мерапрыемства ў адпаведнасці з міжнароднымі дакументамі, ратыфікаванымі Беларуссю. Пасля пікету, які адбыўся ў Полацку 28-га красавіка, Мікола Шарах быў гвалтоўна затрыманы ў пад’ездзе свайго дому. А пазней, нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, лідэра арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно» Віктара Стукава аштрафавалі на 5,25 мільёна недэмінаваных рублёў. Намесніка старшыні рэспубліканскага СПБ Міколу Шараха за пікетаванне, а таксама непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пакаралі штрафам у 6,3 мільёна недэмінаваных рублёў.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі