Сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" сабралі подпісы за добраўпарадкаванне Парка Тысячагоддзя

Беларускія хрысціянскія дэмакраты, сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш", сабралі 96 подпісаў за асвятленне Новааршанскай шашы, асфальтаванне дарожак ў Парку Тысячагоддзя і прымыкаючых да яго з мікрараёна вуліцы П.Броўкі, а таксама 37 подпісаў за працяг маршруту аўтобусаў №№18, 22 да прыпынку "Медцэнтр", што палегчыла б месьцічам дабірацца да станцыі Лучоса, адкуль яны едуць на лецішчы.

Сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" сабралі подпісы за добраўпарадкаванне Парка Тысячагоддзя


Новааршанская шаша - праблемная зона Віцебска. Асвятлення няма на працягу амаль ўсёй шашы, рух там жвавы, бо злучае яна праспект Будаўнікоў і вуліцу Воінаў-інтэрнацыяналістаў, на якой знаходзіцца абласная бальніца. Асаблівая праблема ў зоне пераходу з вуліцы П.Броўкі праз парк. Пераход пазначаны шыльдамі, "зебра" сцёрлася, ляжачых паліцэйскіх няма. Усё гэта небяспечна для мінакоў.

Сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" сабралі подпісы за добраўпарадкаванне Парка Тысячагоддзя



Подпісы збіралі двойчы каля пераходу цягам гадзіны -двух. Мінакі пазітыўна, з удзячнасьцю рэагавалі на ініцыятыву, ды яшчэ хто ўзгадваў, дзе яшчэ ў Віцебску існуюць падобныя праблемы. Праўда, ад прапановы самім вырашыць іх адмаўляліся за недахопам часу.

Сябры ініцыятывы "Віцебск - горад наш" сабралі подпісы за добраўпарадкаванне Парка Тысячагоддзя


Дзеля справядлівасці адзначым: год таму валанцёры высадзілі ў парку шмат дрэўцаў, так і не дачакаўшыся ад адпаведных гарадскіх служб якога шавялення, каб прызначаная пад Парк Тысячагоддзя зона стала сапраўдным паркам. Была мара былога губернатара Косінца пабудаваць тут Діснейлэнд, але яна так і засталася марай, бо клопатоў на той час у Косінца хапала: руйнавалася самая вялікая плошча ў Еўропе. Плошча Перамогі, зялёная выспа ў цэнтры горада з галубымі ялінамі, альпійскімі горкамі, цяністымі алейкамі. Зараз гэта каменная пустыня...

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі