Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.

Замалёўкі бабулі-6


У кожнага свае абавязкі: Глебу з бацькам - палаткі, вогнішча, бяспека, Дашы - сілкаванне, мне з малымі – задавальненні.

І ў кожнага - свой заплечнік. Паход ёсць паход.

Катаю ў роце назву: Брыгітполле, цікавая і незвычайная для мясцінаў.

Замалёўкі бабулі-6


У Суражы ўпершыню. На зваротнай дарозе даведваемся, што калісьці гэта быў нават добры гарадок, тысячы на тры, зараз чалавек 600-700, па вызначэнні мясцовага жыхара, але накірунак на Расею праз яго - толькі для кантрабанды. Адміністрацыйна належыць Віцебскаму раёну, а аўтобус сюды і адсюль ідзе гады ў рады. (Нам, каб дабрацца праз Сураж да Брыгітполля, прыйшлося ехаць расейскім аўтобусам “Віцебск - Веліж” (ужо Расея) а 7-й раніцы, а да Віцебска, напрыклад, у нядзелю ідзе толькі 2 аўтобусы). Калісьці геаграфічны стан Суража высока ацаніў Іван Жахлівы, пабудаваўшы ў вусці ракі Каспля крэпасць. Сучасных стратэгаў гэта не натхняе. Паселішча канае. Дамкі прыватныя. Ёсць вельмі прыгожыя, ёсць і пакінутыя. Людзей няшмат, наша маляўнічая група выклікае цікавасць.

Месцічы ў краму могуць хадзіць проста ў трусах і басанож. Марозіва, напрыклад, тут бывае зрэдку, а вось самыя буйныя і разнастайныя паліцы - з напоямі. Цвярозых сустрэлася значна менш, чым нападпітку…
Прырода велічная, дрэвы, пэўна, яшчэ ганарацца гераічным мінулым паселішча, ластаўкі на правадах пішуць сваю араторыю мінуламу. Некаторыя калонкі на нашым шляху дапамагаюць пазбавіцца смагі (віцебскі вадаканал, дзякуй Богу, яшчэ сюды не дабраўся са сваёй сквапнай палітыкай мець прыбытак з кожнай свідравіны…)

Замалёўкі бабулі-6


А ў нас яшчэ наперадзе цудоўны пляж, які не адпавядае аніякім загадам і рашэнням аблвыканкама, што не выклікае раздражнення, бо як ёсць, так ёсць. А месцічы і віцябляне гэты пляж добра ведаюць, аб чым сведчыць колькасць машын на гэтай паўвыспе Дзвіны, смецце паўсюль, а пад вечар колькасць ровэраў, кінутых наўпрост на шэры зярністы пясок. Мы адзіныя, хто прыйшоў сюды на сваіх дваіх. Па праўдзе сказаць, не чакалі, што апынемся ў шматлюдным месцы. З сасняку перабіраемся бліжэй да вады, Глеб з бацькам ставяць паміж лазовымі кустамі палаткі, займаюцца вогнішчам, бо пара ўжо і падсілкавацца, папіць гарбаты з чароўных траў, што назбіралі па дарозе. А малых цягне ў ваду. Во ўжо прыгажосць! Робяць з бабулі буксір, калоцяць ножкамі дзвінскую хвалю, назіраюць за вужыкам, які, во патрэба! прэцца супраць плыні, закапваюцца ў пясок, па якім ужо і горача хадзіць.

Замалёўкі бабулі-6


Мясцовыя камары, сляпні, цяжкавікі-авадні спрабуюць узяць крывавую даніну. Сонейка прыпякае, назойлівыя зборшчыкі “абяцаюць” вярнуцца па вячэрняй прахалодзе, але мы іх напрошванні папярэджваем пырскалкамі, што выклікае незадаволены гудзёж.

Ад сваіх часовых дамоў назіраем увечары за наваколлем. На высокім супрацьлеглым беразе – вёска Галінава, адтуль спускаюцца да вады рыбакі, нашыя суседзі распачалі пляжныя спаборніцтвы, запрашаюць далучыцца. Вось выходзіць асвяжыцца тройка накачаных, з імі двое хлопчыкаў. Хто чый бацька, здагадваемся па адносінах. Поўны шок: хлопчык, дзякуй Богу, у выратавальнай камізэльцы. Бацька бярэ сына за шкірку і раз-пораз акунае з галавой у ваду, валтузячы па ёй. Той вырываецца, адкашліваецца, плача. Крычым, каб спыніў здзек.

Ледзь супакойваюцца, сыходзяць у кусты вышэй, каб ноч пад тынц-тынцмузыку крычаць дурнымі галасамі ад нейкіх пачуццяў…

Доўга яшчэ маўчым, пераварваючы карціну. Малыя ўжо ў палатцы, спяць сярод гэтага вялікага разнастайнага свету, абароненыя толькі танюткімі сценамі палаткі і любоўю бацькоў. Забываемся нават на зорнапад, хаця кожны марыў загадаць сваё жаданне, неяк не да таго.
А ранкам трэба выбірацца.

Замалёўкі бабулі-6


Дзе што бачым з чужога смецця, скідваем у адну кучу, сваё забіраем з сабой. Дарэчы, па дарозе перад Суражам палігон для цвёрдых адходаў…
З сонцам паветра наліваецца спёкай і хуткай стомай, але малыя вандроўнікі мужна вытрымліваюць дарогу, а ў Суражы бягуць яшчэ паглядзець на паром праз Дзвіну, я ўжо раблю выгляд, што лепш пасцерагу заплечнікі…

Віцебскім эколагам, камітэту аховы асяроддзя, міліцыі нядрэнна было б наведаць пляж у кіламетры ад вёскі Брыгітполле. У дадзеным выпадку я толькі за жорсткае выхаванне чалавека законам.

Замалёўкі бабулі-6


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі