Вінаваты пракурор?

Прыбіралі мы нядаўна бераг вадасховішча, што знаходзіцца на ўскрайку Віцебска па адрасе вуліца 2-я Шэвардзінаўская (так дае Вікпедыя). З дзвух бакоў яго агінае пасёлак з прыватных дамоў. Той, дзе амаль усе калонкі пазачыненыя. Узніклі пытанні:

- Куды складаць смецце?

- Ці ёсць тут, у месцы агульнаграмадскага адпачынку, прыбіральні і смеццевыя бакі?

- Хто ўвогуле адказвае за яго санітарны стан і якія ёсць нормы?

Вінаваты пракурор?


Жаданне атрымаць адказы прывяло нас да выратавальнага паста “высока сяджу - далёка гляджу”. Побач з пастом - інфармацыйны стэнд, як і павінна быць па “правілах аховы жыцця на водах РБ”, праўда, ўжо моцна пакоцаны жыццём.

Матрос-выратавальнік Мікалай Аўдзееў нам і распавёў пра месца сваёй службы:

- Гэтае вадасховішча - штучнае ўтварэнне былога калгаса “Сялюты”, які тут разводзіў калісці рыбу. У даўжыню яно 620 метраў, у шырыню - 380. Бачыце, вунь там была іх сталоўка, зараз будынак гібее, а вось там, у вадзе, бетоннае прыстасаванне - гэта каб было зручна закідваць рыбалоўныя сеткі. Адтуль адчайныя галовы ныраюць, але гэта надта небяспечна. Калі возера паглыблялі, дакапаліся да ключоў, лішкі вады скідваюцца ў Лучосу. Калісьці й чысцілі яго… З 2009-га года аблвыканкам вырашыў тут зрабіць зону адпачынку. Зараз перададзена адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Берагі выкасілі, прыватнік накупіў катамаранаў - вунь там база, паставілі колькі распранален, грыбкоў для ценю, на кожным баку - прыбіральні(!), зараз толькі адна засталася, каля прыватніка з катамаранамі (?), па два смеццевыя бакі з кожнага боку(!), два разы на тыдзень спецкамбінат збіраў смецце(!), а зараз таксама толькі адзін бак(?) і спецкамбінат на нас забыўся(?). Санстанцыя робіць замеры, апошні рабілі літаральна тыдзень-паўтары таму. Але вынікаў не кажуць. Я пытаўся, дык адказалі, што калі не кажуць, то няма чаго і пытацца - усё нармалёва.

- А дзе зараз бакі для смецця, прыбіральні?

- Гэта зараз МЕСЦА агульнаграмадскага адпачынку, а не пляж. Каб быў пляж, патрэбен подпіс пракурора. Той не падпісаў, вось і не хапае ні таго, ні другога, - паціскае плячыма.

Вінаваты пракурор?


Дык што, каб на гэтым АДЗІНЫМ для віцяблянаў возеры ў межах горада былі нармалёвыя стандартныя ўмовы, не хапіла ўсяго толькі подпісу нейкага міфічнага пракурора?

Пачуўшы нашу размову, адзін адпачываючы далучаецца да яе, каментуе, потым дадае інтрыгуючыя факты па стану выды - паказвае нам трубу, што наўпрост выведзена ў возера ад блізкага да яго дома. Каналізацыя? Прыглядзіцеся, на фатаздымку лявей ад зялёнага стартавага мастка (гэта яшчэ адзін прыватнік правёў тут лінію для водных лыж, нават трамплін у возера ўторкнуў), у вадзе, паралельна яму, бачна тая труба. Вось гэта да!!! Можа, таму і вынікі аналіза вады ўтойваюцца?

Вінаваты пракурор?


Вінаваты пракурор?


За адказамі пойдзем па інстанцыях.

Не будзе нам, віцебскім хадэкам, пакою, пакуль ў горадзе такая ўлада. Што б ні зрабілі чыноўнікі, што б ні прыдумалі, за што б ні ўзяліся - усё не па-людску, усё праз пень-калоду, без павагі да людзей.

Куды той пракурор глядзіць?

P.S. Есць месцы адпачынку на вадзе ў Віцебску і на Дзвіне, у р-не Мазурына, на Лучосе і Віцьбе, але пытанні тыя ж самыя.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі