Конкурс завершаны. Але сапраўднае Каханне – вечнае!

Віцебская філія ГА " БАЖ” віншуе ўсіх з надыходам вясны і абвяшчае доўгачаканыя вынікі літаратурнага конкурсу, удзельнікам якога было прапанавана падзяліцца гісторыямі пра сваё каханне.

Конкурс  завершаны. Але сапраўднае Каханне – вечнае!

Конкурс праводзіўся ў рамках “Эстафеты добрых спраў”, заснаваны “Беларускай асацыяцыяй журналістаў”. Бо гэта ці не самая добрая справа ў свеце – расказаць блізкаму чалавеку пра свае светлыя, узнёслыя пачуцці. Падзякаваць за ўзаемнасць, за падтрымку, за самыя шчаслівыя хвіліны, праведзеныя разам. Каб у вашай “палавінкі” за спіной выраслі крылы, здольныя ўзнесці вас абодвух.

Журы ў складзе васьмі сябраў Віцебскай філіі ГА “БАЖ”, якія пагадзіліся ацаніць творы канкурсантаў, апынуліся перад вельмі складанай задачай: ім трэба было выбраць са мноства шчырых аповедаў самыя жыццёвыя і, адначасова, самыя кранальныя, самыя лірычныя і самыя натхняльныя для іншых. Паводле гэтых крытэрыяў, у “лонг-ліст” конкурсу былі адабраныя творы шасці ўдзельнікаў:

1. Наталля Дагіль, вершы “Чорныя вочы”, “Жду”
2. Алена Іванеева, апавяданне “Дзевяты год мы шчаслівыя разам, і дзякуем лёс за своечасова пачаты рамонт”;
3. Валерый Каваленка, верш “З Днём закаханых - усіх жанчын!” ;
4. Ганна Калугіна, апавяданне “Каханне жыве паўсюль!”
5. Вольга Цімашэнка, казка “Прыпавесць пра каханне, якое жыве не толькі тры гады”
6. Станіслава Цярэнцьева, эсэ “Каханаму”

У склад журы увайшлі людзі з рознабаковымі інтарэсамі і прафесійным досведам - супрацоўнікі радыё і тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў і газет. Пераважная большасць з іх мае досвед літаратурнай працы – ад напісання сцэнараў і складання вершаў да ўкладання кніг. Аднак, каб падысці да адбору больш адказна, “на дапамогу” БАЖаўцы запрасілі вядомую віцебскую паэтку Людмілу Сіманёнак, якая зьяўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Падчас супольнай працы журы было прыемна здзіўлена тым, што амаль палова ўдзельнікаў падала на конкурс творы на роднай мове. І што многія аўтары спрабавалі выказаць свае думкі ў форме даволі складаных і нетрадыцыйных літаратурных жанраў – напрыклад, эсэ, казка, нарыс. Недаўменне ў чальцоў журы выклікала хіба тое, што ў конкурсе наважыліся ўдзельнічаць пераважна жынчыны. І яны не пашкадавалі добрых словаў для тых, каго лічаць самымі цудоўнымі людзьмі ў свеце!

Паводле ўмоваў конкурсу, найлепшыя, з кропкі гледжання журы, літаратурныя творы ўжо былі надрукаваныя на нашым сайце да Дня святога Валянціна і да 23 лютага. З нагоды 8-га сакавіка прапануем увазе чытачоў яшчэ некалькі вершаў і апавяданняў, дасланых на конкурс.

Конкурс  завершаны. Але сапраўднае Каханне – вечнае!


Чорныя вочы
Наталля Дагіль
Я моцна заплюшчу вочы
і дзяўчынкаю пабягу.
Сёння дзень не рабочы,
Сёння я проста жыву.

Вазьму заплечную клунку,
Вазьму аловак з сабой,
Прэч усе дрэнныя думкі!
Я зараз ты, ты зараз мой.

Вачыма чорнымі ў самае сэрца
Глядзіш з любоўю і дабрынёй.
Зімой з табою так лёгка сагрэцца!
А летам лятаць, бы птушка, з табой!

Зараз адно толькі
Мне ў галаву ідзе.
Ты адкажы мне: колькі,
Колькі каханне жыве?

Колькі моцы для прабачэння,
Колькі свету і веры ў любоў?
Вось бываюць такія здарэнні,
Калі шчасце прыходзіць зноў?

Але трохі мацней за тое,
Што некалі ў нас было…
Прабачай за ўсё дурное,
Не варта рушыць яго!

Зараз я проста шчаслівая,
Што іду побач з табой.
І каханне гуляе парывамі,
Нібы заўсёды ты толькі мой.

Жду
Наталья Дагиль
Я рождена похожей
На своего отца.
Родилась в день непогожий.
Но кто-то ждал у крыльца.
Я родилась счастливой,
В большой и чистой любви,
И от того красиво
Глаза сияли мои.
Я родилась прозрачной,
С верой в надежду мою.
Сначала буду невзрачной,
Ну а потом запою.
Голосом Анны Герман
Я тебя позову.
Ты мой любимый, верный,
Я тебя с детства жду.

Конкурс  завершаны. Але сапраўднае Каханне – вечнае!



Притча о любви, которая живет не только три года
Ольга Тимошенко

В одном современном городе, в одной замечательной семье подрастали три брата. Статные красавцы занимались спортом, изучали языки и хорошо учились в школе. От родителей им достались не только ум и красота, но и Гордость человеческая да желания Свободы. Пророчила Молва им великий успех, а Судьба обещала каждому повстречать ту самую, настоящую любовь.


Старший сын Антон выбрал дорогу ученого и стал философом. С ростом степеней его учености росла и его Гордость за себя и за свои успехи, которая не позволяла ему отчетливо видеть достоинства других. А чувство Свободы превратилось в любовь к одиночеству. Потихоньку увядала и его красота, обветшал гардероб. Ту самую, обещанную Судьбой, он так и не встретил, а на мелочи не разменивался.

Но вот однажды, ранней-ранней весной, в день, когда птицы находят себе пару, а именно 14 февраля, к ним на кафедру пришла молодая аспирантка: красивая, умная, да еще и добрейшей души человек. И Антон Петрович пропал: вечером, придя домой, он понял, что влюблен, что чувство такое и впрямь существует, это не миф, оно реально, ибо теперь о предмете своего обожания он думал ежеминутно. Цветы на подоконнике у него зацвели, сам он расправил плечи, надел новый костюм и пошел на кафедру с четкой целью ученого: завоевать любимую женщину. Задачи поставил конкретные: показать себя во всей красе, вывести формулу любви и внедрить ее в объект своего обожания. И инструментов для этого у Антона Петровича было предостаточно из арсенала философии и классической литературы: начал с шутливой дидактической поэмы Овидия «Наука любви», где все так верно подмечено, разбудил страсть с книгой о первой люблю в Античности «Дафнис и Хлоя», вспомнил, что Обломов вовсе не лентяй, а просто несчастный влюбленный, и даже осилил «Лолиту» Набокова. Ведь говорят, что она о любви. «О пороке вернее», – решил наш философ, но не на минуту не пожалел о потраченном времени: слог автора, его душевные порывы стать лучше и прирожденная аристократичность милы любому философу.


И стратегия влюбленного ученого сработала. Его Идеальная женщина совсем скоро была влюблена, у нее дома также зацвели цветы (даже те, что никогда не расцветали и не должны были), сама она преобразилась и, бывало, без причины плакала. Да только не включил в свою формулу любви Антон Петрович изучить и принять во внимание личность своей возлюбленной, а у нее была своя Гордость и понятие о Свободе свое, к тому же она была таким же ученым-теоретиком, как и сам наш философ. Оба решили, что «лучший роман тот, что не состоялся», пережили чувство за год, может кто-то из них напишет об этом диссертацию, а может и нет.

Второй брат Борис стал бизнесменом. Жил в ногу со временем, везде спешил и нигде не успевал. Гордился своим трехэтажным домом, вернее трехэтажной постройкой. В четвертом своем браке видел Свободу выбора: увидел, понравилась, женился, родил ребенка, надоела, развелся. К сожалению, жены почему-то доставались сплошь меркантильные, которым только и нужны были меха и машины. И тут на очередном бизнес-тренинге, как раз 14 февраля, когда продажи игрушек, открыток и цветов возрастали до своего максимума, встретил он красивую, молодую женщину, которая продавать товар хочет не «любой ценой», а в удовольствие, читает не только модные книжки по маркетингу, а еще и классику в перерывах на эзотерику, и у нее к тому же получается проецировать все это на свой бизнес. Долго размышлял Борис и понял, что влюблен, что это и есть та, обещанная каждому из братьев Судьбой.


Стратегия бизнеса должна была, по мнению Бориса, сработать и в любви: изучаем рынок (пролистав страничку любой соц.сети человека, сегодня легко можно узнать о всех его пристрастиях), вносим предложения (деловое партнерство после бизнес-тренинга – это уже закономерно) и ждем финансовых поступлений. Однако его Идеальная женщина оказалась крепким и самодостаточным орешком. Тогда Борис решил расширить свои горизонты: подписался на многие буддистские рассылки, посмотрел модный фильм по роману Фредерика Бегбедера «Любовь живет три года», начал было читать «Пятьдесят оттенков серого», да вовремя спохватился и нашел достойную замену (умные люди подсказали) у Пауло Коэлью с непривычным для него форматом в «Одиннадцать минут». И тут человек дела, наш бизнесмен, решился и предложил своей возлюбленной бежать! Ему от очередной жены и крохи-сына, ей – за новыми впечатлениями. Да только бизнес-план Бориса дал «промашку». Бывала уже его Идеальная женщина замужем и больше туда не собиралась. Да и кроху-сына лишить отца она, увлеченная эзотерикой и мистицизмом, не решилась бы. Так и остался Борис с ненужным новым бизнесом в прежней и тоже уже ненужной семье, а Идеал его женщины лишь ярче заблистал от очередной любовной победы.


Третий брат наш, Веня, на первом же курсе влюбился в такую же влюбленную в ландшафтный дизайн девушку и, не раздумывая над тем, страсть это или любовь истинная, нарек ее той самой своей Идеальной женщиной. После университета они поженились и основали частную студию ландшафтного дизайна. Большой прибыли она, конечно же, не приносила, поскольку оба учредителя желали, прежде всего, сделать работу комфортной друг для друга, и прибыль тратилась именно на это. Каждые три года у них рождался ребенок. Приходилось по очереди уходить в декретный отпуск, приходилось по очереди готовить ужин, гулять с собакой и все остальные заботы делить поровну. Гордость Венина стала Гордостью за детей, за жену, за работу, а Свобода воли позволила каждому из супругов иметь свой личный кабинет, читать любимые книжки, слушать свою музыку.


Однажды, в день всех Влюбленных, 14 февраля, когда утро в этой большой семье началось со взаимных обмениваний «валентинками» и поцелуями, самая маленькая дочь, которой как раз накануне исполнилось три года, спросила у папы: «А что такое любовь?» Веня неожиданно для себя придумал: «Это когда одно дерево, дерево любви, превращается в целый сад, в сады счастья».

Конкурс  завершаны. Але сапраўднае Каханне – вечнае!


Каханаму
Станислава Цярэнцьева

Ты для мяне адначасова бацька , брат, сябра.

Самыя патаемныя ўспаміны, самыя светлыя думкі ўваскрэслі, калі ты з’явіўся ў маім жыцці. З’явіўся? Ды не, ты быў заўжды. Мае вочы ўзгадваюць твае рысы, вусны адчуваюць тваю цеплыню, а сэрца дэлікатны дотык душы.

Бацька.

Мы разам с малодшай сястрой - гарэзы. Лётаем па хаце, спяваем, танчым – атрымліваем асалоду ад руху. Бацька вяртаецца дадому з вялікім заплечнікам. Ведаем, што быў на рыбалцы. Маленькія зімовыя вуды выглядаюць па-за плячэй. “Татка, дзе рыба?” – прычапіўшыся да вялікіх рыбацкіх ботаў з двух бакоў, кленчым з сястрой. Выходзіць маці, пачынае скардзіцца. Чуем, што татка зноў п’яны. Але той нічога не адказвае, а нешта моўчкі шукае ў заплечніку. І вось, загадкава пасміхаючыся, дастае звычайны празрысты пакет, а там плавае сапраўдная рыбка – залатая! Захапленне і шчасце заглынулі з галовою. Залацістая кропка – рыбіна, усмешлівы твар бацькі, нязлосная сварка маці, залівісты смех малодшай сястры...

***
Вечар дыхае летам, і так лёгка жывецца ў гэты момант. Цёплае паветра ахінае ўсё навокал. Доўгія цені ад дрэў ляглі на твае плечы. Сонейка пакрысе заходзіць, раскідваючы фарбы. Ты абдымаеш мяне. І раптам пачуцці заглынаюць, залацістая кропка – сонца, смех – мой.

Брат.

Мой маленькі брацік стаў дарослым хлопцам. Высокі, ладны. Русыя валасы, пранізлівыя блакітныя вочы. Дзяўчаты, пэўна, праходу не даюць. Калі едзем кудысьці па справах - забірае цяжкія сумкі, падае руку. Цешуся, ганаруся сваім братам.

***
Я вяртаюся з працы, стомленная і засмучаная. Адчыняюцца дзверы аўтобуса, ты чакаеш мяне на прыпынку. Падаеш руку, забіраеш цяжкія пакеты. Высокі, ладны. Непаслухмяныя курчавыя валасы, пранізлівыя вочы. Ганаруся.

Сябра.

Буйныя зоры так блізка, падаецца, працягні руку - і яны твае. Галіны дрэваў малююць дзіўныя лабірынты. Памятаю: стары дзіцячы садок, хатняе віно, разважанні пра вечнае. Усе справы так далёка, блізка толькі зоры.

***
Ты абдымаеш мяне, маленькія воблачкі, ствараныя нашым дыханнем, уздымаюцца да зор. Я таксама закідваю галаву. І бачу іх, мае блізкія зоры. Ты кажаш аб вечным, усе справы зноў так далёка…


Кожны вечар, як толькі птушкі павек імкнуцца адна да адной, замест малітвы – я думаю пра цябе. Кожны ранак, замест знака крыжа, цалую высокі лоб – за бацьку. Цалую вочы – за брата. Аткрытыя далоні: спачатку правую, пасля – левую, за сябра. І ў цёплыя вусны –для замацавання!

Конкурс  завершаны. Але сапраўднае Каханне – вечнае!


Прачытаўшы шмат асабістых гісторый, журы вырашыла абраць у якасці крытэрыя выбару пераможцаў дзве ўмовы, якія ўдалося выканаць не ўсім удзельнікам: каб твор абавязкова адпавядаў тэме “За што я ўдзячны сваёй каханай” ці “За што я ўдзячна свайму каханаму”, і каб меў рэальнага героя.

Таму Віцебская філія ГА БАЖ з вялікай прыемнасцю абвяшчае гэтыя імёны:
Алена Іванеева
Ганна Калугіна
Станіслава Цярэнцьева


Цырымонія ўшанавання пераможцаў – яшчэ наперадзе. А віцебскія БАЖаўцы спадзяюцца на далейшае сяброўства і супрацоўніцтва з усімі, хто падзяліўся з чытачамі сайта http://vitebskby.com сваім натхненнем і цяплом сваіх сэрцаў! Жадаем, каб у вашым жыцці было як мага больш сонечных дзён і каб у душы заўсёды квітнела Вясна!

Аўтар паштовак - Кася Сцяпанава
#namaliavala

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі