Віцебская міліцыя спыніла справу за відэаролік зь нецэнзурнай лаянкай, які дыскрэдытаваў актывістаў БХД

Супрацоўнік Першамайскага РАУС, які скасаваў справу за абразу і паклёп, нават не паглядзеў ролік, бо «гэты дыск не адкрываўся на кампутары ў пастарунку». І не прыняў да ўвагі апошнюю выснову навукоўца, які рабіў лінгвістычную экспэртызу.

Віцебская міліцыя спыніла справу за відэаролік зь нецэнзурнай лаянкай, які дыскрэдытаваў актывістаў БХД


Адміністрацыйная справа за абразьлівы відэаролік была распачатая паводле заяваў віцебскіх актывістаў Тацяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча. Усе трое бралі ўдзел у мінулай выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдатаў, ладзілі супольныя пікеты. І падчас аднаго зь іх прасьпявалі гімн «Магутны Божа».



Аўтар роліка скарыстаў гэты відэашэраг, замяніўшы сьпевы актывістаў пераробленай песьняй расейскіх бардаў Нікіціных зь нецэнзурнымі словамі.

Віцебская міліцыя спыніла справу за відэаролік зь нецэнзурнай лаянкай, які дыскрэдытаваў актывістаў БХД


На думку заяўнікаў, аўтар відэароліка — Дзьмітры Літвін, колішні прыхільнік стварэньня БХД, а потым супрацоўнік АМАПу, канваір калёніі № 3 у пасёлку Віцьба, зноўку дэмакратычны актывіст — удзельнік кампаніі «Гавары праўду». І ўрэшце, як ён сям сябе называе, — «общественный деятель, монархист, черносотенец, публицист, колумнист, писатель, конспиролог, мыслитель, независимый журналист, поэт-песенник».

Паводле актывістаў, падстава для таго, каб лічыць менавіта яго аўтарам роліка, — шматлікія падобныя абразьлівыя публікацыі пра актывістаў БХД, зробленыя падчас выбарчай кампаніі і разьмешчаныя на тых самых інтэрнэт-рэсурсах.

Адна з заяўніц, Алена Шабуня, накіравала на разгляд міліцыі сам відэаматэрыял, а таксама скрыншоты з шэрагу інтэрнэт-старонак, дзе ён зьявіўся. Як высьветлілася, за 4 месяцы, пакуль справу супраць аўтара прыпынялі і распачыналі зноў, гэты дыск міліцыянты нават не паглядзелі. Але пастанавілі, што нічога абразьлівага там няма, кажа актывістка:

«Заяву мы падавалі ў верасьні. Аднак міліцыянты перадалі матэрыялы на лінгвістычную экспэртызу толькі напрыканцы кастрычніка.

Віцебская міліцыя спыніла справу за відэаролік зь нецэнзурнай лаянкай, які дыскрэдытаваў актывістаў БХД


Што дзіўна: абʼектам дасьледаваньня стаў не відэаролік, а камэнтары, якія пакідалі гледачы! Атрымалася, што супрацоўнік Акадэміі навук Аляксандар Лукашанец аналізаваў не мацюкі, а словы „секта“, „сектант“, „бесноваться“ і гэтак далей. Прычым падкрэсьліў, што ў дадзеным выпадку нават гэта можа расцэньвацца як абраза!

Але 20 лістапада справа была закрытая. Тады мы падалі заяву ў пракуратуру: як такое можа быць, што мацюкі міліцыя ня лічыць за правапарушэньне? Былі й іншыя пытаньні да праваахоўных органаў. Прыкладам, чаму мяне не апыталі, пакуль ішло сьледзтва?»

Віцебская міліцыя спыніла справу за відэаролік зь нецэнзурнай лаянкай, які дыскрэдытаваў актывістаў БХД


Супрацоўнік Першамайскага РАУС, участковы інспэктар Максім Дарагенскі апытаў Алену Шабуню толькі 20 сьнежня. Падчас гутаркі высьветлілася, што дыск зь відэаролікам ніхто не глядзеў, бо «на кампутары ў пастарунку ён не адкрыўся». Чаму не шукалі іншы кампутар, міліцыянт адказаць ня змог. А праз колькі дзён Алена Шабуня атрымала пастанову пра тое, што справа за відэаролік зь нецэнзуршчынай зноў скасаваная.

У пастанове міліцыянт Максім Дарагенскі спасылаецца на тую самую лінгвістычную экспэртызу камэнтароў, на тое, што тэрміны прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці за паклёп ужо прайшлі. А таксама на тлумачэньні самога Дзьмітрыя Літвіна, які разьмяшчаў відэаматэрыял са зьнявагай грамадзкай маралі на розных інтэрнэт-рэсурсах.


Дзьмітры Літвін цьвердзіць, што сам нічога не рабіў, а ўсе матэрыялы ўзяў з інтэрнэту. Нават склаў для міліцыянтаў сьпіс спасылак, якімі карыстаўся. Але значная частка зь іх не адкрылася, працягвае Алена Шабуня:

«Мы перадалі ў міліцыю скрыншоты, каб можна было дакладна выявіць, хто аўтар. У нас жа кажуць па тэлевізары пра высокія тэхналёгіі, пра выбітны аналітычны цэнтар... Выявіць аўтара, у такім разе, не праблема для адмыслоўцаў! Аднак гэтым ніхто не займаўся. Але за той час, пакуль ішоў разбор, сам відэаролік з мацернымі сьпевамі зьнік з інтэрнэту. А старонка на youtube.com пад назвай litvin/tv зьмяніла сваё аблічча: цяпер яна называецца „РОССИЯ, УКРАИНА, БЕЛАРУСЬ — Великая Святая Русь“ . Аўтар тут жа рэклямуе іншыя свае старонкі ў сацыяльных сетках, і на фатаздымках лёгка пазнаць Дзьмітрыя Літвіна».

У Віцебску спадар Літвін вядомы тым, што зьняў некалькі відэаролікаў пра прадпрымальнікаў і сацыяльна неабароненых асобаў. Некалі ён быў актыўным прыхільнікам БХД, якую цяпер называе «опасной польской католической еретической сектой».

Гаворыць Тацяна Севярынец:

Віцебская міліцыя спыніла справу за відэаролік зь нецэнзурнай лаянкай, які дыскрэдытаваў актывістаў БХД


«Дзьмітры Літвін прыйшоў да нас дзесьці ў 2010 годзе. Празь нейкі час яго забралі ў войска, і сувязі зь ім страціліся. Калі я ўбачыла відэаролік пра бядотны лёс прадпрымальнікаў, я падумала, што хлопец робіць добрую справу, была хацела зноў наладзіць кантакты зь Дзьмітрыем... Але паглядзела, што ў хлопца надта ж прарасейскія, праімпэрскія погляды. І наўпрост сказала яму, што „нам не па дарозе“».

Свае цяперашнія погляды Дзьмітры Літвін адкрыта дэманструе з пазыцыяў ідэйнага прыхільніка «русского мира»: на ягоных старонках у сацыяльных сетках нямала сваіх і чужых прарасейскіх заяваў, у тым ліку за забарону бел-чырвона-белага сьцяга. Асабліва актыўна Дзьмітры Літвін дэманструе нелюбоў да каталіцкай царквы. Прыкладам, папу Рымскага ён называе «сэктантам і ерэтыком», а ягоных адзінаверцаў — «сатаністамі і нехрысьцямі».

Што да віцебскіх актывістаў, то ў Дзьмітрыя Літвіна ёсьць некалькі відэаролікаў, прысьвечаных Тацяне Севярынец і Алене Шабуні. Яны маюць зьдзеклівы зьмест. Таксама спадар Літвін актыўна папулярызуе на розных інтэрнэт-рэсурсах уласныя артыкулы, дзе зноў-такі называе БХД «сэктай», а Тацяну Севярынец — «каардынатарам таталітарнай сэкты».

Спадарыні Севярынец і Шабуня лічаць, што «дараваць» Літвіну абразы нельга. Тым болей што скасаваньне адміністрацыйнай справы праз пратэрмінаваньне — ня доказ невінаватасьці аўтара відэароліка зь нецэнзурнай лаянкай. Актывісткі будуць патрабаваць, каб ягоная асоба была дакладна высьветлена. А таксама каб пакаралі супрацоўнікаў міліцыі, якія так нясьпешна выконвалі свае абавязкі, што тэрміны спагнаньня зь вінаватых выйшлі.

Нашмат спрытней міліцыянты дзейнічалі, калі за сьпевы гімну «Магутны Божа» давялі да суду іхную адміністрацыйную справу, кажуць спадарыні Севярынец і Шабуня. Яны лічаць, што ўпаўнаважаныя структуры павінны праверыць старонкі Дзьмітрыя Літвіна «на экстрэмізм».

svaboda.org

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі