Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?

Віцебск даўно ўжо праславіўся як горад доўгабудаў. Чаго толькі не плануе гарвыканкам штогод! Тут вам і школкі, і дзіцячыя садкі, і паліклінікі, і гінекалагічныя карпусы, і лазнева-аздараўленчы комплекс, і … Прычым шмат якія аб’екты качуюць у планах з года ў год, а некаторыя ўвогуле знікаюць у невядомым накірунку, так і нявыкананыя. Завісаюць жырафамі будаўнічыя краны, гойдае вецер тросы. Людзі чакаюць. Гадамі…

Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?


“Інвестыцыйная праграма горада Віцебска на 2017 г”, зацверджаная гарсаветам, уключае 36 пунктаў. Сярод іх - паліклініка ў мікрараёне Поўдзень 7а. Тройчы, пачынаючы з 2010 года, тут распачыналася будаўніцтва. Сёлета ў студзені старшыня гарсавета Уладзімір Бялевіч бадзёра нас упэўніваў на сустрэчы, што ў гэтым годзе паліклініка будзе дабудаваная, падведзена пад дах, бо выпрасілі на тое грошы ў кітайцаў.

Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?


І сапраўды, прастаяўшы год у нерухомым стане, зноўку запрацавалі краны, цяжка перасоўваючыся па рэйках, заварушыліся будаўнікі, сцены паліклінікі сталі хутка падымацца. У месьцічаў, якім абрыдла па патрэбе матацца паміж амбулаторыяй і паліклінікай №2 аж на Маркаўшчыну, прабудзілася надзея, што нарэшце гэтая мітусня скончыцца.

А мы, віцебскія “шчупакі”, сябры аргкамітэта БХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх” не пакідаем без увагі справы, за якія ўзяліся, каб патрабаваць ад чыноўнікаў выканання іх жа абяцанняў і планаў.

І вось як выглядае паліклініка на “Поўдні 7а 24.05.2017… Стаяць нерухома тры краны жырафамі, праёмы вокнаў і недабудаваныя сьцены прыкрытыя цэлафанам, гэта значыць – будоўля закансерваваная. І гэта значыць, што наступнае ўзнаўленне будоўлі, пазначанае ў інвестыцыйнай праграме пад пунктам 26, адбудзецца .. у якім лахматым годзе?
Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?


І начальнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя Юрый Дзеркач прынародна шчасліва запэўніваў , што менавіта кітайскія грошы дапамогуць завяршыць будаўніцтва гэтай паліклінікі. Дык што, ужо праелі? А, ну так, дэнамінацыя, падскочыўшыя кошты – што вы хочаце?

Дарэчы, на будаўніцтве лазнева-аздараўленчага комлекса амаль тая ж карціна маслам. І ён непадалёку, наўскосак ад паліклінікі…

Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?


Віцебскія ўлады ўжо праелі інвестыцыйныя грошы кітайцаў?


А напрыканцы года, аналізуючы выкананне гадавога плана, бессаромна прызнаюцца: “ План выкананы на 42 адсоткі”.

Пракатвае: ніхто чыноўнікам порку за чарговы правал інвестыцыйнага плана ладзіць не будзе, не ўпершыню - ужо гады з тры запар лічба вышэй не падымаецца. А ўзнагарода чакаецца, урачыстая, з кветкамі і прэміямі. А што там краны над горадам завісаюць, дык няхай сабе. Без іх як бы і Віцебск не Віцебск…

Толькі ж асабліва ў спячку не ўпадайце, спадарства!
P.S. Пункты “Інвестыцыйнай праграмы горада на 2017 год” №№20, 21 “Будаўніцтва чацьвёртай і пятай чэргаў могілак “Копці”…Міласьці просім тых, хто чагосьці чакае ад улады. Так цынічна выглядае запланаванае і рэчаіснасьць.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі