У Віцебску новае графіці, сугучнае таму, за якое ўжо судзілі

Графіці на трансфарматарнай падстанцыі, прысьвечанае віцебскай мастацкай суполцы «УНОВИС» («Утвердители Нового Искусства»), стварае выпускніца тэхналягічнага ўнівэрсытэту Ірына Бараган.

Яна стала пераможцай адмысловага конкурсу, які праводзіўся кампаніяй «Экапраект», Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэтам і Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва. Адной з умоваў конкурсу было, што графіці мае быць разьмешчаным менавіта на гэтай пляцоўцы.

У Віцебску новае графіці, сугучнае таму, за якое ўжо судзілі


На сьцяне падстанцыі — чорны квадрат, відавочная алюзія да знакамітага твору Казіміра Малевіча. На чорным квадраце — выява клеткі, зь якой «вылятаюць» квадрацікі з крылцамі. Паводле задумы аўтаркі, гэта сымбалізуе распаўсюд ідэяў мастацкай суполкі 1920-х гадоў, якія не губляюць папулярнасьці і разьлятаюцца па ўсім сьвеце.

У Віцебску новае графіці, сугучнае таму, за якое ўжо судзілі


Але многія віцябляне пазнаюць у гэтым малюнку матывы іншага графіці, якое стала прычынай шэрагу судовых працэсаў над віцебскімі незалежнымі журналістамі і актывістамі. У лістападзе 2014 група зь сямі чалавек сфатаграфавалася на фоне малюнка, які вулічны мастак УРА зрабіў на будынку па вуліцы Ільлінскага. На малюнку таксама былі клеткі, зь якіх «выляталі» птушкі, нібыта зробленыя з газэты. Журналісты сфатаграфаваліся на фоне малюнка, бо лічылі яго ўвасабленьнем вольнай прэсы. Віцебская міліцыя расцаніла гэта як несанкцыянаваную акцыю, і ўсе ўдзельнікі фотасэсіі былі пакараныя штрафамі і нават «суткамі».

У Віцебску новае графіці, сугучнае таму, за якое ўжо судзілі


У кастрычніку 2015-га году, якраз напярэдадні сусьветнай кампаніі салідарнасьці «Станем за журналістыку», графіці на будынку зафарбавалі. Прычым службы ЖКГ атрымалі распараджэньне непасрэдна з аблвыканкаму.

Цяпер у горадзе ствараецца малюнак з падобнай ідэяй. Ці не палічаць і яго «крамольным»?

У Віцебску новае графіці, сугучнае таму, за якое ўжо судзілі


svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі