Рабі, як мы! Рабі лепш!

Падчас парламенцкай кампаніі сябра маёй каманды збіраў подпісы ў раёне Новааршанскай шашы. Былая Старааршанская дарога. Не мае ніводнага нумара дома, праходзіць паміж тэлезаводам і Паркам Тысячагоддзя, дзе Лядовы палац, клініка ВМДУ, вядзе да вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Даволі вузкая, віхляе, недзе ад праспекта Будаўнікоў да Воінаў-інтэрнацыяналістаў метраў 900.

Рабі,  як мы! Рабі лепш!


Ёсць адзін прыпынак, на якім пара ліхтароў. З мікрараёна вуліцы П.Броўкі праз парк вядзе колькі пратаптаных людзьмі сцежак, адна – сто гадоў таму заасфальтаваная, да яе ўжо сцёртая зебра пазначанага пераходу. Сярод парка - вадаёмчык з вуткамі, калі які рыбак з’явіцца, але месца вабіць ў любы час году, асабліва ўлетку.

Дык вось: падчас збору подпісаў адзін грамадзянін выказаўся: “Калі яна (я, магчымы дэпутат) зробіць тут, на пераходзе, светлафор, прагаласую!” Зразумела, у нашых варунках голас таго грамадзяніна, як і іншых, для камісій нічога не варты, абы чалавек прыйшоў на ўчастак. Але праблему акрэсліў. Звычайна мы прапануем чалавеку самому паспрабаваць вырашыць якую лакальную праблему, дапамагаем скласьці зварот, нават раздрукоўваем яго, даем планшэт, асадкі - рабі! Але, на жаль, кантакт не быў пазначаны, таму робім самі.

Рабі,  як мы! Рабі лепш!


Выбралася я паглядзець, ці сапраўды на пераходзе патрэбен светлафор. Прыпаркавала ровар да слупа каля пераходу і пачала апытваць мінакоў, ці патрэбен тут светлафор. З 35 апытаных толькі дзесяць сказалі: “Пэўна, патрэбен”, 25 сказалі:” Не”.

Бачу, што светлафор тут не асабліва патрэбен, хаця з мікрараёна Броўкі праз парк ходзяць у розныя школы вучні, ідут людзі ў клінікуі па іншых сваіх справах. Шаша вузкая, машыны прапускаюць мінакоў, як і трэба.

Праблемы ў іншым: дамы ад шашы на даволі вялікай адлегласьці, да іх вядуць сцежкі, па каторых у мокрае надвор’е не прайсці, тое і па парку. Шаша не асвятляецца, ліхтары каля прыпынку не маюць моцы асвятліць амаль кіламетр. У цёмны час сутак гэта вельмі небяспечна, бо рух тут даволі жвавы. Даўным- даўно віцебскія ўлады абяцалі добраўпарадкаваць парк, заасфальтаваць дарожкі, у гэтым годзе нават тое ўключана ў праграму пад п.9.

Рабі,  як мы! Рабі лепш!


Акрэсліваем праблемы і пачынаем працаваць.

Наша каманда сябраў аргкамітэту БХД, актыўных віцеблянаў, невялікая, час ад часу далучаюцца новыя, дапамагаюць збіраць подпісы, хадзіць па кабінетах чынавенства. Шмат што такім чынам нам удаецца вырашыць. Але, дарагія віцебляне, пара ўсвядоміць: пакуль будзем на кагосьці спадзявацца, так гэта і застанецца. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба патрабаваць і нагадваць уладзе, што гэта ЯНЫ ДЛЯ НАС, А НЕ МЫ ДЛЯ ІХ! Грукайцеся - і вам адчыняць!

Далучайцеся да нашай каманды.

Таццяна Севярынец
+375295977049

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі