Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым

Інцыдэнт здарыўся 27-га сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, дзе суддзя Іна Грабоўская мусіла разбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць пасяджэнне ў сваім кабінеце, а таму нікога на разгляд не пусціць. У калідоры засталіся больш за 10 чалавек, ахвотных трапіць на разгляд, і яны пачалі адстойваць сваё законнае права трапіць на працэс.

Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым

Канстанцін Мардзвінцаў


Аднак міліцыянты канвою, які суправаджаў спадара Мардзвінцава, літаральна выштурхнуў журналістку Алену Шабуню з кабінета суддзі. Той, хто гэта зрабіў, адмовіўся назваць сваё прозвішча і пасаду. На працэс над журналістам змаглі трапіць усяго два чалавекі — тыя, каго спадар Мардзвінцаў паспеў заўважыць у калідоры, і потым хадайнічаў пра іх персанальную прысутнасць. Тым часам віцебская актывістка, праваабаронца Ірына Трацякова паскардзілася старшыні суда Алене Папковай на незаконныя дзеянні і некалькі разоў патрабавала, каб суддзя Іна Грабоўская дазволіла прысутнічаць усім ахвотным.

“У кабінеце было чатыры вольных крэслы, а побач з кабінетам — вольная судовая зала. Аднак суддзя Іна Грабоўская нізавошта не пагадзілася ні запрасіць людзей у свой кабінет, ні перайсці ў іншае памяшканне. Працэс быў хуткі: Канстанцін Мардзвінцаў сказаў, што ён — журналіст фрылансер, і што хацеў паведаміць пра акцыю 26-га сакавіка на сайце dyjalog.info і ў сацыяльных сетках. Суддзя запыталася: “А хіба вы маеце на гэта права?”

Кастусь пачаў тлумачыць суддзі пра канстытуцыйныя правы, тая не пагадзілася. І на падставе аператыўных відэазапісаў зрабіла выснову пра тое, што журналіст быў удзельнікам несанкцыянаванай акцыі. Хаця на відэазапісах было відаць, што ён не скандуе лозунгаў, не мае транспарантаў і толькі фатаграфуе”, — распавяла журналістка Алена Сцяпанава, якой удалося трапіць у кабінет суддзі, бо пра гэта хадайнічаў Мардзвінцаў.

Праваабаронца Ірына Трацякова падала скаргу старшыні Віцебскага абласнога суда Мікалаю Хамічонку на незаконныя дзеянні суддзі Грабоўскай. Яна падкрэсліла, што спрабавала перадухіліць парушэнне заканадаўства:

“Працэс праходзіў у кабінеце суддзі, зачыненым знутры на замок. Заставалася адно: заявіць пра сваю прысутнасць, і я гаварыла з суддзёй цераз зачыненыя дзверы. Скончылася тым, што дзверы адчыніліся, супрацоўнік у форме мяне адштурхнуў, і яшчэ трое міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў калідоры, літаральна за ногі-рукі адцягнулі мяне ад кабінета. Таму ў сваёй скарзе я прашу даць прававую ацэнку дзеянням суддзі Грабоўскай і старшыні Кастрычніцкага райсуда Папковай, якая праігнаравала сітуацыю. Таксама прашу патлумачыць суддзям, што толькі яны маюць права распараджацца ў будынку суду, а не міліцэйскі канвой, які суправаджае затрыманых. І патрабую, каб вінаватыя былі пакараныя”.

За зачыненымі дзвярыма было агучана судовае рашэнне: пакараць Канстанціна Мардзвінцава арыштам на тэрмін 15 сутак. Такі ж самы тэрмін арышту прысуджаны віцебскаму БАЖаўцу Леаніду Свеціку (суддзя Таццяна Жураўкова) — за памкненне асвятляць акцыі 25 і 26 сакавіка. 10 сутак арышту атрымаў незалежны журналіст з Оршы Арцём Сізінцаў (суддзя Валянціна Міхасёва), які быў затрыманы ў Віцебску 25-га сакавіка, і яшчэ да суда мусіў правесці амаль двое сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым



Віцебскія БАЖаўцы імкнуцца падтрымаць зняволеных: адпраўляююць у ІЧУ паштоўкі і збіраюць перадачы, у тым ліку кнігі і свежую прэсу.

Паштоўкі да калег накіраваў і праваабаронца, сябар ГА “БАЖ” Павел Левінаў, які таксама быў затрыманы 26-га сакавіка. Пасля затрымання ў яго падняўся ціск, і з ІЧУ яго забрала хуткая дапамога. Цяпер ён знаходзіцца ў кардыялагічным шпіталі, але і там дапамагае складаць скаргі ў суды.

Віцебскія журналісты і актывісты абураныя закрытым судом над сябрам ГА “БАЖ” Канстанцінам Мардзвінцавым



Да акцыі падтрымкі далучыліся журналісты і актывісты з Гарадка, Оршы і Полацку. Калегі з гэтых рэгіёнаў таксама трапілі пад судовы пераслед за асвятленне масавых акцый. Пасля “Марша недармаедаў”, які адбыўся ў Оршы 12 сакавіка, на 13 сутак быў асуджаны сябар ГА “БАЖ”, рэдактар незалежнага сайта orshatut.by Віктар Андрэеў, позву ў суд з той самай нагоды чакае рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак. 24-га сакавіка, напярэдадні Дня Волі быў на трое сутак затрыманы і прысуджаны да штрафу памерам у 20 базавых велічынь полацкі БАЖавец Віктар Стукаў.

baj.by

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі