Урачэбная амбулаторыя ў Білева пачала сваю працу 21 снежня

Урачыстае адкрыццё амбулаторыі, дзе месцяцца 5 офісаў (кабінетаў), адбылося 20 снежня. Нас, ініцыятараў кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску”, ніхто не запрасіў. Даведаліся выпадкова, не пакрыўдзіліся, а пайшлі ў выведку.

Урачэбная амбулаторыя ў Білева пачала сваю працу 21 снежня


Амбулаторыя месціцца на 1-м паверсе аднаго з новенькіх шматпавярховікаў па праспекце Маскоўскі, 89. Сюды пераведзена 9 участкаў з пакутнай паліклінікі №3. Гэта 20000 дарослых жыхароў мікрараёнаў Білева. На кожнага доктара (кожны кабінет працуе ў 2 змены) недзе па 2000 пацыентаў пры норме 1700(!).

Урачэбная амбулаторыя ў Білева пачала сваю працу 21 снежня


Тут працуюць толькі тэрапеўты, а калі спатрэбіцца здаваць аналізы ці то дапамога вузкіх спецыялістаў, хворы павінен усё ж такі выпраўляцца ў паліклініку №3.

Але ж, як гаворыцца, на бязрыб’е і рак рыба.

Тое, што паліклініка тут вельмі патрэбна, сведчаць лічбы: усяго за 2 гадзіны працы новай амбулаторыі яе наведалі 54 пацыенты.

Нагадаем з задавальненнем, што намаганні ініцыятывы “За якасную медыцыну ў Віцебску” не былі марнымі: за 2 гады паходаў сабрана 10000 подпісаў, у тым ліку і за паліклінічны комплекс у Білева. Шмат разоў грукалі мы ў розныя кабінеты чыноўнікаў, пісалі просьбы, патрабаванні, скаргі.

Галоўнага ўрача Віцебска, Станіслава Цітовіча ўжо, пэўна, ванітавала ледзь не штоквартал пісаць нам справаздачы. І з’явілася ў яго ідэя: паколькі паліклінічны комплекс у Білева пабудаваць зараз ну ніяк немагчыма, адкрыць 5 медыцынскіх кабінетаў для дарослых і 5 для дзяцей. У Білева больш за 40000 насельніцтва, палова з іх - дарослыя. Улады вырашылі, што больш важна першую амбулаторыю адкрыць менавіта для дарослых. А вось дзеткі пачакаюць, хаця дзіцячыя офісы, па абяцанні начальніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя Юрыя Дзеркача, павінны былі адкрыцца яшчэ ў кастрычніку гэтага года.

Білеўцы на практыцы ведаюць, што значыць “абяцанага тры гады чакаюць”, а тут ўжо больш, чым у два разы памножаны тэрміны выканання абяцанняў чыноўнікаў. Гэта ж беларусы, яны цярплівыя.

Актывісты кампаніі добра памятаюць і ведаюць усе медыцынскія праблемы горада, іх зашмат. Спадарства ў кабінетах па Леніна.32, вы ўжо супакоіліся? А мы ідзем да вас - амбулаторыяй не аддзелаецеся!

Урачэбная амбулаторыя ў Білева пачала сваю працу 21 снежня


Урачэбная амбулаторыя ў Білева пачала сваю працу 21 снежня


Урачэбная амбулаторыя ў Білева пачала сваю працу 21 снежня


Таццяна Севярынец

Добавить комментарий!







Погода в Витебске


Курсы валют


Мы в социальных сетях



Радости жизни>> Все статьи

Замалёўкі бабулі-6

Запрасілі мяне дзеці ў паход. Грышаня пра яго марыў. Вызначылі месца, лагістыку: пляж Брыгітполля, праз Сураж, начоўка, а вяртанне – сапраўдны паход - пешкі да Суража, гэта кіламетраў шэсць з поўнай выкладкай.
Последние новости>> Все статьи

У Полацку забаранілі пікет супраць пераследу лідэраў прафсаюзу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзенні пікету 16 верасня. Між тым актывісты не прасілі дазволу на акцыю – яны проста паведамілі мясцовым уладам пра свой намер правесці пікет. Права ладзіць прафсаюзныя мерапрыемствы гарантавана

Віцябляне ў шоку. Хацелі паліклініку, пабудуюць Палац шлюбаў

У інвестыцыйнай праграме Віцебску на 2017 год першым пунктам запланаванае будаўніцтва Палацу шлюбаў. Але ці гэта аб’ект першай неабходнасці для жыхароў гораду? «Людзі цяпер рэгіструюць шлюб і з’язджаюць у вясельнае падарожжа без гасцей, вяселля. З’яўляецца гэта першай неабходнасцю думаю што не».

Віцебск пераўтвараецца ў велізарны бытавы сметнік

Пасля святаў і выходных ля пад’ездаў шматпавярховікаў Віцебска збіраюцца міні-палігоны цвёрдых адходаў, смецце са скрыняў імкліва запаўняе ўсю вольную прастору. Болей як трыста машын тых адходаў штодня вывозіцца спецкамбінатам, але 350 тысяч насельніцтва паўночнай культурнай сталіцы Беларусі