Ірына Касцевіч, “працаўладкоўваючы кожнага”, чамусьці Віцебск абмінула

Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч адрапартавала, што даручэнне прэзідэнта працаўладкаваць усіх беспрацоўных да 1 траўня выканана. Пачуўшы такую казачную навіну 3 траўня пабегла ў дзяржаўную службу занятасці насельніцтва, што ў Віцебску.

Ірына Касцевіч, “працаўладкоўваючы кожнага”, чамусьці Віцебск абмінула


Па дарозе ўяўляла, як прыйду да спецыяліста, распавяду аб сваіх дыпломах, аб жаданні працаваць па спецыяльнасці, а яна мне пачне прапаноўваць па чарзе так хаця бы тры-чатыры вакансіі. А я разгублюся ад такога выбара, бо адно другога лепей і каб не памыліцца буду цягнуць паперкі з надпісамі.

Пакуль марыла – апынулася ў фае цэнтра занятасці. Ля стэндаў стаяла па некалькі чалавек, вывучаючых інфармацыю. Длінны калідор быў заапоўнены людзьмі. Каля 30 мужчын і жанчын рознага ўзросту хацеліі трапіць у кабінет №4 каб стаць на ўлік як беспрацоўныя. Пакуль я вызначала, хто апошні, за мной чарга павялічылася яшчэ на 7 чалавек. Хвілін праз пяць даведалася: перада мной у чарзе не толькі тыя, хто сядзяць-стаяць на карыдоры, а іх значна больш, бо некаторыя, занялі чаргу і пайшлі па сваіх справах на гадзіну-другую.

Ірына Касцевіч, “працаўладкоўваючы кожнага”, чамусьці Віцебск абмінула


Хлопец гадоў 20 не спадзяваўся тут знайсці працу: трэба стаць на ўлік, каб не лічылі дармаедам. Мужчына гадоў каля 50-ці пагадзіўся бы на любую працу, дзе будуць плаціць, але перавагу аддаў бы будаўніцтву. Падыйшла жанчына, гадоў так за 45, – яна ведае, што знайсці працу ёй тут не дапамогуць, бо яе проста ў Віцебску няма,трэба стаць на ўлік: дапамога па беспрацоўі маленькая, але хаця б за тэлефон заплаціць будзе чым, ды і пазбегне плацяжу “дармаеда”.

Праз паўгадзіны было зразумела, што сёння на прыём трапіць не ўдасца, чаргу трэба займаць зранку. Дамовіліся, што заўтра, хто прыйдзе раней, займае чаргу на ўсіх.

Мая знаёмая на ўліку ў цэнтры занятасці стаіць амаль год. Па адукацыі бухгалтар, мае стаж каля 20 год па спецыяльнасці. За гэты час абіла парогі амаль кожнай арганізацыі, шукаючы працу, і ўсюды ёй адказваюць, што свабодных месцаў няма, а калі даведваюца, што ёй 47 гадоў, то кажуць, што яна ўжо старая і такія ім не трэба. Хаця да пенсіі ёй трэба працаваць 11 год.

Ірына Касцевіч, як так можна брахаць? На каго разлічана ваша заява аб працаўладкаванні “кожнага”?

Ірына Касцевіч, “працаўладкоўваючы кожнага”, чамусьці Віцебск абмінула


Алёна Шабуня

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі