Подпіс пад зваротам - тэст на грамадскую сталасць

У сябраў аргкамітэта БХД Віцебска - вялікі станоўчы досвед па збору подпісаў за вырашэнні розных гарадзкіх праблем. Збіраюцца яны па-рознаму: па кватэрах, падчас якога народнага схода, на вуліцы сярод мінакоў. Апошні - самы цікавы. Адразу бачна, што за чалавек перад табой.

Подпіс пад зваротам - тэст на грамадскую сталасць


Вось і зараз, калі мы распачалі новую кампанію ў межах ініцыятывы “Віцебск - горад наш” па вырашэнні праблемы паркоўкі ля Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра на праспекце Люднікава, сустрэліся нам самыя розныя людзі. Кожнаму тлумачым, чаму да яго “чэпімся”, паказваем тэкст звароту, просім падтрымаць.

- Так, канешне, паркоўка тут вельмі патрэбна, давайце падпішу!
- Дзякуй вам вялікі! Люда, і ты падпісвай!
- А-а, гэта вы, пэўна з БХД? Ну, вам падпішу, добрыя справы робіце!
- Не-не, я спяшаюся!
- Ну, я ня ведаю, я тут выпадкова, паблізу не жыву..
- “….”- гэтыя моўчкі, нахіліўшы галовы, хаваючы вочы, паспяшаючы хаду, абмінаюць нас як якую перашкоду.
- А ведаеце, так ужо ўсё абрыдла, ужо так дастала, што гатоў якую дубіну ўзяць ды гнаць нашых чыноўнікаў з гораду! – і пачынае чалавек доўга сварыцца і жаліцца на жыццё. Бывае, подпіс паставіць, а бывае, выкажацца, махне рукой “нічога не дапаможа!” і пойдзе далей, знэрваваны, расчараваны, пакрыўджаны на ўсё і ўсіх.
- Давайце падпішу, а яшчэ добра б было, каб вы….
- Звярніцеся да галоўурача. Я тут працую, дык што, я буду нешта вам падпісваць супраць яго, каб ён мой подпіс убачыў, а потым звольніў? (у шапцы звароту першы адрасат – галоўны ўрач цэнтра).

Зразумела, кожны з іх мае права падпісаць ці не. Мы не настойваем. Але ўжо бачна, хто ёсьць хто. Па кватэрах падпісваюцца больш ахвотна, амаль ніхто не адмаўляецца, бо сведкі - толькі сцены ўласнага дому. А вось на вуліцы …

Подпіс пад зваротам - тэст на грамадскую сталасць


Дзякуем усім, хто падпісваецца. З кімсьці і паразмаўляем, калі жадаюць. Хтосьці просіць падпісны аркуш і прапануе дапамогу - гэта самае каштоўнае! У кагосьці хата з краю, і ты ведаеш: пройдзе міма чужой праблемы, нават міма сваёй, неяк прыстасуецца, зарыецца глыбей у багну бязрадаснага прыгнечанага жыцця. Ды толькі ўцяміць, што ўсё залежыць ад нас: у якіх умовах жывем, хто камандуе, калі адбудуцца перамены, чым дыхаем і якую ваду п’ем, як лякуемся, што пакінем нашчадкам, чым і кім ёсьць самі.

Подпіс пад зваротам - тэст на грамадскую сталасць


Подпіс пад зваротам - тэст на грамадскую сталасць


Подпіс пад зваротам - тэст на грамадскую сталасць


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі