Традыцыя, спёка, калонкі і ня толькі…

Ёсць у нас сямейная традыцыя: прыбіраць там, дзе адпачываем на прыродзе. За сабой - зразумела, але і проста прыбіраць месца агульнага адпачынку. І гэта павялося даўно. Далучаем да яе і сябраў БХД, і іншых.

Традыцыя, спёка, калонкі і ня толькі…


Тыдні два таму былі з унучыкамі на Віцебскім вадасховішчы, куды любяць збірацца ў добрае надвор’е віцябляне. Быццам бы сёе-тое ёсць тут, каб адпачынак быў утульным і бяспечным, але, на жаль, як заўсёды, болей за гэта хапае смецця і бруду, які пакідаюць пасля сябе бесклапотныя адпачывальнікі: банкі з-пад піва, пластыкавы аднаразовы посуд, процьма сурвэтак, пакетаў і пакецікаў.

Бачылі тады і такое: прыехала сям’я на аўто, разлажыліся-расклаліся на беразе, паелі-папілі, выгулялі брахлівага сабачку, сабраліся і паехалі, пакінуўшы пасля сябе раскіданыя ашметкі піру.

Традыцыя, спёка, калонкі і ня толькі…


Вось і выбраліся мы прыбраць за такімі адпачывальнікамі - карона не зваліцца, а каму, магчыма, і стане прыкладам, бо пакідаць пасля сябе смецце непрыгожа, не па-людску. Людзей шмат, хто машынай, хто ровэрам, а хто і пешкі, малымі і вялікімі кампаніямі. Нехта глядзіць са здзіўленнем, нехта пачынае хуценька вакол сябе збіраць смецце, кідаюць нам у пакеты, просім ветліва пасля сябе смецце не пакідаць - абяцаюць. Нейкі маладзён, прыкончыўшы піва з гарла, змінае балон, кідае праз плячо. Сусед, заўважыўшы нацэлены на гэта аб’ектыў, падскоквае, хапае банку, сварыцца на сябра за такі непрыгожы ўчынак і крычыць нам, што абавязкова за сабой прыбяруць… Было б добра. Сметніц тут няма. Знаходзім нешта на яе падобнае, ужо іржавае, складваем вакол пакеты са смеццем.

Традыцыя, спёка, калонкі і ня толькі…


Таварышы адказныя за санітарны стан пляжнага месца, ці бываеце вы тут? Нехта ж вывязе гэныя пакеты?

На вадасховішча вырашылі ісці пешкі. Ад Білева-2 далекавата: мікрараён, гарохавае поле, забудовы спецкамбінату, выспай - прыватны сектар з прыгожымі нятаннымі сядзібамі. Сонца паліць неміласэрна, выратоўвае вадзічка, што ўзялі з сабой, але па дарозе разумеем, што гэтага мала і трэба было б падзаправіцца. У прыватным сектары бачым калонкі. Адна, другая, трэццяя - марныя спадзяванні - не працуюць. Чаму? На вулачках мінакоў шмат. Усе крочаць да вады. Як і мы, кідаюцца да калонак, клацнуўшы колькі разоў рычагом, расчаравана адыходзяць. І раптам цуд: адна калонка працуе! Якая палёгка!

Традыцыя, спёка, калонкі і ня толькі…


Вярталіся мы пасля прыборкі менавіта вулі
цай з працуючай калонкай, бо не жартам дапякала сонца, пагражала цеплавым ударам. І падумалася: вось ва ўсім праблемы ў Віцебску. Выйшаў ты з дому і павінен сам паклапаціцца аб уласнай бяспецы, камфорце. Ты можаш весела крочыць па дарожцы, а яна ў цябе раз! - і скончылася пад нагамі. Да наступнай літаральна 1,5-2 метра, але іх трэба неяк пераадолець. Прыкладам падчас дажджу, пасля яго, як снег сыйдзе, і ўсе пратаптаныя дарожкі ў Віцебску пераўтвараюцца ў багну. А вось скончылася, а хто недарабіў і чаму? - невырашанае пытанне. Так і тут, на вуліцах гэтага сектару з прыгожымі дамамі калонкі ёсьць, але іх няма. Хто, навошта адключыў, зачыніў, пазбавіў людзей магчымасці папіць вады ў спёку, асвяжыцца? Няўжо вадаканал на ўсе калонкі ў Віцебскай вобласці налажыў лапу? І бясплатна папіць вады мінаку зараз немагчыма?

У эўразвязаўскай Вільні пасажырам грамадскага транспарту ў спёку бясплатна раздаюць ваду. Нават зайцам. (Кантралёры усміхаюцца, што калі вось так да чалавека паставіцца, яму наступны раз будзе сорамна ехаць, не аплаціўшы праезд. Да слова, у Беларусі ж вырашана, каб зайцоў лепш выкрываць, кантралёры будуць устрайваць аблогі без апазнавальных знакаў. Ужо ёсць прыклады мардабіцця).

Стаўленне улады да людзей грэблівае, падазронае, непаважлівае. Адсюль і нашая недакладнасць, няўдзячнасць да таго, што даў нам Госпад - найпрыгажэйшую ў свеце краіну. Хто разумее адказнасць за гэты ДАР, станавіцесь побач!

Таццяна Севярынец, БХД

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі