Замалёўкі бабулі-5

З цудоўнай Унорыцы вярнуліся ў Віцебск. І што ж летам малым у горадзе рабіць? Як толькі няма дажджу, выпраўляемся ў ровэрныя падарожжы. Гэтым разам недалёка – наўпрост ад мікрараёна Білева-2 у вёску Білева, што па левую руку ад пр. Маскоўскі, за невялікае, але аблюбаванае рыбакамі возера – на лугі, дзе расце кіпрэй, у народзе - іван-чай.

Замалёўкі бабулі-5


На возеры, якое літаральна праз вуліцу ад апошняга дома так званай вёскі, а вуліца называецца Незалежнасьці, нехта і праспектам ахрысьціў на адраснай шыльдзе, жыве лебядзіная сям’я з пяццю прыгожымі шэрымі пушыстымі падлеткамі, у каторых крылцы падобныя на маленькія рыцарскія шчыткі. Мама-лебедзь не пускае дзяцей наперад. Правярае, ці будуць наведвальнікі частаваць. Блізка не падпускае, шыпіць. Бацька-лебедзь недзе бароздзіць ваду возера, дае нырца за рыбкай, бо канкурэнцыя даволі высокая: тут табе рыбакі з усіх бакоў, ды й качкі не спяць.

Замалёўкі бабулі-5


Абыходзім возера - ідзем на луг па лісты кіпрэя. Па дарозе мама Даша распавядае малым, як калісьці іван-чай страціў з-за хітрыкаў ангельскіх купцоў сваю ролю любімага напою і зараз стаў амаль што экзатычным.

Дзіва-дзіўнае: як шмат таго, што расце побач з намі, літаральна пад нагамі па ўсёй Беларусі і з’яўляецца сапраўдным багаццем, кладзезям вітамінаў і лекаў, мы проста не ведаем.

Замалёўкі бабулі-5


Цэлая плантацыя самасеянага іван-чая калышацца морам перад намі, дурманіць мядовым водарам клевер, чапляе за вопратку дзікая маліна, прапануе малым гасцінцы. Сонечка і Грышаня ведаюць, як трэба абіраць лісце расліны, каб не нашкодзіць ёй, і адначасова ласуюцца малінкай.
Першая партыя цудоўнай народнай гарбаты дома ўжо прайшла перыяды вялення, сушкі, ферметацыі - інтэрнэт навучыў.

А іван-чай ужо адцвітае, і хто не паспеў, той спазніўся. Але праз які час міласці просім на гарбатку! Глядзіш, яшчэ што даведаемся пра нашыя багацці.


Замалёўкі бабулі-5


Замалёўкі бабулі-5


Замалёўкі бабулі-5


Замалёўкі бабулі-5


Замалёўкі бабулі-5


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі