Замалёўкі бабулі-4

Ёсць у Беларусі ўлюбёнае месца маіх дзяцей. Гэта вёсачка Унорыца, што недалёка ад Рэчыцы, Гомельшчына. Тут нарадзіўся дзед Кастусь, тут доўгія гады ў любы час сустракала сваіх дзяцей і ўнукаў баба Маруся.

Замалёўкі бабулі-4


Любяць сюды ездзіць і нашыя ўнукі, ужо незлічонае пакаленне Севярынцаў. Усё тут таямніча і цікава. Кожны раз з’яўляецца нешта новае, бо дзядзька Мікола, які зараз тут гаспадарыць, любіць здзіўляць і зрабіць так, каб было па-сапраўднаму зручна, утульна і прыгожа.

Замалёўкі бабулі-4


Вёска выцягнулася ўздоўж дарогі Рэчыца - Мілаград. Ніякага стратэгічнага значэння гэтая дарога не мае, але дзень і ноч па ёй бягуць аўто, бо ўсе вёсачкі, што сустракаюцца па дарозе - на беразе Дняпра. Старажылаў па іх амаль няма, а людзі панабывалі закінутыя дамкі, пераўтварылі хто ў лецішча, хто ў аграсядзібу з бізнесам. Прывабныя гэтыя мясьціны не толькі для беларусаў. Дарэчы, дамкі набываюць і пераўтвараюць у гатэлі былыя галоўны інжэнер, галоўны ўрач, галоўны ветэрынар… А побач з бабуліным дамком дабудоўвае свой гатэль нейкі масквіч…

Мы ж Днепр бачым з вакна бабулінай кухні, калі збіраемся за сталом.

Не заходзячы ў хату, Грышаня з Сонькай бягуць глядзець Муху - гэта новая асоба ў сядзібе. Невядомай пароды чорны шчанюк гойсае галопам па вальеру. Соня адразу пачынае дрэсіроўку: “Мухтар, за мной! Бяры мяч! Вось ён, такі круглы!”

Замалёўкі бабулі-4


Потым – кралі. Дзеці ўжо ведаюць, чым іх трэба карміць, бягуць па траву.
Цягнуць нас на Дняпро. На другім беразе палююць белыя чаплі ды чорныя чырвонакніжныя буслы, у лазняку сварацца дзіўныя птушкі, слізгаюць з-пад ног вужыкі.

Бяруць у дзеда вуду, каб палавіць рыбку, тая не даецца. А цярпення ж не хапае, бо ў затоке стаіць лодка - мама Даша марыла павеславаць. Чорная, хутка бягучая вада Дняпра крыху палохае, асабліва калі, правяраючы глыбіню каля шпынька сярод ракі, дзед не дастае дна вяслом. А шпынёк -паказчык таго, што там можа быць кусток пад вадой, дзе прытаіўся які лянівы акунь. Дзед - майстар лавіць рыбу рукамі па тых шпыньках, але фокус не ўдаецца, ды дзеці ўжо і не чакаюць яго завяршэння, просяцца на бераг, дзе прызнаюцца, што было страшна і больш у лодцы яны не паедуць. Але праз ноч страхі забываюцца… Пасля навальніцы бягуць вычэрпваць ваду з лодкі, каб павандраваць па наваколлях.

Замалёўкі бабулі-4


У лазні, якая проста ледзь не скача з крутога берага, можна не толькі памыцца-папарыцца, але і на канапе паваляцца ды тэлевізар паглядзець, а хочаш, дык і гарбаткі з якімі прысмакамі пасёрбаць.

Наведаўшы бабу Марусю і дзеда Паўла на могілках, ідуць па маміных лугах, дзе тая з дзядзькам Паўлам пасвіла кароў. Летам жа воля воляй, а бабулі трэба было і дапамагаць.

Замалёўкі бабулі-4


Па дарозе трапляюцца грыбы. Канешне, бярэм на смажанку. Грыня адбіваецца ад камароў, а Соня спявае з мамай ды ўсё пытаецца: ”А што там? А там?”
Вакол Унорыцы - загадкавыя мясьціны: Каменка, Цярцежык, Прысярод, Стойла, Тойбок… Усё трэба даследаваць. І час на гэта ёсць.
Насупраць могілак - высокае дрэва з буслінай сям’ёй. У прыродзе гарманічна ўсё.

Замалёўкі бабулі-4



Замалёўкі бабулі-4


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі