Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...

Чарговы раз назіраю, як дзяржаўная палітыка з касмічнай хуткасцю вядзе краіну да жудаснага калапсу. Выканаўцы ж, самі ні на што не здольныя, глядзяць кіраўніку дзяржавы ў рот істуканамі, ажываючы толькі тады, калі адтуль выляце якая бздура кшталту кольканевысыпаецца.

Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...


7 ліпеня ў Копысі кіраўнік ударыў акцэнтам па стварэнні у насельніцкіх пунктах (словазлучэнне якое!) якасных умоў для жыцця людзей. Мне ўжо нецікава, як гэта будзе выглядаць, бо па досведу мінулых гадоў, а я сведка яго кіравання адпачатку, вядома: крыварукія выканаўцы набудуюць чарговых пацёмкінскіх дамкоў, паголяць вакол траўку ці пясок, пасадзяць у вокны лялек, апранутых у новыя фланелевыя халацікі на той выпадак, калі кіраўніку ўздумаецца праверыць, як той акцэнт дзейнічае.


Менш чым у кіламетры ад Віцебска ў Заронаўскім накірунку вёска Суйкава. Даволі вялікая па сёняшнім часе: 5 вуліц, школа, крама, больш за 200 жыхароў. Насельніцтва скарачаецца, бо пра якасныя ўмовы тут не ідзе нават гаворка: працы няма, зачынены ферма, пітомнік. Калісьці быў заможны калгас, але зараз гэта толькі ўспаміны. 5 калодзежаў, 4 з якіх летам перасыхаюць, і вёска, дзе рака Ужніца, азёры Іскраўскае, Дэйкаўскае, Бяздонка, нават ёсць закінутая ваданапорная вежа, пакутуе ад смагі, і гэта асноўная праблема. Людзі турбавалі ўладу і мясцовую, і абласную, збіралі подпісы, клікалі журналістаў, тыя красамоўна пісалі. Але зноўку лета, зноўку праблема. Кажуць, і школку хутка закрыюць, бо тыя, хто мае дзяцей школьнага ўзросту, пакідаюць чароўныя родныя мясьціны ў пошуках …вады.

Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...


Між тым у амбіцыйных планах раённых і абласных дзеячоў у нейкім лахматым годзе плануецца будаўніцтва 117 дамоў індывідуальнай забудовы на паўднёва-усходнім накірунку ад вёскі. Вы што-небудзь разумееце? Я - не…

Людзі ў Суйкава – тыповыя беларусы. Хтосьці самааддана вядзе сваю гаспадарку, зранку да вечара апраўдваючы пагалоску, што ўлетку дзень год корміць, як Алена Янушкоўская. У Суйкава працы аніякай, толькі што, напрыклад, у краме ці ў школе, дзе пару-тройку месьцічаў працуе. Калгас жа сканаў. І хоць ёсьць яшчэ людзі працоўнага ўзросту, то для іх тры выйсця:
1.шукаць працу ў горадзе,
2. жыць нейкім чынам з агароду (але ж тут падатак на тунеядства пагражае), 3.піць і пляваць на ўсё, што з поспехам і вялікім досведам робяць некаторыя.

Апошніх відаць адразу - па сядзібках-агародзіках…
А можна быць старшынёй сельсавета шмат-шмат гадоў бяссменна, як Раіса Ярошкіна. Жыве яна тут, у Суйкава, за высачэзным нятанным плотам, за якім хаваецца заможны дом з прыстройкамі, аўчаркай на ланцугу, сельгастэхнікай (мо, таму і калгас згалеў?).

Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...


На яе вуліцы Камуністычнай ажно дзве калонкі, калодзеж - для жыхароў гэтай вуліцы вада не праблема, а ў сп. Раісы і свой вадаправод ёсьць, уласны. У тых, хто жыве насупраць старшыні, праблем няма, як няма і прэтэнзій, бо з галавой ад яе залежаць. Тым не менш паказалі нам людзі, як засмечаная дрэнажная сістэма знішчае і падтапляе іх агароды, пераўтварае ў багну, а колішнія выратавальныя сажалкі зацягнула цінай, і сталі яны прытулкам для гадаў. Забалочванне і дарогі –тыя яшчэ суйкаўскія праблемы.

Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...


88-гадовая стараста вёскі Сцяпанаўна на старшыню не нахваліцца, праўда хатку сваю з фундаментам у расколінах, што на вачах прасядае да зямлі, паказвае з усіх бакоў, як і гаражык, што пасля падтаплення разваліўся, а страхавая не аплочвае, бо гэта здарылася не з прычыны стыхійнага бедства.

Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...


Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...


Спадарыня Наталля з вуліцы Партызанскай кажа: “Нам на вуліцу (2 км) хаця б адну калонку, то было б добра, усё б замячацельна”.

Божачкі, якія ж у нас залатыя людзі! Ну райвыканкам Віцебскі, ну пастаўце вы людзям гэную калонку, вас век у малітвах памінаць суйкаўчане будуць!

Павязаныя людзі вясковыя як тыя немаўляці: хочаш ваду, газ - ствары кааператыў, плаці штогод унёскі, дамагайся. Піць ваду хочаш з калонкі - заключай дамову з вадаканалам, плаці. Не падабаецца мясцовая ўлада - зараз да цябе прыскача санстанцыя: на падворку смецце, дровы каля хаты, яшчэ што - вока санстанцыі ведае, куды глядзець і што заўважаць у залежнасці ад баявога настрою змагара - плаці штраф! Ну, а калі ўжо і гэта не бярэ, пагражаюць забраць дзяцей - улюбёная зараз уладай зброя. Усё перажылі і перажываюць жыхары вёскі Суйкава, што побач з фестывальным Віцебскам.

Што не аплоціць ні адна страхавая кампанія...


Калі гэтага не ведаеш, вочы не стамляюцца любавацца прыроднай прыгажосцю мястэчка, наваколлем. А калі даведаешся, томіць пытанне: якую ж д’ябальскую праграму выконвае ўлада па знішчэнні беларусаў, краіны. І так паспяхова…

Улада - стыхійнае бедства, якое ні адна страхавая кампанія не аплоціць…


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі