У Віцебску прайшла вечарына памяці Андрэя Зязюлі -– ксяндза, паэта і заснавальніка БХД

“Андрэй Зязюля паклікаў мяне да беларушчыны”, - прызнаўся малады чалавек Павел на вечарыне, прысвечанай лёсу і творчасці паэта, ксяндза Алеся Астрамовіча (псеўданім – Андрэй Зязюля; 1878-1921), які стаяў ля вытокаў адраджэння самасвядомасці беларусаў, ля вытокаў БХД.

У Віцебску прайшла вечарына памяці Андрэя Зязюлі -– ксяндза, паэта і заснавальніка БХД


Вечарына прайшла 11 сакавіка ў кавярні касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Камерная, утульная, духоўная атмасфера створаная была пісьменнікам Францам Сіўко, які вечарыну падрыхтаваў і вёў.

У Віцебску прайшла вечарына памяці Андрэя Зязюлі -– ксяндза, паэта і заснавальніка БХД


Выступоўцы вельмі эмацыйна і натхнёна чыталі вершы і паэта, і свае: Наталля Плешчанка, Анэля Зайцава, Аляксандра Лятас ды іншыя. Спявалі пад гітару маладзенькага музыкі Арцёма Калугіна. Напрыканцы вечарыны ўзяў слова пробашч касцёлу ксёндз Андрэй, які падкрэсліў, што мова, культура, вера –гэта адно цэлае. І калі ў краіне няма памяці, то ў той краіне няма будучыні.

У Віцебску прайшла вечарына памяці Андрэя Зязюлі -– ксяндза, паэта і заснавальніка БХД


Як сучасна гучыць сёння зварот Андрэя Зязюлі да тых, хто прыніжаў беларускі народ сто год таму, хто здзекваецца з яго і цяпер, праз 100 гадоў…

За што?
Ці не за тое, дзеці ночы,
Вы страшны гоман паднялі,
Што праўда ўсім вам коле ў вочы,
Што праўду вы запрадалі?..
Не выклікайце ж воўка зь лесу,
Ня шырце фальшу між людзей,
Бо прыйдзе час сарваць завесу
І ўбачыць сьвет ваш подлы дзей.
Абсядзьце ж, лепей не чапайце
Спакойнай працы грамадзкой,
І ямы рыць не пачынайце,
Бо самі будзеце у ёй!

У Віцебску прайшла вечарына памяці Андрэя Зязюлі -– ксяндза, паэта і заснавальніка БХД


У Віцебску прайшла вечарына памяці Андрэя Зязюлі -– ксяндза, паэта і заснавальніка БХД

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі