Пяцідзесятніца - гэта не нагода ісці на могілкі, гэта нагода святкаваць нараджэнне царквы ў царкве!

4 чэрвеня - свята Пяцідзесятніцы! Гэта дзень, калі Гасподзь Іісус Хрыстос паслаў на Зямлю Святога Духа. У гэты дзень Святы Дух сышоў на апосталаў. Падзеі таго часу апісаны ў Бібліі, у Кнізе Дзеяў.

Пяцідзесятніца - гэта не нагода ісці на могілкі, гэта нагода святкаваць нараджэнне царквы ў царкве!


Менавіта ў гэты дзень была народжаная Царква! Назву Пяцідзесятніцы гэты дзень атрымаў таму, што падзея прыйшлася на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. Яшчэ гэта свята мае назву «Троіца», бо ў гэты дзень Бог адкрыў чалавеку Сваю трэцюю Асобу - Асобу Святога Духа.

Пасля Свайго ўваскрэсення Іісус Хрыстос абяцаў вучням, што ўпросіць Айца, і той пашле ім Суцяшальніка, які будзе з імі заўжды.

“ Калі на вас сыдзе Дух Святы, вы атрымаеце сілу і будзеце Маімі сведкамі ў Ерусаліме, па ўсёй Юдэі, у Самарыі і да краю зямлі. Сказаўшы гэта, Ён на іх вачах быў узняты на вышыню, і воблака схавала Яго ад іх поглядаў.” (Дзеі 1:8-9).

Пяцідзесятніца - гэта не нагода ісці на могілкі, гэта нагода святкаваць нараджэнне царквы ў царкве!


Далей ў Кнізе Дзеяў (раздзел 2) падрабязна апісаны падзеі гэтага дня. У той час вучні Іісуса былі разам. Раптам з нябёсаў пачуўся гук, які нагадваў шум ураганнага ветру, які запоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі. Вучні ўбачылі нешта падобнае на вогненныя языкі, якія падзяліліся і паселі па адным на кожным з іх. Усе яны споўніліся Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах (якія ніколі не вывучалі): гэтую здольнасць даваў ім Дух Святы.

Пяцідзесятніца - гэта не нагода ісці на могілкі, гэта нагода святкаваць нараджэнне царквы ў царкве!


На свята ў Іерусалім у гэты дзень прыйшлі набожныя юдэі з розных краін пад небам. І кожны з іх чуў, як апосталы праслаўлялі Бога на іх родным дыялекце і дзівіліся, адкуль яны ведаюць іх мову.
А мясцовыя юдэі, якія не разумелі іншых моў, смяяліся з апосталаў і казалі, што тыя напіліся віна і зараз бармочуць абы што.

Пётр, падняўшыся разам з іншымі адзінаццаццю і звяртаючыся да народа, гучна сказаў:

- Юдэі і ўсе жыхары Ерусаліма! Каб вам стала зразумела, выслухайце ўважліва, што я скажу. Людзі гэтыя не п'яныя, як вы думаеце. Зараз збыліся прароцтвы Іліі, які казаў, што ў апошнія дні Бог ізліе Духа Свайго на ўсіх людзей. І многія будуць казаць прароцтвы, будуць сніць прароцкія сны, моладзь будзе бачыць бачанні. І кожны, хто пакліча Імя Госпада, будзе збаўлены ад грахоў іх.

Пяцідзесятніца - гэта не нагода ісці на могілкі, гэта нагода святкаваць нараджэнне царквы ў царкве!


Далей Пётр звярнуўся да ізраільцян і распавёў пра Ісуса з Назарэта, Сына Божага.

“Яго, адданага па задуме і ведання Бога, вы, прыбіўшы цвікамі рукамі беззаконнікаў, забілі. Але Бог уваскрэсіў Яго, вызваліўшы з палону смерці, і смерць была не ў сілах Яго ўтрымаць.” (Дзеі 2:23-24)

Людзі, пачуўшы гэта, пыталі ў Пятра, што ім рабіць. Пётр адказаў, што ім трэба пакаянне ў грахах і тады яны таксама атрымаюць ў дар Святога Духа, бо гэта абяцанне для ўсіх прысутных, і для тых, хто ў будучыні звернецца да Бога ў імя Госпада Іісуса Хрыста.

У той дзень паверылі словам Пятра, пакаяліся і прынялі хрышчэнне і дар Святога Духа каля трох тысяч чалавек.


Сёння Гасподзь жадае, каб кожны з нас пакаяўся ў сваіх грахах, прыняў у дар жыццё вечнае ў імя Іісуса Хрыста і быў хрышчаны Святым Духам, каб мець смеласць і сілы быць сведкамі цудаў Божых, галоўныя з якіх – смерць і ўваскрасенне Сына Божага Іісуса Хрыста.

Падводзячы вынікі, Троіца або Пяцідзесятніца – гэта свята жыцця, збаўлення, сілы і смеласці!

Пяцідзесятніца - гэта не нагода ісці на могілкі, гэта нагода святкаваць нараджэнне царквы ў царкве!


Алёна Шабуня

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі