Ці можа віцяблян задаволіць тое, як зрабілі паркоўку ля кардыяцэнтру?

Хаця на прыёме 7 чэрвеня намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргей Саглаеў і заявіў актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, што паркоўка каля абласнога кардыялагічнага цэнтра ўжо робіцца, аднак тое, што там робіцца, цяжка назваць паркоўкай.

Ці можа віцяблян задаволіць тое, як зрабілі паркоўку ля кардыяцэнтру?


"Даішнікі паставілі кучу знакаў, адзін папярэджвае, што ўезд на вузкую дарожку ўздоўж агароджы цэнтру забаронены. На другім баку - два знакі, што паркоўка тут, паркавацца трэба ўздоўж праспекту Люднікава да мосту праз Віцьбу, пачынаючы ад перакрыжавання Люднікава з Гагарына і Камуністычнай, абмінаючы аўтобусны прыпынак. Папярэчная разметка на гэта ўказвае. Машыны тут і раней паркавалі, але як бы нелегальна. А вось наведвальнікі не заўважылі зменаў, і па-ранейшаму, паднырнуўшы пад знак забароны прыпынку, паркуюцца на газоне”, - адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Ці можа віцяблян задаволіць тое, як зрабілі паркоўку ля кардыяцэнтру?


Пры гэтым яна нагадала, што ўлады абяцаюць зрабіць паркоўку з 2005 года. "І тое, што зрабілі, не ўскапаўшы газон, утрамбаваны машынамі за шмат гадоў, не паправіўшы бардзюры, зруйнаваныя тымі ж машынамі, не сведчыць аб гаспадарскім поглядзе на праблему. А будуць жа справаздачыцца, што па звароце грамадзян зрабілі - якія малойцы! Не, спадарства, так не пойдзе! 13 чэрвеня ідзем да вас”, - дадала яна.

Ці можа віцяблян задаволіць тое, як зрабілі паркоўку ля кардыяцэнтру?


bchd.info

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі