Ці будуць хадзіць віцябляне па асфальце на Віцебскай, Кіеўскай, Рыжскай, Зялёнай вуліцах?

7 чэрвеня беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятыў "Віцебск - горад наш" і “Разам” зробім Віцебск лепшым” сустрэліся з намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама Сяргеем Саглаевым і начальнікамі аддзелаў гарвыканкама.

Ці будуць хадзіць віцябляне па асфальце на Віцебскай, Кіеўскай, Рыжскай, Зялёнай вуліцах?


Актывісты перадалі 150 подпісаў пад калектыўным зваротам з просьбай заасфальтаваць вуліцы: Віцебскую, Рыжскую,Кіеўскую, Шырокую, Смятаніна, 43 Арміі. Пачысціць стокавыя канавы на вуліцах і адрамантаваць калектар. Перанесці бакі для смецця далей ад дзіцячага сада №37 і дарогі да яго.
Калі будуць вырашаныя гэтыя пытанні – пакуль адказу не было. Магчыма, іх уключаць у планы на 2018 год.

Напярэдадні быў перададзены калектыўны зварот наконт адсутнасці паркоўкі каля абласнога кардыялагічнага цэнтра. На сустрэчы паведамілі, што праблема будзе вырашана цягам тыдня і што праца ўжо ідзе.

Віцяблян хвалюе, чаму ізноў спынена будаўніцтва паліклінікі на Поўдні-7. Сяргей Саглаеў запэўніў, што праца там ідзе, на аб’екце працуюць 15 будаўнікоў.

Што тычыцца зварота наконт асвятлення Новааршанскай шашы, асфальтавання дарожак і г.д., то заканчваецца праектная дакументацыя, а ўсе працы будуць завершаны ў наступным годзе.

Нагадалі актывісты і пра тое, што дагэтуль у Віцебску толькі ў трох месцах абазначаны веладарожкі і амаль паўсюль - высокія бардзюры, якія перашкаджаюць калясачнікам, маці з дзіцячымі каляскамі, аматарам-веласіпедыстам.

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі