Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Задумацца пра гэта давялося падчас паездкі ў Чаркаскую вобласць. Група журналістаў - прадстаўнікоў ГА “БАЖ” - была запрошана туды на імпрэзы фестывалю тэлевізійных і радыёпраграм «КОБЗАР ЄДНАЄ УКРАЇНУ». На фестываль, які сёлета прайшоў ужо ў трэці раз, з’ехаліся не толькі журналісты з розных куткоў Украіны, але й госці з Беларусі, Грузіі, Германіі, Іспаніі і Турцыі.

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

У Чаркасах вітаюць гасцей фестывалю

Мэта фестывалю, надзвычай папулярнага і аўтарытэтнага дзякуючы высілкам арганізатараў, сфармулявана наступным чынам: “Папулярызацыя сродкамі масавай інфармацыі станаўлення грамадзянскай супольнасці ва Украіне, патрыятызму, імкнення ўкраінскага народа да волі, свабоды і міру. Прарочыя вершы Тараса Шаўчэнкі праз прызму сучаснасці”.


Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

У залі Чаркаскай філармоніі

Чаркашчына – гэта Радзіма Тараса Шаўчэнкі, і тут, на Чарнечай гары недалёка ад Канева, згодна з вершаваным запаветам, былі перапахаваныя ягоныя парэшткі пасля скону. Таму ў Чаркаскай вобласці асабліва ашчадна і клапатліва зберагаюць і шануюць памяць пра класіка. І не дзіва, што помнікі Тарасу Шаўчэнку даўно сталі неад’емнай часткай гарадской прасторы – як у абласным цэнтры, так і ў невялікіх гарадках, якія давялося наведаць. Але найважней тое, што кожны, хто любіць Украіну, шануе паэта і ягоную творчасць глыбока ў душы. І нясе гэтую памяць з мінуўшчыны ў сучаснасць.

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Арганізатары фестывалю і прадстаўнікі замежных дэлегацый на ўездзе ў Каменку

Нездарма ў райцэнтры Каменка якраз насупраць помніка Тарасу Шаўчэнку ўзвялі мемарыял у гонар “Нябеснай сотні”. І падчас урачыстага сходу, калі да пастаментаў абодвух помнікаў былі ўскладзены кветкі, выступоўцы згадвалі: 20-гадовы Сяргей Нігаян, адзін з першых загінулых на Майдане, часта чытаў сваім тварышам на знак падтрымкі менавіта вершы Шаўчэнкі…

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Помнік “Нябеснай сотні”

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Пакуль ідзе ўрачысты сход


Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Выступае адзін з заснавальнікаў фестывалю, дырэктар Чаркаскай абласной тэлерадыёкампаніі Міхаіл Калінічэнка.

Спачатку гэта дзівіць: калі высветляецца, што цытаваць шаўчэнкавы паэтычныя радкі тут можа бадай кожны – ад гарадскога галавы да дзяцей дашкольнага ўзросту. А калі сур’ёзныя, “дарослыя” вершы гучаць з вуснаў 5-гадовай Саламеі - гэта нават не дзівіць, гэта ўражвае!

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Саламея чытае верш Тараса Шаўчэнкі

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Ускладанне кветак да помніка “Нябеснай сотні”

Тут, на цэнтральнай плошчы райцэнтра Каменка, дзе сабраліся госці фестывалю «КОБЗАР ЄДНАЄ УКРАЇНУ», і прагучала пытанне, звернутае да ўсіх: “Які яшчэ народ мае такую кнігу, якая ёсць у кожнай хаце? Такую кнігу, якой стаў “КОБЗАР” Тараса Шаўчэнкі”? Вядома, пытанне было рытарычным, і неадкладнага адказу ніхто не патрабаваў. І тым болей не чакаў. Але яно змусіла задумацца: насамрэч, якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў як нацыю? Якія радкі здольныя натхніць кожнага грамадзяніна краіны? Ці могуць танюткія кніжныя старонкі стаць трывалым мастком паміж мінуўшчынай і будучыняй, якім украінцы бачаць творы Тараса Шаўчэнкі?


Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі пасадзілі дрэва на “Алеі еднасці”

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Даніна павагі Тарасу Шаўчэнку

Першае ж імя, якое прыходзіць у галаву – гэта Паўлюк Багрым, які мог бы стаць “беларускім Тарасам Шаўчэнкам”, аднак назаўжды застаўся аўтарам адзінага вядомага верша "Зайграй, зайграй, хлопча малы...", напісаным у 15-гадовым узросце. Паўлюк Багрым быў практычна аднагодкам Тараса Шаўчэнкі, і ягоны лёс складаўся падобным чынам: гаротнае дзяцінства, рэкрутчына за распаўсюджанне антыпрыгонніцкіх вершаў, працяглая служба ў глыбіні Расіі… І нерастрачаны мастацкі талент, які праявіўся не толькі ў паэзіі: выкаваная ім падсвечнік-жырандоля і да сёння захавалася на малой радзіме Багрыма, у Крошынскім касцёле. Паводле мясцовага падання, менавіта гэтая віртуозна зробленая жырандоля ўратавала некалі касцёл ад разбурэння: знішчыць такую прыгажосць не паднялася рука нават у савецкіх “ваяўнічых атэістаў”, якія хацелі разабраць касцёльныя муры на будматэрыял для мясцовай свінафермы. Касцёл застаўся стаяць, а ў ім захавалася і рукатворная чароўная прыгажосць --зробленыя з ювелірным майстэрствам 33 жаўрукі на каваным жалезным коле. Як памяць пра 3 вучнёўскія сшыткі з вершамі, якія бясследна зніклі падчас арышту юнага паэта, і пра тыя радкі, якім не суджана было даляцець да чытачоў, сучаснікаў і нашчадкаў. Бо пасля крашынскага сялянскага бунту ў 1828 годзе з Паўлюка Багрыма была ўзятая падпіска, што ён «никогда и ни перед кем не смеет произносить или переписывать стихи». Але душа мастака не можа замаўчаць назусім. Таму, вярнуўшыся з рэкрутаў, пастарэлы і знясілены, Багрым замест пяра бярэцца за кавальскі молат, з апошняе моцы імкнучыся выпусціць у вольныя нябёсы сваіх легкакрылых жаўрукоў...



Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?


Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

За дзесятак метраў ад цэнтральнай плошчы ў Каменцы ідзе звычайнае жыццё

«Мог бы славай грымець сярод годных паэтаў Еўропы», – аднайменным вершам адгукнуўся на драматычны лёс Паўлюка Багрыма наш сучаснік Уладзімер Караткевіч. Мог бы, але не склалася – не знайшлося людзей, гатовых выкупіць таленавітага юнака з прыгоннай няволі, паспрыяць ягонай адукацыі - падтрымаць у маладосці, каб старасць вясковага каваля не стала такой самотнай. І такой адчайна балючай, як радкі Уладзіміра Караткевіча:

Край сагнуўся ў спіне,
Край баіцца размовы пра волю,
Край згубіў сваю мову
І матчынай песні напеў…
Нельга верыць у Бога,
Калі ён такое дазволіў.
Цяжка верыць у люд свой,
Калі ён такое сцярпеў.

І няўжо не ўваскрэсне
Забытая родная мова
Не на тое, каб енчыць,
А каб крыкнуць да ўсіх на зямлі:
"Ўстаньце, хлопы, да зброі!
Ліце кроў для вялікай любові,
Каб на гэтай крыві
Небывалыя кветкі ўзраслі!

А можа, гэта якраз тыя самыя радкі, здольныя адбіцца ў кожным беларускім сэрцы? Бо беларусы даўно шукаюць «апосталаў нацыі» у шэрагах творчай інтэлігенцыі, куды менш давяраючы палітыкам, чымсьці паэтам.

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?


Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?


Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?


Госці фестывалю ў музейным комплексе Каменкі


Магчыма, кніга, якая магла б аб’яднаць беларусаў, ужо напісана. Бо ёсць нямала тутэйшых літаратурных імёнаў, якія сёння ведаюць не толькі ў Беларусі – гэта і Васіль Быкаў, які шчыра і без прыкрас распавёў усяму свету пра страшныя падзеі мінулай вайны і той самы Уладзімір Караткевіч, якога лёс у маладосці звёў з Украінай, але не пазбавіў любові да ўласнага роднага кута.

Магчыма, гэткая кніга, здольная заклікаць да адзінага сугучча сэрцы ўсіх беларусаў, яшчэ не напісана. Але зразумець гэта можна толькі тады, калі пачнеш яе шукаць. У кнігарні, у бібліятэцы, у інтэрнэце ці нават у скрутку макулатуры – няважна, дзе! Бо галоўнае – далёка не тое, каб мець яе дома на паліцы: найважней, каб роднае слова гучала ў душы. І тады абавязкова знойдуцца і кніга, і іншыя сімвалы, якія робяць людзей паўнавартаснай нацыяй.

Якая кніга магла б аб’яднаць беларусаў?

Выступае бандурыст Васіль Люты

Алена Сцяпанава

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі