Прызнавайцеся ў каханні і кажыце словы падзякі на роднай беларускай мове

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Ён святкуецца з 2000 года. Журналісты Віцебскай філіі БАЖ упэўненыя, што беларуская мова – самая мілагучная мова ў свеце. А паводле UNESCO – яна другая пасля італьянскай. Наша мова налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў. Пісьменнасць мовы пачалася больш за 1000 год таму. А статус дзяржаўнай яна атрымала ў часы Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Якая яшчэ мова можа пахваліцца, што мае тры алфавіты: кірыліцу, лацініцу і арабскую вязь?

Прызнавайцеся ў каханні і кажыце словы падзякі на роднай беларускай мове

Віцебская філія ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў” праводзіць літаратурны конкурс на самае лепшае прызнанне ў каханні і шчырыя словы падзякі сваім каханым. Несумненна, самыя цудоўныя, кранальныя словы можна сказаць толькі на сваёй роднай мове. Спяшайцеся гэта зрабіць у свята – Дзень Мовы!


Мы чакаем вашы эсэ, апавяданні, сачыненні, вершы, казкі на тэму “За што я ўдзячны сваёй каханай” ці, адпаведна, “За што я ўдзячная свайму каханаму” да 28 лютага на электронны адрас kaxanne777@mail.ru. Абавязкова ўкажыце ваша сапраўднае імя і кантактныя дадзеныя. Герой твора таксама павінен быць рэальным.


Пераможцы будуць аб’яўлены 8 сакавіка і ўзнагароджаны прыемнымі прызамі, а найлепшыя творы мы надрукуем на сайце vitebskby.com


Запрашаем да ўдзелу паўналетніх асоб абодвух палоў.
Поспехаў вам! У конкурсе і ў каханні!

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі