У Віцебску “сам генерал” затрымлівае падлеткаў, а міліцыянеры збіраюць бел-чырвона-белыя стужкі

На плошчу Перамогі 26 лютага я спазнілася – свята было млявае, жадаючых адсвяткаваць язычаскае свята, арганізаванае Віцебскім гарвыканкамам, было вельмі мала. Некалькі дзяцей каталіся на каньках, хтосьці гуляў у мячык, тры дзяўчынкі спявалі на холадзе.

У Віцебску “сам генерал” затрымлівае падлеткаў, а міліцыянеры збіраюць бел-чырвона-белыя стужкі


Крыху пазней стала вядома, што забяспечыць яўку павінны былі школы, некаторыя вучні аказаліся паслухмянымі і пайшлі на масленіцу. Свята для іх скончылася ў Кастрычніцкім РАУСЕ. Але, па-парадку.

У Віцебску “сам генерал” затрымлівае падлеткаў, а міліцыянеры збіраюць бел-чырвона-белыя стужкі


Пабачыўшы такую сумную плошчу, расчараваўшыся, паехала дахаты. Не паспела выпіць кубак кавы, як патэліў Канстанцін Севярынец і паведаміў, што Таццяну Севярынец схапілі на праспекце Будаўнікоў ля Еўраопта. Нават прадукты не далі аднесці ў кватэру, хаця яе дом знаходзіцца праз дарогу. Я паведаміла праваабаронцам і журналістам аб здарэнні і паехала ў Кастрычніцкі РАУС.


Там ўжо чакалі Павел Левінаў, Ігар Лапо, Уладзімір Кійко. Разам скіраваліся ў аддзел. Такога ў Беларусі яшчэ не было: дзверы зачыненыя, ціснеш на кнопку, а там адказваюць:

-Кастрычніцкі РАУС (як быццам бы па тэлефоне)
-Ведаем, што Кастрычніцкі РАУС. Нам сюды і трэба.
-А навошта? Вы хто? Што ў вас здарылася? І г.д. Допыт праз дзверы.

Адказваем, што здарылася не ў нас, а ў вас. І на вуліцах Віцебска таксама нешта здарылася: здаецца, несанкцыянаваныя мітынгі, шэсці, і здаецца нам, мы ведаем, хто іх арганізатар. Пасля гэтага нарэшце дзверы адчынілі.

Дзяжурны лейтэнант на ўваходзе не хацеў падпускаць да дзяжуркі. Не ведаў: ці то дакументы правяраць, ці то дамскую (маю) сумачку выварочваць. У выніку, ад Левінава прыняў заяву аб мяркуемым арганізатары несанкцыянаваных шэсцяў: Павел выказаў думку, з якой згодны некалькі тысяч віцяблян ( а я дык думаю, што некалькі мільёнаў беларусаў па ўсёй краіне упэўненыя ў гэтым), што ўсё гэта арганізаваў жыхар Мінска Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Як будзе праводзіцца праверка па заяве – даведаемся пазней.

Таццяна Севярынец на той момант у Кастрычніцкім РАУСЕ знаходзілася ўжо каля дзвюх гадзін. Праваабаронцу да яе не пусцілі, што з’яўляецца парушэннем.

Тут жа, ля дзяжуркі, сядзелі ціхенька дзьве жанчыны: сярэдняга і сталага ўзросту. Аказваецца, прыкладна ў 14 гадзін на праспекце Люднікава, недалёка ад Смаленскага рынку, на светлафоры затрымалі двух 17-гадовых хлопцаў – Уладзіслава Шкурдзюка і Яўгена Бутурля. Два мужчыны ў цывільным адзенні, не прадставіўшыся, узялі іх пад рукі і запіхнулі ў машыну.

Крыху пазней бабулі Уладзіслава Шкурдзюка патэліў участковы інспектар і паведаміў, што яе унука затрымаў “сам генерал”, праз колькі хвілін па тэлефоне тое ж пераказала і класны кіраўнік Уладзіслава. (А генерал у нас на Віцебшчыне толькі адзін – начальнік УУС). Да маці Уладзіслава ніхто не патэліў, а маці Яўгена паведамілі, што яе сын затрыманы. Калі бабуля Уладзіслава і маці Яўгена прыехалі ў пастарунак, да непаўнагадовых хлопцаў іх не прапусцілі. Уладзіслава і Яўгена дапытвалі без бацькоў, без абаронцаў, узялі адбіткі пальцаў. Склалі пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пратрымалі больш за 4 гадзіны.

Насамрэч, адзіннаццацікласнікі прыйшлі на плошчу Перамогі на свята масленіцы па “просьбе” адміністрацыі 23 СШ Віцебска. Там жа, на плошчы, хтосьці падарыў Уладзіславу бел-чырвона-белую стужку, якую ён паклаў у кішэню. У Кастрычніцкім РАУСе забралі гэтую стужку. Хаця не паказалі дакумент, дзе напісана, што стужкі такога колеру і памеру забароненыя ў Віцебску ці хаця б у гэтым РАУСе. Але ўжо даўно вядома, што ў Кастрычніцкім РАУСе для супрацоўнікаў Законы Рэспублікі Беларусь - не законы. Пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на школьнікаў склаў участковы інспектар ІСН малодшы лейтэнант Ягор Вялюга.

Кірыла Татарэвіча запіхнулі ў машыну і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС ад прыпынку гарадскога транспарту ля “піраміды”. Капітан міліцыі Канстанцін Іваноў трымаў Кірыла ў пастарунку каля пяці з паловай гадзін, уздзейнічаў на яго псіхалагічна: палохаў здароўем маці і Украінай.

Трапіў у Віцебску “пад раздачу” і мінчук Юрый Лынша. Яго таксама трымалі больш за 5 гадзін. А затрымалі недалёка ад аўтавакзала.

У Віцебску “сам генерал” затрымлівае падлеткаў, а міліцыянеры збіраюць бел-чырвона-белыя стужкі


Таццяну Севярынец пратрымалі больш за 3 гадзіны. Адпусцілі ў бел-чырвона-белай шапачцы і з бел-чырвона-белым парасонам. Дзіўна, але прадукты харчавання таксама аддалі ўсе – нават пернікі не пакусалі.

Цікава, па чыім загадзе і па якіх крытэрыях рабіўся гэты хапун?

Алёна Шабуня

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі