Падобныя слугі народу не патрэбны!

Адчыніўшы дзверы амбулаторыі для дарослых ў мікрараёне Білева Віцебска, чыноўнікі бадзёра пацёрлі рукі, шчасліва ўздыхнулі і адрапартаваліся. Мы, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх”, таксама: ну, хоць нешта, хоць нейкая палёгка людзям будзе - 9 участкаў перавялі, зараз паліклініка №3 пазбавіцца вялічэзных чэргаў. Змірыліся людзі, што абяцаны з 2010 году паліклінічны комплекс у Білева нават з планаў горада знік, парадаваліся хаця б амбулаторыі.

Падобныя слугі народу не патрэбны!


Ага. Ня тут-та было! Перш чым білеўцу патрапіць да тэрапеўта, ён павінен ехаць у паліклініку і ўзяць картку (абяцалі, што карткі будуць у амбулаторыі), можаш нават сабе яе пакінуць(?). Талончык да доктара замовіш па інтэрнэту. Прыйшоўшы з карткай да доктара, ты павінен падумаць, чым і як дыхаць будзеш, бо ў амбулаторыі паветра сканчваецца перад уваходам. Каб упусціць яго ў памяшканне пры любым надвор’і, вымушаны дактары адчыняць вокны і ў калідоры, і ў кабінетах. Іншай вентыляцыі не прадугледжана. Што пры гэтым адбываецца, зразумела. Скрызнякі хваробу не праганяюць - дадаюць.

Прызначаныя аналізы, насупярак абяцанням начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрыя Дзеркача, білевец павінен здаваць у той жа паліклініцы №3, туды ж бегчы па адказ. А ў амбулаторыі ёсьць працэдурны кабінет, толькі яго няма, такая калізія. Хлусіць у сваім адказе Уладзімір Бялевіч, старшыня Віцебскага гарсавета, на нашае пытанне, калі ж запрацуе той кабінет. Працуе… на паперы. Абяцалася, што тут у пацыента аналізы возьмуць, цягам 2-3-х гадзін яны будуць дастаўленыя ў лабараторыю, а адтуль ужо адказ патрапіць да твайго доктара ў Білева. Як бы не так!

Трэба браць бальнічны? Цягніся зноўку ў паліклініку №3, там стаў пячатку.
Дык што гэта такое?

А яшчэ ж запланаваны дзіцячы медыцынскі офіс. Абяцалі адчыніць яго яшчэ ў снежні 2016 г., перанеслі на снежань 2017. Але калі ён будзе такім жа, то лепш не трэба! Ну не трэба так здзеквацца над людзьмі, спадары дзеркачы- цітовічы-бялевічы-мікалайкіны! Ды й увогуле - прэч з пасад! Падобныя слугі народу не патрэбны!

Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі