Марадзёрства

Ёсць у Віцебску адзінае цудоўнае дрэўца, якое пасадзіў невядомы добры чалавек. Міндальнае. Пэўна, пасадзіў у спадзяванні, што выжыве яно ў нашым паўночным горадзе і будзе радаваць сваім красаваннем. Калі два гады таму яно дало першыя кветкі, увесь горад хадзіў на яго любавацца, бо прыгажосьць незвычайная. Для кагосьці стала яно любімым, нават адным з месцаў, куды пачалі вадзіць гасьцей горада. Каб з мілатой пахваліцца: “Вось, а ўнас ёсьць!” І расьце ж у самым цэнтры, насупраць драматычнага тэатра, паблізу Пушкінскай пляцовачкі, помніка, маста.

Марадзёрства


У гэтым годзе вясна прыпазнілася. І калі раней ў першыя травеньскія дні дрэўца ўжо ваўсю квітнела, невялічкае, з раскідзістым веццем, абсыпаным ружовымі кветкамі, то зараз толькі-толькі чаромха выпусьціла свае духмяныя гронкі.

Мы ж з унукамі выправіліся наведаць міндаль…Тое, што мы ўбачылі, увяло ў роспач.Быццам бязрукі цырульнік, што з гарадской танюткай прыгажуні, састрыгшы ёй пасмамі шыкоўную шавялюру, пераўтварыў яе ў няшчаснае стварэнне…Вецці абламаныя, дзе і зрэзаныя, і кветак яшчэ няма. Ружовыя бубкі як слёзы дзе-нідзе сярод лісця… Хто? Навошта?!

Марадзёрства


Пэўна, вам знаёмае пачуццё агіды, болю, бездапаможнасьці, злосьці, калі нехта пачварны ўпотай б’е ліхтары, крадзе ваш ровэр, прышпілены ў чаканні гаспадара, выносіць з хаты каштоўнае вам, забірае на могілках кветкі, ламае і крышыць помнікі, хто падчас якой бяды, калі вы ратуеце жыццё, лезе ў ваш пакінуты дом, хто рыецца на месцах расстрэлаў, выдзірае з чэрапоў залатыя зубы… Яны без твару, гэтыя нелюдзі, без сумлення, без сэрца.

Ніколі не прыжывецца ў іх садзе чаранок міндаля, ніколі не будзе ім шчасьця ад чужога—уся іх пачварнасьць ляжа цяжкім пракляццем на іх пакаленні…

Такія ж і пры ўладзе. Хто прыдумаў дэкрэт №3, хто завальвае эканоміку, хто на вачах у людзей скрадае бюджэтныя грошы, хто, схаваўшыся за каскамі і маскамі, лупіць дубцом маладзёна і пенсіянера без разбору, а хто нават твару не скрывае, а яго ўсё роўна няма: вочы белыя, зданёвыя, пашчы ашчэраныя… Нелюдзі сярод людзей… Марадзёры!

Марадзёрства


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі