Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”

Гэта аповед пра невялікае ўкраінскае мястэчка Залатаноша, дзе паспяхова працуе прадпрыемства еўрапейскага ўзроўню. І на ім рэгулярна, без затрымкі выплочваюцца заробкі, нягледзячы на тое, што ў краіне ідзе вайна, а не пануе «стабільнасць».

Пра тамтэйшых людзей, якія ведаюць свайго мэра не па здымках у газеце, а ў асабістых зносінах. І хваляць яго – за падтрымку грамадскай ініцыятывы.

Гэта аповед пра добра абсталяваныя дзіцячыя пляцоўкі, пра дагледжаныя паркі і помнікі, пра здольнасць ганарыцца сваім мінулым і смела глядзець у будучыню.

Карацей, тым, хто не хоча “як ва Ўкраіне”, чытаць не раю. А раптам захочаце?

39 тысяч насельніцтва, “незапатрабаванага і адказнага”

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Журналістаў сустракаюць на прадпрыемстве ТАА “ФЕС-УКР”

Менавіта апошняя акалічнасць стала адным з аргументаў на карысць будаўніцтва ў Залатаношы першага ва Украіне завода кампаніі Food Empire, вытворцы вядомых марак распушчалных напояў, замарожаных паўфабрыкатаў, кандытарскіх вырабаў. Будаўніцтва прадпрыемства ФЕС УКР пачалося ў траўні 2011 г., і ўжо 20 лістапада 2012-га адбылося афіцыйнае адкрыццё. Сёння прадпрыемства каля 30-ці відаў распушчальных напояў, выдомых пад гандлёвымі маркамі MacCoffee "Петровская Слобода”, MacFito і MacChocolate.

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Так усё пачыналася. Этапы будаўніцтва захавалі “для гісторыі”

Завод размешчаны недалёка ад трасы Кіеў - Днепрапятроўск, ёсць чыгуначнае злучэнне, побач сталіца і адносна блізка чарнаморскія парты. Кошт камунальных паслуг у Залатаношы адносна невысокі, і немалаважна, што тут развіта цукровая галіна, а цукар - адзін з важных кампанентаў кавы «тры ў адным».

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Мясцовы музейны экспанат. Цяпер тут працуе больш складаная тэхніка

Паколькі ў рэгіёне рынак працы пераважна сезонны і з нестабільным заробкам, то і ад незнаёмай кампаніі з сінгапурскім капіталам людзі спачатку чакалі чагосьці падобнага. Не ўсе жыхары Залатаношы верылі ў абяцаныя бясплатнае харчаванне, дастаўку на завод карпаратыўным транспартам, даплату за выслугу гадоў і матэрыяльную дапамогу ў розных жыццёвых сітуацыях. Але сёння ў штаце завода каля 300 чалавек, якім зайздросціць шмат хто са знаёмых. Уявіце сабе: за 5 год працы прадпрыемства тут ніводнага разу не было затрымак заробку. Нават на адзін дзень!

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


З чаго вырабляецца напой «тры ў адным»

Вытворчасць наладжана кругласутачна, у 4 змены. За дзень прадпрыемства перапрацоўвае больш за 70 тон сыравіны і вырабляе каля 25 тон гатовай прадукцыі. Сыравіна – натуральная кава -- у асноўным дастаўляецца з Бразіліі, Калумбіі, Індыі. А вось цукар выкарыстоўваецца выключна ўкраінскіх вытворцаў. Таму прадпрыемства зрабілася не проста бюджэтаўтваральным для рэгіёна. Яно ў значнай ступені вырашае праблему працоўных месцаў, прычым не толькі на заводзе ў Залатаношы, але і ў цукровай вытворчасці. Гэтага прадукту патрэбна так шмат, што праца знаходзіцца амаль што для ўсіх цукровых заводаў панавокал.

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Рабочых возяць на працу адмысловым транспартам

Прадукцыя ідзе на спажывецкі рынак Украіны, а таксама экспартуецца ў Літву, Грузію і Малдову. Увогуле ж у свеце такіх прадпрыемстваў па вытворчасці распушчальнай кавы з вяршкамі ўсяго чатыры: адзін аб'ект ва Украіне, астатнія - у Сінгапуры, Малайзіі і Расіі.

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Экскурсія для журналістаў

Да пазамінулага году прадпрыемства лічылася «закрытым», бо пільна ахоўвала свае вытворчыя сакрэты. Але цяпер кіраўніцтва пагаджаецца прымаць экскурсантаў. Дзякуючы гэтаму, група беларускіх журналістаў разам з іншымі гасцямі й удзельнікамі фестывалю былі запрошаныя паглядзець, як вырабляюцца распушчальныя кававыя напоі.

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Экскурсантаў прасілі не фатаграфаваць вытворчасць. Але паглядзець - можна

На тэрыторыю харчовай вытворчасці экскурсант можа трапіць толькі ў «спецадзеньні» - у аднаразавым халаце і шапачцы. На прадпрыемстве пануюць чысціня і сучасныя тэхналогіі: на складах ўважліва кантралюецца якасць сыравіны, у закрытых цэхах змешваюцца інгрэдыенты, гатовая прадукцыя ўзважваецца і ўпакоўваецца на адмысловым абсталяванні.

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Тут усё гатова да пераезду ў крамы

На пытанне , ці спажываюць яны прадукцыю ўласнай вытворчасці, супрацоўнікі адказваюць станоўча. І не толькі таму, што на працягу працоўнага дня рабіць гэта можна бескаштоўна. Мясцовыя работнікі ўпэўнены ў якасці прадукта, які вырабляюць. Але, каб гэты допіс не успрымаўся як рэкламны артыкул, варта дадаць: аматарам натуральнай кавы падобныя напоі звычайна не падабаюцца. Аматарам здаровага харчавання – таксама, бо ў складзе шмат цукру і не натуральныя вяршкі. Зразумела, каб былі натуральныя, то тэрмін захоўвання быў бы ў разы карацейшы. А так – распушчальныя напоі можна смела браць з сабой у камандзіроўку ці ў падарожжа.

Вандроўка не па цэнтры

У кожнага журналіста, якога запрашаюць у незнаёмае месца, заўжды ёсць апасенні: раптам нам паказваюць толькі «тое, што трэба». А нешта не самае прыгожае або нават скандальнае імкнуцца прыхаваць ад пільнага журналісцкага вока. Таму, падпарадкаваўшыся прафесійнаму інстынкту, некалькі беларускіх журналістаў вырашылі «адарвацца ад калектыву». І хаця б гадзінку паблукаць па Залатаношы самастойна, зазірнуўшы туды, куды не павялі «братоў па пяру» - у стары гарадскі парк, у дворыкі яшчэ «прысавецкіх» панэльных дамоў, па вуліцах са шчарбатым, зусім як у Беларусі, асфальтам...

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Гэта зусім не тэлефонная будка

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Добрае суседства

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


За чужым плотам

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”

Майстар з гумарам

Зрэшты, на першы погляд тут усё падаецца знаёмым. Як у любым беларускім райцэнтры, дзе прыватныя хаты суседнічаюць са шматпавярхоўкамі. Увагу прыцягвае хіба што надзвычайнае багацце кветак: безліч касачоў такіх разнастайных расфарбовак і адценняў раней увогуле не даводзілася бачыць!

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


«Батанічны» інтарэс прывёў у ціхі дворык паміж трыма дамамі. На дагледжаных клумбах рознакаляровыя касачы растуць побач з ружамі, і таму першая думка: няўжо кветкі тут не крадуць? Бабулі, якія сядзяць каля пад'ездаў гэтаксама як і ў нас, патлумачылі: не. Бо касачы для гэтых мясцінаў – не такая ўжо экзотыка. А вось новенькі дзіцячы батут даводзіцца разбіраць…

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”


Батут, свежапафарбаваныя арэлі і пясочніцы і сама дзіцячая пляцоўка, абгарожаная плоцікам – усё разам выклікае безліч пытанняў. Адкуль такая раскоша? За чые грошы? Чаму такога не ўбачыш у нашай «сацыяльна арыентаванай» Беларусі?

Аказваецца, трапіць давялося ва ўзорна-паказальны двор. Зрэшты, і ў нас умеюць зладзіць у пад'ездзе аранжарэю або ўскапаць клумбы ў палісадніку. Але па ўласнай ініцыятыве. Тут – крыху іначай. Распавядая спадарыня гадоў 55-ці, у якой ад здзіўлення мы нават забыліся спытаць імя:

-- Мы ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшы двор, перамаглі, атрымалі прэмію. На яе набылі батут для дзетак. Штовечар бацькі яго разбіраюць, бо пакінуць на ноч страшнавата. У нас дзяжураць таты, якія даглядаюць за парадкам на дзіцячай пляцоўцы. У кожнай кватэры ёсць ад яе ключы, так што можна смела завесці і пакінуць там дзіця. У нас увогуле самаўпраўленне: мы збіраем грошы, самі дамаўляемся з рознымі службамі на абслугоўванне – на вываз смецця, на рамонт у пад'ездзе. Гарадское кіраўніцтва дапамагае таксама, двор нам заасфальтавалі камунальнікі.

Да гаворкі далучаюцца суседзі. Хваляцца, што літаральна днямі іх двор паказвалі ў тэлевізійнай перадачы. І ўжо зусім нечакана наша суразмоўца пераключаецца на грамадскія праблемы:

-- У нас вельмі добры мэр горада! Ён адгукаецца на любыя ініцыятывы «з народу». Калі прапануеш нешта вартае, ен адразу гатовы падтрымаць. Гэта выдатна, і людзі адчуваюць сябе гаспадарамі, і не падначаленымі. А вось нашым дэпутатам мы незадаволены. Не хоча працаваць, нідзе не паказваецца. Дарма яго абіралі!

Паціху гутарка пераходзіць да выбараў у Беларусі. Аказваецца, звычайныя жыхары Залатаношы тое-сёе чулі пра нашы выбарчыя кампаніі. Але найбольш інтрыгоўным, аказалася, для іх з'яўляецца панятак «стабільнасць». На думку украінцаў, «стабільнасць» - гэта антонім слова «вайна», якая ўжо некалькі год стала неад'емнай часткай жыцця многіх тутэйшых сем'яў. Давялося патлумачыць, што для многіх беларусаў «стабільнасць» - гэта перадусім адсутнасць пераменаў. Для кагосьці нежаданне, а для кагосьці й немагчымасць змяніць жыццё да лепшага. Па розных прычынах. Але іх – безліч…

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”



Гісторыя як сучаснасць

Аксіёма: чаго нельга змяніць, дык гэта гісторыю.

У Залатаношы ёсць шмат чаго, што не хочацца мяняць. Да прыкладу, утульны гарадскі парк. Тут пад старымі каштанамі і ліпамі нетаропка ходзяць мінакі. І ёсць помнік, зразумелы кожнаму беларусу, - помнік загінулым у Афганістане. У Беларусі таксама шануюць памяць воінаў-«афганцаў», загінулых на чужой вайне. Але ад убачанага ў Залатаношы дагэтуль шчыміць сэрца: выява салдата, душа якога легкакрылым жоравам імкнецца ў нябёсы. Раскрыжываныя крылы гатовыя ці то ірвануцца ў райскія вышыні, ці то аднесці хлопца на Радзіму, дзе яго заўжды памятаюць і чакаюць… Карацей, гэта проста трэба ўбачыць.

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”

Помнік воінам-афганцам

Шмат чаго ў гістарычнай частцы Залатаношы ўжо не ўбачыш ніколі. Наш аўтобусны гід увесь час ужывала выразы «тут была», «тут было», «тут быў». І тут жа дадавала «але мы спадзяемся адрадзіць», «хочам аднавіць» і «неўзабаве будзе». Вельмі прыемна знаёміцца з горадам, калі гасцей не спрабуюць уразіць размахам будаўніцтва суперсучасных Лядовых палацаў, а цёпла й паважна пералічваюць як наяўныя помнікі гісторыі, так і ўспаміны пра тое, чаго ўжо няма…

Для тых, хто не хоча “як ва Ўкраіне”

Помнік Тарасу Шаўчэнку

Няма ў Залатаношы, як і паўсюдна на постсавецкай прасторы, шмат якіх страчаных за саветамі помнікаў архітэктуры. Лічы што знікла ў хмызняку маленькая Залатаношка - рэчка, якая некалі дала імя гораду.

Паводле падання, даўным-даўно, у змрочныя часы татара-мангольскага прыгнёту, была тая рэчка магутнай і паўнаводнай. Татарская флатылія, гружаная сабранай з падуладнага люду данінай, вярталася ў Крым. Ды раптам абрынулася навальніца, усхвалявалася шырокая рака, і хвалі хлынулі на чужакоў. Вада паглынула і лодкі, і скарбы. Калі ж стыхія сціхла, рэчка пачала выносіць на бераг залатыя ўпрыгажэнні ды іншыя каштоўнасці. З тых часоў, кажуць, рэчку назвалі Залатаноша, а пасля і горад атрымаў такую ж назву.

Зрэшты, легендаў пра ўзнікненне назвы горада шмат, але навукоўцы прапануюць сваю версію. На іхную думку, сваёй назвай рэчка абавязаная прыродным асаблівасцям: дно Залатаношкі, пакрытае жвірам, ззяла быццам золата, бо ўтрымлівала шмат дамешкаў слюды залацістага колеру. І горад атрымаў сваю назву не ў гонар нарабаванага багацця, а ад бліскучых разліваў мясцовай ракі.

Сення жыхары Залатаношы не спадзяюцца разбагацець на чужынскіх скарбах. У іх есць свае, уласныя – родны горад і любоў да яго.

Алена Сцяпанава

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі