Плюс адзін

30 сакавіка выбраліся наведаць праваабаронца Паўла Левінава, які пасля затрымання на плошчы 26 сакавіка трапіў у кардыялагічнае аддзяленне 1-й гарадской клінічнай бальніцы Віцебска. Бальніца ў народзе да сёй пары называецца будтрэстаўскай. Трапіць сюды лічылася шчасьцем: добрыя палаты, высокапрафесійныя дактары, смачная ежа. З 90-х мінулага стагоддзя шмат што тут змянілася, і не ў лепшы бок.

Плюс адзін


Зразумела, я не магла хадзіць па аддзяленням, зазіраць у палаты, размаўляць з пацыентамі. Але ўражанняў з палаты №305 аддзялення кардыялогіі хапіла, каб зноўку нядобрым словам узгадаць нашых чынуш ад медыцыны.

Медперсанал цудоўны - гэта ў адзін голас сказалі і Павел, і яго чатыры суседы.

Плюс адзін


У палаце №305 вокны новыя. А вось сцены, падлога, прыбіральня ў калідоры ў неахайным выглядзе: шпалеры, пэўна, з тых далёкіх шчаслівых для бальніцы гадоў: брыдка жоўтыя, шмаццём звісаючыя са сцен, лінолеум на падлозе ў дзірках і плямах, закураная ці то перагарэлая лямпа над дзвярыма, у прыбіральні зачыніцца немагчыма, бачок без крышкі, як заўсёды ў медустановах Віцебска (глядзіце самі на здымках).

Плюс адзін


Як жа тут не ўзгадаць клопат пра сябе, любімых, што з асаблівай асалодай дэманструюць чыноўнікі гар-і аблвыканкамаў: то ім добрыя дзверы не падабаюцца ў кабінетах - трэба мяняць, то ім куханьку падавай перламутравага колеру, то сайт абнавіць, то машыну новую адрамантаваць ці чарговую набыць. І ўсё за кошт гарадскога бюджэту, за грошы падаткаплацельшчыкаў. І пасля гэтага яны яшчэ будуць забараняць нам кавырацца пальцам ў носе!?

Указ №535, прыняты яшчэ ў лахматым годзе росквіту праўлення Лукашэнкі, тлумачыць: забеспячэнне высокіх слуг народа кватэрамі, мэбляй (па жаданню часовага ўладальніка - на выбар), імпартнымі машынамі - усё гэта для спрыяння лепшай працы на карысьць. Каму? Ім жа. Бо ўсё, што назіраем, сведчыць: ніяк не спраўляюцца слугі народа са сваімі задачамі. Вунь колькі народу на вуліцы і плошчы павыходзіла: усе крычаць, незадаволеныя, раззлаваныя.

Дык умовы працы дактароў клінічнай бальніцы №1 не ідуць ні ў якае параўнанне з умовамі працы заўладутрымаючыхся рукамінагамізубамі! А працуюць! Якасна, з душой! І людзей на ногі падымаюць.

І гэта таксама выводзіць людзей на вуліцы. Плюс адзін, каб вам, непаважаныя чынушы, было больш ясна.

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі