Віцебск кожны год рыхтуецца да “славянкі” каб стварыць свята, але нікога не турбуюць штодзённыя клопаты віцяблян

Віцебск кожны год рыхтуецца да “славянкі” каб стварыць свята, але нікога не турбуюць штодзённыя клопаты віцяблян


Як вы думаеце, дзе знаходзіцца гэта мястэчка, як далёка ад абласнога цэнтра? Госці Віцебска, ды некаторыя віцябляне будуць здіўлены – гэта і ёсць Віцебск, культурная сталіца Беларусі, дзе праходзіць “Славянскі базар”. Дарэчы, дзякуючы гэтаму мерапрыемству цэнтр Віцебска штогод рамантуецца, зачастую пераробліваюць добры асфальт і тратуарную плітку, у чарговы раз пераафарбоўваюць фасады дамоў.

Віцебск кожны год рыхтуецца да “славянкі” каб стварыць свята, але нікога не турбуюць штодзённыя клопаты віцяблян


Гэта было б вельмі добра, каб і крыху далей ад цэнтральных плошчаў добраўпарадкавалі горад. Вуліцы з прыгожымі гучнымі назвамі Віцебская, Кіеўская, Рыжская, Зялёная знаходзяца ўсяго ў двух кіламетрах ад плошчы Перамогі. Вуліцы ёсць, але дарог на іх няма.

Віцебск кожны год рыхтуецца да “славянкі” каб стварыць свята, але нікога не турбуюць штодзённыя клопаты віцяблян


Пасля шматлікіх просьбаў і скаргаў мясцовых жыхароў частку Віцебскай вуліцы засыпалі шчабёнкай, але камяні такія вялікія, што хадзіць па іх немагчыма, асабліва сталым людзям. І як сказала мясцовая жыхарка, што ўсе людзі шукаюць абутак прыгожы, а яны глядзяць, каб было зручна хадзіць па камянях ды брудзе. Пяць год таму тут у чарговы раз абяцалі пакласці асфальт.

Віцебск кожны год рыхтуецца да “славянкі” каб стварыць свята, але нікога не турбуюць штодзённыя клопаты віцяблян


Другая праблема – канавы ля дамоў. Мясцовасць тут нізінная, каб пазбегнуць вады ў хатах падчас дажджу і веснавых павадак павінен быць добры сток. Але канавы зарастаюць, ды і калектар даўно не працуе. А праз пару дзён пасля дажджу на вуліцы ваняе балотам так, што дыхаць цяжка.

Віцебск кожны год рыхтуецца да “славянкі” каб стварыць свята, але нікога не турбуюць штодзённыя клопаты віцяблян


А гэтыя скрыні са смеццем замінаюць не толькі месцічам. Тут побач знаходзіцца дзіцячы сад. Двойчы на дзень дзеці з бацькамі вымушаны праходзіць ля смецця, якое разносіцца ветрам і птушкамі, часцяком, і на тэрыторыю сада. Віцябляне рыхтуюць ліст да мясцовых ўлад, каб, рыхтуючыся да “Славянскага базара”, нарэшце узгадалі і пра іх.

Віцебск кожны год рыхтуецца да “славянкі” каб стварыць свята, але нікога не турбуюць штодзённыя клопаты віцяблян


Алёна Шабуня

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі