Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі здольныя вырабляць прадукты сваёй жыццядзейнасці значна хутчэй.

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік


Па патрабаваннях Пастановы №110 ад 01.11.2011 года Міністэрства аховы здароўя, скрыні для бытавых адходаў усталёўваюцца ў адмысловых бетанаваных агароджах (з трох бакоў), пазначаюцца “для пластыка”, “для шкла”, “папера” і не бліжэй, як 20 метраў ад дамоў, бакі ад харчовых выкідаў павінны мыцца і дэзінфекавацца 2 разы на тыдзень, а ў спёку - штодня.

У Пастанове ўсё ясна і зразумела. Толькі ў Віцебску, як заўсёды, на яе пляваць хацелі ўсе, хто павінен адказваць за арганізацыю складавання смецця, сартыроўку і вываз, стан скрыняў. І ўрэшце рэшт, аніяк не зразумеюць віцебскія чыноўнікі, што збор, сартыроўка і пераапрацоўка цвёрдых бытавых адходаў - гэта вельмі прыбытковы бізнес. Увесь час жа плачуцца, што грошай няма. А яны вось тут, побач. Літаральна пад нагамі валяюцца.

Увесь час кіраўніцтва горада праводзіць рэарганізацыі і мадэрнізацыі структур ЖКГ у мэтах эканоміі сродкаў. У выніку вельмі заблытаная схема, хто за што адказвае і хто што павінен рабіць – і ніхто нічога не робіць. Такое складаецца ўражанне, калі штодня бачыш тое, што бачыш.

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік


З 2011 года запланаваны смеццеперапрацоўчы камбінат. Гатовы праект, вызначана месца паміж Капцямі і Касачамі. Энэргетыкі ў 2014 годзе пабудавалі нават ЛЭП, паставілі высакавольткі і заасфальтавалі пляцоўку. На гэтым - кропка, клопаты скончыліся. Не здзіўлюся, калі стане вядома, што тую ЛЭП паспяхова раскурочылі і разнеслі па кавалках марадзёры, бо аб’ект, зразумела, не ахоўваецца. А народ у нас такі…

Інвестары з’яўляюцца і знікаюць у невядомым накірунку… Актывісты БХД даўно трымаюць гэты аб’ект на кантролі, бо яшчэ ў 2014 годзе па інстанцыях разнеслі 1000 подпісаў за яго будаўніцтва, мелі незабыўную сустрэчу па накале хамства з боку чыноўніка Дзівуліна, намесніка старшыні аблвыканкама, куратара гэтага камбіната. Нас тады заверылі, што палігон ля Білева зачыняць у снежні 2014 года. Час для чыноўніка спыніўся. Трэба нагадаць, што ўжо на двары 2017-ы, а “вяршыня” Віцебскай смеццевай Джамалунгмы расце, павялічваючы і рызыку выбуху.

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік


1 чэрвеня Анатоль Калінін, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, заявіў, што плануецца пачаць будаўніцтва смеццеСАРТЫРОВАЧНАГА камбіната ў Віцебску ў 2018-м годзе (Дарэчы, не першыя даты: 2011 - распачаць будаўніцтва, у 2013-м білі ў грудзі, што вось-вось, інвестар знайшоўся. У 2015 на рэспубліканскай нарадзе ўрачыста гучала, што вось, ля Віцебска смеццепераапрацоўчы камбінат будзе, няма аналагаў у свеце, эканамічная выгада). Заўважаеце, што памянялася: смеццеперапрацоўчы на смеццесартыровачны? ЛЭП тады навошта? Няхай марадзёры курочаць – не шкада! Грошы ж не ўласныя, а падаткаплацельшчыкаў. Збяруць яшчэ! Указ №3, да прыкладу, яшчэ ж ніхто не адмяняў.

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік


Скардзіцца на сумеснай нарадзе з аблсаветам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, што ніяк у Віцебску немагчыма распачаць праграму “Камфортнае жыццё і спрыяльнае асяроддзе”: 2/3 жыхароў шматпавярховікаў адмаўляюцца, каб ім заварылі смеццеправоды. Маўляў, ні пацукі, ні дрэнны пах іх не напружваюць -- што за людзі! - ні аднаго смеццеправода ў Віцебску яшчэ не заварылі.

Ну, спадарства чыноўнікі, азірніцеся вакол сябе! Вы яшчэ на дарогу з хаты выбіраецеся? Смецце ж паўзе да вас! Пэўна, дзе вы ходзіце-ездзіце, яго і не бачна, а вось палюбуйцеся, напрыклад, што робіцца ў двары дома па пр. Будаўнікоў, у Білева.

Вы ж нічога не зрабілі, каб строга выконвалася Пастанова Міністэрства №110 ад 01.11.2011 года, каб пабудаваны быў смеццеперапрацоўчы камбінат, каб быў, нарэшце, закрыты палігон ля Білева, што ўяўляе сабой дзейсную пагрозу не толькі Білеву, але і ўсяму Віцебску - як бабахне!

Паглядзіце, у якім стане ў вас тыя агароджы з трох бакоў, скрыні для смецця. Панюхайце, чым яны пахнуць. Спытайце, чаму няма ім дэзынфекцыі і мыцця, як таго патрабуюць Правілы, чаму не наладзіце аніяк першасную сартыроўку жыхарамі горада па скрынях “пластык”, “шкло”, “папера”?

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік


Памятаю, як строга была пастаўлена справа вынасу і сартыроўкі смецця ў Менску 1970-х. Студэнткай жыла некаторы час на кватэры. Першы раз вынесла смецце. Выкінула ў бак, зусім не звярнуўшы ўвагу на нейкія надпісы. Увечары цэлае расследванне. Вылічылі, што ў адмысловы бак я выкінула несартаванае смецце! Добра наматалі перад носам - на ўсё жыццё запомніла. А сорамна было!

А ці ёсць сорам ў вас, слугі народа? Дэпутаты і дэпутаткі мясцовага Савета? Адказныя за стан абласнога цэнтра чыноўнікі? Адказныя службы ці разбяруцца, хто за што адказвае?

Ну хоць у чым-небудзь навядзіце парадак!

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік


Дарэчы, даўно ў старшыні віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева ляжыць брашурка, падрыхтаваная экспертамі БХД, дзе ёсць канкрэтныя прапановы па рэфармаванні сістэмы ЖКГ і не толькі. Карыстайцеся, калі ласка, спадарства! Ну, зразумела, было б жаданне зрабіць горад Віцебск сапраўды камфортным і спрыяльным. А мы гатовыя і дапамагчы, і падказаць, і паўдзельнічаць. Віцебск - горад НАШ!

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі