Сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" перадалі дэпутату калектыўныя звароты

5 чэрвеня беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" перадалі ў прыёмную дэпутата Сяргея Занько два камлекты подпісаў пад калектыўнымі зваротамі: за асвятленне Новааршанскай шашы і асфальтаванне дарожак у Парку Тысячагоддзя і за падаўжэнне маршруту аўтобусаў №№22, 18.

Сябры ініцыятывы  "Віцебск - горад наш" перадалі дэпутату  калектыўныя звароты


Праблемы тычацца менавіта Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18. Ці ў стане лэпутат Занько вырашыць хаця б гэтыя праблемы?

Прагледзеўшы афіцыйную старонку дэпутата ў інтэрнэце, цяжка сказаць... 8,5 месяцаў Сяргей Занько займае крэсла ў Авальнай залі. За гэты час правёў 5 сустрэч з грамадзянамі, прымаў удзел у розных паседжаннях, пачынаючы з паседжання Першамайскай адміністрацыі г. Віцебска (1раз), гарвыканкаму ды аблвыканкаму, і прысутнасьці на рознага кшталту ўрачыстасцях ад адкрыцця крамы "Віцебскія прадукты" да абнаўлення Дошкі гонару - ад 7 да аднаго мерапрыемства ў месяц. 14.11.2016 сустрэўся з цэлым намеснікам міністра аховы здароўя. А вось інфармацыі наконт таго, што дэпутат Занько вырашыў якую праблему жыхароў сваёй акругі, не знайшлося.

Але спадзяемся, што прызначаную пасаду дэпутата Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання, неяк апраўдае. Бо подпісы намі будуць перададзеныя яшчэ і вышэй, яму ў дапамогу.
Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі