Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыеме ў старшыні гарсавета

13 чэрвеня беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятыў "Віцебск - горад наш" і “Разам” зробім Віцебск лепшым” сустрэліся са старшынёй Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімірам Бялевічам і галоўным спецыялістам Матвеем Марозавым. Былі акрэслены набалелыя для віцяблян пытанні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыеме ў старшыні гарсавета


Напярэдадні актывісты перадалі подпісы пад калектыўным зваротам з просьбай заасфальтаваць вуліцы: Віцебскую, Рыжскую, Кіеўскую, Шырокую, Смятаніна, 43 Арміі. Пачысціць стокавыя канавы на вуліцах і адрамантаваць калектар. Перанесці бакі для смецця далей ад дзіцячага сада №37 і дарогі да яго. А таксама за пашырэнне паркоўкі каля абласнога кардыялагічнага цэнтра на Люднікава, добраўпарадкаванне Парка Тысячагоддзя, асвятленне Новааршанскай шашы, падоўжанне маршрутаў аўтобусаў 18 і 22 да Медцэнтра.

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыеме ў старшыні гарсавета


Зноў, у каторы раз, было спынена будаўніцтва паліклінікі на Поўдні-7. Са слоў старшыні гарсавета, будаўніцтва працягваецца і зараз там працуе брыгада з 15 чалавек.

Жыхароў Білева хвалюе лёс мясцовага азярца, тут рыбакі-аматары нават рыбу ловяць і дрэвы там растуць, што з’яўляецца выключэннем для новых мікрараёнаў, бо будаваліся на голым полі. Месца гэта знаходзіцца побач з домам 5 па вуліцы Марка Фрадкіна. Жыхары, якія жывуць у дамах побач, кажуць, што на гэтым месцы запланавана будаўніцтва школы, але яно пачнецца яшчэ невядома калі. А ўжо зараз там збіраюцца ссячы дрэвы і засыпаць вадаём, замест таго, каб зрабіць тут прыгожае месца для адпачынку.

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыеме ў старшыні гарсавета


У мікрараёне «Поўдзень-1», у двары дамоў №7, корпус 1 і №7, корпус 2 па вуліцы Чкалава, у верасні 2014 года зрабілі агульнагарадзкую пляцоўку для выгулу сабак. З гэтага часу спакойнае жыццё для жыхароў прылеглых дамоў скончылася, а таксама для вучняў і настаўнікаў 31 сярэдняй школы. Сабак звозяць сюды з усяго горада, зранку і да позняга вечара яны гаўкаюць, палохаюць дзяцей і дарослых, гаспадары не прыбіраюць за сваімі сабакамі какашкі.

Паркоўкі, сабакі, дарогі, бальніцы, смецце і іншыя праблемы акрэслілі сябры БХД на прыеме ў старшыні гарсавета


Амаль тры гады людзі шукаюць дапамогі ў розных інстанцыях. Ні адна ўстанова не ўзялася за вырашэнне праблемы, усе звароты перасылаюць у Віцебскі гарвыканкам. Жыхары спадзяюцца, што на гэты раз дэпутаты заступяцца за іх і пляцоўку для выгула сабак перанясуць у іншае месца, а ў двары ўсталююць зручную прыгожую плацоўка для дзяцей.


Падчас размовы ўзгадалі абяцаныя ў мінулым годзе веладарожкі ў Віцебску. Яны да гэтай пары так і не з’явіліся, і бардзюры па горадзе не зменшыліся. На працягу 25 год ідзе размова пра безперашкоднае асяроддзе, але на справе нічога не робіцца.

Старшыня гарсавета Уладзімір Бялевіч пагадзіўся, што гэтыя праблемы існуюць і іх трэба вырашаць. Але дакладныя тэрміны не агучаныя.

Алёна Шабуня

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі