У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду

Прыходзіць да найстарэйшага віцебскага актывіста і распаўсюдніка незалежных СМІ па важных датах ужо стала традыцыяй для віцебскіх БАЖаўцаў. Летась журналісты падарылі Барысу Хамайду знакавы фотаздымак 25-гадовай даўніны — таго часу, калі Барыс Ханонавіч заснаваў газету “Выбар” — адно з першых дэмакратычных выданняў Віцебшчыны.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду


“Выбар” з’явіўся ў Віцебску ў 1990-м годзе. За рэгістрацыю газеты заснавальнік заплаціў уласныя грошы — 2 тысячы рублёў, заробленыя ім на Поўначы. Праз некалькі гадоў Барыс Ханонавіч заняў пасаду рэдактара, газета асвятляла важныя тэмы, у тым ліку і палітычныя. У 1994 годзе Міністэрства інфармацыі на фармальнай падставе анулявала пасведчанне аб рэгістрацыі, пасля чаго выданне пачало выходзіць нерэгулярна, бо друкавалася ў напаўпадпольных умовах. Апошні нумар выйшаў у 2005 годзе. Але “Выбар” віцябляне памятаюць дагэтуль.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду


Пра няпростую гісторыю гэтага выданняі незвычайны лёс яго рэдактара БАЖаўцы Алена Сцяпанава і Аляксандар Зянкоў знялі дакументальны фільм “Выбар Барыса Хамайды”, прэзентаваны летась у Віцебску, Полацку і Оршы. Паказы фільма праходзілі разам з дэманстрацыяй фотавыставы, падрыхтаванай з архіўных здымкаў, якія зрабілі віцебскія фатографы ў розныя гады. Сёлета Барысу Хамайду падарылі свае працы яшчэ трое аўтараў — удзельнікаў фотавыставы. У кожным фотасюжэце галоўны герой — віцебскі выдавец і распаўсюднік, ды пазнавальны краявід: плошча Свабоды і “працоўнае месца” Барыса Хамайды — столік з незалежнымі выданнямі пад бел-чырвона-белым парасонам каля так званага “сіняга дома”, дома № 28 па вуліцы Леніна.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду


Апрача здымкаў, распаўсюднік атрымаў ад віцебскіх БАЖаўцаў вялікі нататнік. Гэта сімвалічны падарунак, бо журналісты ўжо даўно ўгаворваюць спадара Хамайду запісаць свае ўспаміны пра першыя гады беларускай незалежнасці.

У гонар Сусветнага дня свабоды прэсы Барыс Ханонавіч атрымаў ад віцебскіх БАЖаўцаў і паштоўкі з пажаданнямі. Гэта незвычайныя паштоўкі, зробленыя журналістамі для сваіх жа калег. Пра тое, як з’явілася гэтая ідэя, распавяла кіраўніца віцебскай філіі ГА “БАЖ” Алена Сцяпанава:

“Усё пачалося з сумнага: мы шукалі паштоўкі, каб даслаць іх нашым калегам, пакараным арыштамі паводле падзеў 25 і 26 сакавіка. І тут высветлілася, што набыць паштоўкі з нейкімі натхняльнымі выявамі проста немагчыма! Такіх няма ў продажы. Нават знайсці выявы краявідаў Віцебска аказалася праблемай, не кажучы ўжо пра змястоўныя подпісы. Таму давялося купляць паштоўкі з нейкімі нейтральнымі малюнкамі — птушкамі, кветкамі, або шукаць даўнія сувенірныя паштоўкі ў сябе дома… Калі нашы калегі выйшлі з ІЧУ пасля арыштаў, то казалі пра тое, што атрымаць паштоўку са словамі падтрымкі — дужа прыемна. Тут мы і вырашылі: зробім сабе паштоўкі самі! Але няхай яны будуць не пра арышты, ціск і несправядлівасць, а пра нашу журналісцкую салідарнасць”.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду


БАЖаўцы абвясцілі збор адпаведных фотаздымкаў і слоганаў для паштовак. І напрацягу двух тыдняў назбіралася вялікая “калекцыя пажаданняў”, у тым ліку і вершаваных. А выявы для паштовак у асноўным прапанавалі віцебскія фотажурналісты Ігар Мацьвееў і Юрый Шэпелеў. Увасобіць ідэю ў жыццё дапамагла Вольга Цімашэнка, дырэктарка фотастудыі “Колер”, з дапамогай якога віцебскія БАЖаўцы ажыццявілі ўжо не адзін візуальны праект.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду


Цяпер у віцебскіх журналістаў ёсць уласныя паштоўкі, якія ў Сусветны дзень свабоды прэсы яны даслалі калегам у іншыя гарады.

У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду



У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду


У Віцебску выдалі паштоўкі да Сусветнага дня свабоды прэсы і першым павіншавалі распаўсюдніка незалежных СМІ Барыса Хамайду


baj.by

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі