На тое і шчупак у возеры

Пытанні па стане Віцебскага гарадскога пляжу ў Сакольніках былі пастаўленыя актывістамі БХД, сябрамі ініцыятывы “Віцебск –горад наш”, перад гарсэс, адміністрацыяй Першамайскага раёна Віцебска, таварыствам выратавання на водах , бо стан гэты аніяк не адпавядаў ні нормам, ні рашэнням, ні правілам (гл. тут bchd.info; тут bchd.info; і тут bchd.info).

Жнівень, Ілля прайшоў, а сонца па-ранейшаму гоніць людзей да вады, таму і пытанні стану дадзенага пляжа яшчэ актуальныя.

На тое і шчупак у возеры


Пакуль адмысловыя службы рыхтуюць нам адказы на звароты, вырашылі наведаць вадасховішча ды паглядзець, ці змянілася што пасля нашых паходаў па кабінетах.

Сустрэў нас лебедзь, потым мы зразумеем яго падзяку, калі выйдзем на пляж.

На тое і шчупак у возеры


Чыста, як у прыбранай да свята хаце, ані табе шалушынкі, ані паперчыны якой, ані чынарыка!.. Дзе звычайна зварочвалі на пляж машыны, знак забароны.

Вядзем свае ровары да паста выратавальнікаў, сустракаем ужо знаёмага матроса-выратавальніка Аўдзеева Мікалая Іванавіча. Той распавядае: “Прыехалі са спецкамбіната, пазбіралі смецце, у машыну пагрузілі ды, ведаеце, не так, як калісьці - бак вывернулі, а што рассыпалася, тое засталося, а ўсё папрыбіралі… Учора быў Красоўскі (галоўурач гарсэс), маніторыў. Дык я ў яго і пра прыбіральні спытаў, і пра колькасць бакаў. Кажа, што сезон сканчваецца, дык ужо як ёсць - за чыстатой назіраць толькі больш пільна будуць. А што так прыбралі, то чакалі сёння праверку з экалогіі”. (А тут мы!)

На тое і шчупак у возеры


Распавёў нам сп. Аўдзееў, былы ваенны лётчык, як прыходзіцца за аматарамі начной рамантыкі прыбіраць вогнішчы, перакопваць калейку, каб не магла пад’ехаць да вады машына. ( А пруцца ж!) Прадэманстраваў нам службу, пракаціўшы на лодцы амаль па перыметры возера, праінфармаваў у рупар адпачываючых пра тэмпературу вады і паветра, пра неабходнасць забраць з сабой рэшткі адпачынку, папярэдзіў аб бяспецы.

Напрыканцы нават павучыў Алену лавіць рыбу спінінгам. Пасля службы любіць пахадзіць з вудой па беразе. І шчупакі трапляюцца.

Дык на тое і шчупакі ў возеры, каб карась не драмаў…

На тое і шчупак у возеры


Вярталіся задаволеныя, што нешта скранулася і тут, ва ўжо гатовым да звычайнага стану дэманстрацыі абыякавасці да людзей месцы агульнаграмадскага адпачынку…

Сядзяць чыноўнікі пры сваіх пасадах, усё ў іх распісана, за што адказваюць, хто ў іх падначаленыя, за што тыя адказваюць. Заробкі штомесяц немалыя, не тыя чаканыя народам “папіццот”- значна большыя, што статыстыку сярэдняга заробку “выпраўляюць”, а ўсё трэба, каб побач сядзеў певень ды кляваў у адно месца, каб “плаваў” побач які шчупак ды не даваў спаць на працоўным месцы…

Абрыдлі вы ўжо, спадарства, лянівыя, безадказныя, абыякавыя, безыніцыятыўныя! - мы побач і ідзем да вас!

На тое і шчупак у возеры


На тое і шчупак у возеры


На тое і шчупак у возеры


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі