Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць

Па просьбе наведвальнікаў і хворых Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра, што на праспекце Люднікава, сябры аргкамітэта БХД, ініцыятары кампаніі “Віцебск –горад наш”, распачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам да гарадскога чынавенства зрабіць тут прыстойную паркоўку.

Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць


Кожны дзень да цэнтра прыязджаюць і паркуюцца, дзе толькі дазволіць фантазія, кіроўцы аўтамабіляў. У кожнага з іх свая праблема: хто хварэе і прыязджае сюды на дзённы стацыянар, хто прывозіць хворых родных, хто іх наведвае. Уздоўж праспекта, вакол агароджы цэнтра, на зяленым лужку, які ўжо пераўтвараецца пад бясконцымі дажджамі ў вялікую лужыну, - аўтамабілі розных марак, колеру, размеру. Штодня ад 50 да 70.

Між тым, існуюць нормы парковак каля бальніц, паліклінік. Яны ўжо даўно састарэлі, паколькі прадугледжваюць 4-6 месцаў на 100 коек. А каля кардыялагічнага цэнтра на два аддзяленні на 120 месцаў, дзённы стацыянар і паліклініку няма ўвогуле ніводнага. Ці можна назваць паркоўкай дарожку, што агінае цэнтр?

Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць


Дарэчы, даведаліся мы, што адзін добры чалавек яшчэ аж у 2005 годзе ўздымаў гэтую праблему і звяртаўся ў Віцебскі гарвыканкам. Той даручыў аддзелу архітэктуры адказаць рупліўцу . Была даволі доўгая перапіска, і нарэшце прыйшоў адказ за подпісам У.У. Кірылава, начальніка ўпраўлення:

”Ваше обращение о стоянке автотранспорта в районе кардиологической больницы рассмотрено управлением архитектуры и градостроительства облисполкома и руководством областного территориального медицинского объединения «Кардиология» с выездом на место. Установлено, что изложенные факты имеют место. …ОТМО «Кардиология» поручено …рассмотреть совместно с Витебским горисполкомом вопрос организации парковки автотранспорта вблизи пр.Людникова.”

Дзе ўжо той Кірылаў, галоўны архітэктар Б.У. Лядэнка? Ужо “Кардыялогія” і назву памяняла. З тых часоў шмат вады збегла, а воз праблема як быў, так і застаўся, толькі больш загружаны…

Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць


Не ўпершыню віцябляне сутыкаюцца з падобным. Гадамі не будуюцца даўно планаваныя неабходныя гораду паліклінікі, дзіцячыя сады і школы, бані. Некаторыя аб’екты пазначацца ў планах ды й некуды знікнуць. Маўляў, няма грошаў. Затое аблвыканкам не забывае залазіць ў кішэні падаткаплацельшчыкаў. Ні ў кога дазволу не пытаюць, каб набыць нейкую куханьку ці мэблевы гарнітур для няўцямных патрэб, абвесціць тэндэр на рамонт добрых кабінетаў па-за плана, разгарнуць цэлую кампанію па вышуку “дармаедаў”, асвятліць чарговую высотку, забываючыся пра цёмныя ў начны час двары мікрараёнаў.

Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць


Затое каля прыватных гандлёвых цэнтраў паркоўкі займаюць значныя плошчы. Гэта абавязковая ўмова. Дык а самі рознага кшталту і вагі чыноўнікі ці адпавядаюць якім умовам, што суадносяцца з пасадамі слуг народа?

Вось і прыходзіцца зноўку ўзбройвацца нам паперай ды асадкай, каб нагадаць пра даўно абяцанае віцебскім функцыянерам.

Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць


Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць


Галоўная зброя - папера, асадка, неабыякавасьць


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі