Віцебская філія ГА " БАЖ” абвяшчае літаратурны конкурс для закаханых

Віцебская філія ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў” абвяшчае літаратурны конкурс да самых чаканых вясновых святаў - Дня святога Валянціна, 23 лютага , 8 сакавіка. Конкурс праводзіцца ў рамках “Эстафеты добрых спраў”.

Віцебская філія ГА " БАЖ”  абвяшчае літаратурны конкурс для закаханых


Калі вы ўжо сустрэлі самага блізкага і дарагога чалавека, раскажыце пра гэта ўсім!

Навошта і каму яно патрэбна?

Па-першае, гэта трэба нам усім: зусім блізка вясна, час абуджэння прыроды і самых найлепшых пачуццяў. Няхай ваша шчаслівая гісторыя натхніць расчараваных і дасць сілы страціўшым надзею паверыць у тое, што каханне – ЁСЦЬ!

Па-другое, гэта трэба вам. Калі яшчэ надарыцца нагода прызнацца ў самых лепшых пачуццях да сваёй палавінкі на старонках СМІ? Да таго ж, атрымаць ПРЫЗ!

Які? Гэта пакуль сакрэт. Але паверце нам на слова, ён варты вашых намаганняў!

Мы чакаем вашы эсэ, апавяданні, сачыненні або – і такое бывае! – казкі на тэму “За што я ўдзячны сваёй каханай” ці, адпаведна, “За што я ўдзячная свайму каханаму” да 28 лютага на электронны адрас kaxanne777@mail.ru. Абавязкова ўкажыце ваша сапраўднае імя і кантактныя дадзеныя.

Пераможцы будуць аб’яўлены 8 сакавіка, а найлепшыя творы мы надрукуем на сайце vitebskby.com

Запрашаем да ўдзелу паўналетніх асоб абодвух палоў.
Поспехаў вам! У конкурсе і ў каханні!

Віцебская філія ГА " БАЖ”  абвяшчае літаратурны конкурс для закаханых

Аўтар паштоўкі - Кася Сцяпанава
#namaliavala

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі