Віцебск. Нашы ў горадзе :) Нашы ў нашым парку

У Віцебску, у парку Партызанскай славы, за цэласнасць якога месцічы ўвосень змагаліся з мясцовай епархіяй і гарадскімі ўладамі, якія хацелі знішчыць дрэвы і на гэтым месцы пабудаваць Сафійскі сабор, у нядзелю, 22 студзеня, віцябляне замацавалі на дрэвах кармушкі для птушак. Аб гэтай падзеі распавядаецца ў фэйсбуку ў групе «Віцебск. Нашы Ў горадзе:)» і на tut.by.

Віцебск. Нашы ў горадзе :) Нашы ў нашым парку

Вось што распавядаюць валанцёры пра свой паход у парк:
“Жыццё тут проста віруе! Хіба толькі дарожкі не паўсюль расчышчаны, бо высілкаў ЖКГ хапіла роўна да паловы... Затое можна гуляць у снежкі і ляпіць снегавікоў – прасторы колькі заўгодна! А яшчэ – назіраць за птушкамі, якія неўзабаве зразумеюць, што ў парку з'явіліся кармушкі :-) Тут табе і крупы, і чачавіца, і семкі сланечніка, і нават сала на вяровачках! Жыхары бліжэйшых дамоў абвясцілі, што гатовыя прыняць «шэфства» над сінічкамі ды іншымі насельнікамі зімовага парка. А ўвесну, кажуць, тут таааааак соладка спяваюць салоўкі, што аж спаць няможна))))”
І прапануюць, ідучы ў парк, прыхапіць з сабой семак для птушак.

Віцебск. Нашы ў горадзе :) Нашы ў нашым парку

Кармушкі валанцёры зрабілі з пластыкавых бутэлек. Адна з іх знаходзіцца ля ўваходу ў парк, з боку вуліцы Суворава, астатнія развесілі ўздоўж дарожкі побач з вуліцай Урыцкага, паведамляе tut.by.

На фота сярод валанцёраў-месцічаў сябры БАЖ і БХД, якія пабачылі на сторонках фэйсбуку прапанову правесці з карысцю выходны дзень у парку.
Тут жа размясцілі і таблічку з інфармацыяй аб тым, які корм птушкам карысны, а які - не.

Птушкам нельга есці салёныя, смажаныя, кіслыя прадукты, кашы і чорны хлеб. Іх можна частаваць просам, аўсом, салам, семкамі сланечніка, свежымі або сухімі ягадамі і садавінай.

Нагадаем, у 2016 годзе вакол парку Партызанскай славы ўзнікла канфліктная сітуацыя. Тут хацелі ўзводзіць копію Сафійскага сабора, аднак віцябляне пісалі ў розныя інстанцыі лісты з просьбай прыпыніць будоўлю. У выніку гарвыканкам прыпыніў працы на аб'екце і рэкамендаваў епархіі перарабіць праект.

Добавить комментарий!

Погода в Витебске

Курсы валют

Мы в социальных сетях

Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі