Павал Левінаў сеў на 15 сутак і будзе кантраляваць віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня

Віцебскі праваабаронца накіраваўся ў ІЧУ, каб адбыць 15-суткавы арышт, прысуджаны яму нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25-га і 26-га сакавіка.

З таго часу міліцыянты рабілі некалькі спробаў, каб зьмясьціць Левінава за краты. 26-га сакавіка, адразу па затрыманьні, яго завезьлі ў ІЧУ, аднак празь некалькі гадзінаў ён трапіў на «хуткай дапамозе» ў шпіталь. Праблемы зь ціскам сталі падставай і для адтэрміноўкі судовага працэсу над праваабаронцам. Толькі 17-га красавіка, прычым у адсутнасьць самога Левінава, судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская пастанавіла пакараць праваабаронцу арыштам.

Павал Левінаў сеў на 15 сутак і будзе кантраляваць віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня


Павал Левінаў быў зьвярнуўся да судзьдзі Грабоўскай з просьбай падзяліць адбыцьцё арышту на этапы па некалькі дзён, бо ён даглядае нямоглую 80-гадовую маці. Але растэрміноўкі яму не далі.

Абласны суд у асобе судзьдзі Ірыны Смаляковай не пагадзіўся адмяніць пастанову пра пакараньне. Хоць пастанавіў залічыць у адбыты тэрмін 15-суткавага арышту час з 13.10 да 23.20 26-га сакавіка. Гэта пэрыяд ад затрыманьня Паўла Левінава да таго моманту, як яго забрала зь ізалятару часовага ўтрыманьня «хуткая дапамога». У Левінава падняўся ціск, здарыўся гіпэртанічны крыз, і наступствы хваробы прывялі да таго, што й да сёньняшняга дня ягонае здароўе не нармалізавалася.

Павал Левінаў сеў на 15 сутак і будзе кантраляваць віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня


Трапіць у кардыялягічны шпіталь Паўлу Левінаву давялося і ў пачатку траўня, калі праваабаронцу гвалтам затрымалі на лецішчы ў брата. Міліцыянты, спаслаўшыся на загад кіраўніцтва, павезьлі яго адбываць арышт у Віцебск. Аднак у затрыманага зноў падняўся ціск, і з ІЧУ яго чарговы раз забралі на «хуткай дапамозе». Праўда, у шпіталі яму давялося пабыць нядоўга: праз тры дні праваабаронцу загадалі выпісвацца, сказаўшы: «160/95 — гэта нармальны ціск»...

Павал Левінаў сеў на 15 сутак і будзе кантраляваць віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня


Пакуль Павал Левінаў праходзіў лячэньне ў мэдычных установах, на разглядзе ў абласным упраўленьні міліцыі знаходзілася заява праваабаронцы. Ён расказаў Свабодзе, што хадайнічаў пра адмену пакараньня арыштам:

«Існуе такая працэдура, што судовая пастанова можа быць адмененая ці пакараньне замененае на больш мяккае, калі для гэтага ёсьць дастатковыя падставы. Я прасіў, каб міліцыя накіравала ў суд хадайніцтва пра адмену арышту, спасылаючыся на кепскі стан здароўя. Аднак у абласной управе палічылі немэтазгодным тое, пра што я прасіў».

Раніцай 31-га траўня Павал Левінаў адправіўся адбываць «суткі», узяўшы з сабой накіраваньне ад РПГА «БХК» пра тое, што ён упаўнаважаны вывучаць умовы ўтрыманьня ў ІЧУ «з мэтай даваньня адпаведным дзяржаўным органам і грамадзкасьці аб’ектыўнай ацэнкі ўмоваў адбываньня адміністрацыйнага арышту».

Праваабаронца кажа, што зьбіраецца пракантраляваць, ці не парушаюцца правы ўтрыманцаў ІЧУ ў дачыненьні атрыманьня пошты, харчовых перадач, сустрэч з адвакатамі і гэтак далей. А таксама для кантролю санітарных і іншых нормаў утрыманьня ў віцебскім ІЧУ.

Паводле ягоных падлікаў, тэрмін арышту мае скончыцца 14-га чэрвеня каля 17-й гадзіны. І на волі праваабаронца абяцае распавесьці пра ўсё, што будзе назіраць за кратамі цягам двух тыдняў.

svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі