Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў

Ідэя зняць фільм з’явілася падчас працы над матэрыяламі “чарнобыльскай” тэматыкі.

“Калі год таму "Зялёны партал" пачаў праект "Чарнобыль у асобах" і даручыў кожнаму рэгіёну адшукаць тых, хто мінімізіраваў наступствы на ЧАЭС, я пазнаёмілася з Анатолем Гнеўкам. Для мяне стала адкрыццём, што героі-ліквідатары жывуць побач. Бо пра іх у горадзе няма ніякіх сведчанняў: няма музею, няма дошкі гонару, у рэшце рэшт няма іх саміх на гарадскіх мітынгах, у школах, на знакавых мерапрыемствах. Але гэтым людзям ёсць што сказаць! Значыць, мы мусім даць ім магчымасць выказацца. Распавесці тую праўду, якую нехта лічыць за лепшае схаваць або забыць… Прайшоў год, ідэя фільма саспела канчаткова. За гэты час склалася і творчая група, гатовая ажыццявіць задуманае”, — распавяла журналістка, галоўная ініцыятарка праекту Вікторыя Дашкевіч.

Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў


Першыя здымкі прайшлі напярэдадні сёлетніх 31-х угодкаў Чарнобыльскай трагедыі. Галоўнымі героямі дакументальнай кінастужкі сталі былыя вайскоўцы Анатоль Гнеўка і Сяргей Іконнікаў, якіх накіравалі ліквідаваць наступствы аварыі. Фільм ствараецца паводле іх успамінаў, прычым у якасці экспертаў да стварэння стужкі далучыліся і іншыя віцебскія ліквідатары. Асабліва актыўна — пасля таго, як БАЖаўцы запрасілі іх на прэс-клуб, каб паразмаўляць пра тое, ці актуальная сёння для СМІ “Чарнобыльская тэма”.

Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў


Ідэя стварыць фільм пра віцебскіх ліквідатараў знайшла шмат прыхільнікаў, гатовых дапамагчы ў гэтай справе, адзначае суаўтарка сцэнарыя, кіраўніца Віцебскай філіі ГА “БАЖ” Алена Сцяпанава:

— Шчыра сказаць я такога проста не чакала. Варта было запытацца ў сацыяльных сетках, дзе можна знайсці, прыкладам, вайсковую форму 1980-х, як тут жа адгукнуліся некалькі мясцовых калекцыянераў. А калі мы паведамілі, што шукаем гэта для фільма, і што гэта за фільм, то атрымалі адразу некалькі дзясяткаў допісаў ад ахвотных здымацца! Прычым да нас звярталіся людзі не толькі з Віцебшчыны, а і з іншых рэгіёнаў. Некалькі чалавек даслалі ўласныя ўспаміны. Стваральніца “Музею Заронаўскага краю”, настаўніца-краязнаўца Людміла Нікіціна істотна дапамагла з рэквізітам: дазволіла скарыстацца не толькі вайсковай формай, але падабрала для здымак экспанаты, якія дапамагалі ствараць тагачасны антураж. Пра нашу ініцыятыву распавялі незалежныя СМІ.

Такім чынам, праца над нашай ідэяй адыграла вельмі значную ролю яшчэ і ў тым сэнсе, што жыхары рэгіёна больш даведаліся пра Беларускую асацыяцыю журналістаў. Гэта важна, бо маштабныя супольныя справы надаюць аўтарытэту грамадскай арганізацыі, спрыяюць росту павагі да журналістаў, інтарэсу да гэтай прафесіі.

Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў


Фільм, у якога пакуль няма назвы, будзе ўяўляць сабою мікс з успамінаў ліквідатараў і мастацкай рэканструкцыі тагачасных падзеяў. Гледачы ўбачаць і двух герояў сталага веку, і двух персанажаў якія ўвасабляюць іх маладымі. У ролі Анатоля Гнеўкі, які ў 1987-м годзе кіраваў штабам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, зняўся БАЖавец Ігар Мацвееў. Для ўдзелу ў фільме ён без аніводнай кроплі сумневаў пагадзіўся пагаліць бараду, бо стваральнікі фільма найперш шукалі знешняга падабенства з героямі. А на ролю маладога Сяргея Іконнікава запрасілі віцебскага актывіста Алега Квяцінскага. Цікава, што сапраўдныя героі фільма яшчэ не бачылі сваіх “двайнікоў”, і “вяртанне ў маладосць” іх чакае падчас прэм’еры.

Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў



“Масоўку” сыгралі віцебскія журналісты. У якасці аператара сваю кандыдатуру адразу ж прапанаваў Вячаслаў Лазараў, а дапамагалі яму падчас здымак усе разам. Любы з журналістаў-“актораў”, не заняты ў эпізодзе, быў гатовы і мэблю перасоўваць, і асвятленне ладзіць, і сябра грыміраваць…

Цяпер здымачны перыяд скончаны, наперадзе — агучванне і мантаж фільма. Усе працы выконваюцца на добраахвотных пачатках. Але гэта не мусіць адбіцца на якасці, бо робіцца ад чыстага сэрца.

Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў


Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў


Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў


Віцебскія журналісты здымаюць дакументальную стужку пра чарнобыльцаў-ліквідатараў


baj.by

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі