Ахвотных паставіць помнікі Быкавым больш, чым трэба

Ахвотных паставіць помнікі Быкавым больш, чым трэба


Паводле таго, як народ клапоціцца пра магілы продкаў, можна ацаніць узровень культуры самой нацыі – пісаў Васіль Быкаў. У вёсцы Бычкі, што на Віцебшчыне, пахаваныя бацькі беларускага народнага пісьменніка-франтавіка. Іхныя помнікі знішчаліся часам. На ратунак прыйшлі тыя, для каго Быкаў, ягоная творчасць і адданасць Радзіме не пусты гук.



«Год таму, калі не стала Валянціны Быкавай, стала зразумела, што трэба ўжо думаць пра яе помнік, а заадно, кожны раз бываючы ў Бычках і гледзячы на магілы бацькоў Васіля Быкава, якія ставіліся яшчэ ў савецкі час з гранітнай крошкі, а яны вытрымліваюць не больш за 30 гадоў, і ўжо проста развальваюцца. І я падумаў, варта адным махам ужо рабіць і ставіць адразу тры помнікі», – пастанавіў Глеб Лабадзенка, стваральнік курсаў «Мова нанова».

Журналіст і вядомы папулярызатар усяго беларускага

Глеб Лабадзенка – кінуў кліч у інтэрнэт-прасторы аб зборы сродкаў на ўсталяванне трох помнікаў маці ды бацьку Быкава: Ганне і Уладзіміру – ды сястры пісьменніка – Валянціне Быкавай, якая пахаваная ў вёсцы Ваўчо. А таксама на рамонт помніку ейнаму мужу. Усяго патрэбна было каля $ 500. Адгукнуліся шмат людзей. Была і прыемная неспадзянка.

«Паспелі сабраць 150 долараў, як раптам адгукнуліся браты Бакіноўскія з фірмы «Гранітны свет» з Заслаўля. І сказалі, што самыя бясплатна зробяць помнікі. Але я тыя грошы што паспелі сабраць, сёння ўрачыста перадаў ім, каб хоць неяк кампенсаваць працу. І вядома не стамляюць дзякаваць людзям, якія маюць такое вялікае сэрца», – падкрэсліў Лабадзенка.

Пра тых, хто зрабіў

Іван Бакіноўскі, адзін з саўладальнікаў фірмы для вытворчасці помнікаў, пра свой учынак кажа сціпла: «Нічога гераічнага ў сваёй дапамозе не бачу, чым мог тым і дапамог». Разам з Іванам на ўсталяванне помнікаў прыехалі і некалькі валанцёраў.

Ахвотных паставіць помнікі Быкавым больш, чым трэба


«Ёсць нават былы міліцыянт, які сказаў што Быкаў гэта ягоны любімы пісьменнік і папрасіўся з намі», – дадае Іван.

Сярод тых, хто дапамагаў пры ўсталяванні помнікаў, – сямʼя Скавінскіх, якая выехала з Беларусі 13 гадоў таму, але не пакідае думак пра Радзіму.

Павага і ўвага ад усіх, толькі не ад афіцыйнага Менску

У нашай краіне дасюль імя славутага, але непакорнага ўладам творцы маюць толькі дзве невялічкія вуліцы на ўскрайку Горадні ды Ждановічаў.
Відаць, савецкія Ленін і Кіраў у галовах чыноўнікаў займаюць значна больш месца, чымся Барадулін, Быкаў ці Бураўкін.

«Белсат»

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі