«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах

Віцебскія сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў межах чарговай ініцыятывы "Віцебск-горад наш” распачалі кампанію за правільную паркоўку ў горадзе. Улёткі «Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!» размяшчаюцца пад дворнікамі машын, прыпаркаваных на газонах.

«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах


"Віцебск мае ўдвая менш нормы зялёнай зоны. Больш за 345 тысяч жыхароў абласнога цэнтру дыхаюць паветрам, насычаным выхлапнымі газамі. А ўласнікаў машын у Віцебску шмат. Кожны двор застаўлены тымі канямі вельмі шчыльна, раз’ехацца ўранні цяжка, каб каго не "пацалаваць”. А калі ў доме яшчэ месцяцца якія крамы ці службы, то і ўдзень, і ўначы становішча аднолькавае”, - адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Пачалася парковачная кампанія са збору подпісаў за пашырэнне паркоўкі каля абласнога кардыялагічнага цэнтра, што на праспекце Люднікава, дзе паркоўкі ў класічным яе разуменні ўвогуле няма.

«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах


"Хто дзе ўціснуўся, там і прытуліў сваю машыну. Пасля заўвагі адганяюць куды, няёмка пасмяхаюцца, а хто кідае праз плячо: "А куды я вам яе пастаўлю?” альбо нешта выразна крэпкае кшталту "А пайшлі вы!”. Ці што зменіцца ў адміністрацыі кардыялагічнага цэнтра ў стаўленні да наведвальнікаў, у іх кіраўніцтва з гарвыканкама, якія абяцалі яшчэ ў 2005 годзе выправіць становішча з паркоўкай? Ці ўцямяць абыякавыя кіроўцы, што, паркуючы машыну на газоне, наносяць шкоду гораду? Мы пастараемся, каб і адно, і другое дайшло і да кіраўніцтва, і да ўладальнікаў машын”, - падкрэсліла яна.

«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах


«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах


«Ты ж у нас не абалдуй – на газонах не паркуй!»: у Віцебску агітуюць паркавацца па правілах

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі