Вучаніца: сорамна за краіну, у якой такія людзі, як Павел Левінаў, пазбаўлены волі

14 чэрвеня з ІЧУ пасля 15 сутак зняволення выйшаў праваабаронца, Павел Левінаў. Такі тэрмін яму прызначыў суд за тое, што 25 і 26 сакавіка ён назіраў за падзеямі на плошчы Перамогі падчас пратэстаў віцяблян супраць бязглуздых указаў і пагаршэння дабрабыту беларусаў.

Вучаніца: сорамна за краіну, у якой такія людзі, як Павел Левінаў, пазбаўлены волі


Праваабаронцу сустракалі сябры, калегі, аднадумцы і журналісты. На ганку ён з’явіўся з вялікім стосам лістоў і паштовак, якія дасылалі яму знаёмыя і не знаёмыя людзі. Кожнаму лісту Павел быў рады і выказвае ўдзячнасць за падтрымку.

“Прыходзілі, у асноўным, паштоўкі, зробленыя самімі людзьмі: там і выявы Віцебска, і папяровыя чалавечкі на вуліцах горада, і фота з графіці “птушікі ў клетках”. Лісты былі не толькі з Беларусі, а і з іншых краін – агулам больш за 70. Вельмі прыемна было атрымаць ліст ад вучаніцы, якая напісала: “Мне сорамна за краіну, у якой такія людзі, як Павел Левінаў, пазбаўлены волі”. Калі чытаеш і чуеш такія словы ад падлеткаў і моладзі, разумееш – ёсць будучыня ў Беларусі”, - распавёў Павел Левінаў.

Вучаніца: сорамна за краіну, у якой такія людзі, як Павел Левінаў, пазбаўлены волі



Праваабаронца зазначыў, што час, праведзены ў ізалятары часовага ўтрымання, не быў марна страчаны: было шмат працы, а таксама чытаў і перачытваў кнігі. Аналізуючы прачытанае, прыйшоў да высновы, што амаль нічога не змянілася – што было 100 год таму, такія ж злачынствы адбываюцца і зараз. І таму, лічыць Левінаў, у нас шмат працы, каб змяніць жыццё ў краіне да лепшага.

Больш падрабязную інфармацыю праваабаронца распавядзе крыху пазней на прэс-канферэнцыі.

Вучаніца: сорамна за краіну, у якой такія людзі, як Павел Левінаў, пазбаўлены волі


Алена Шабуня

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі